Перайсьці да зьместу

Маладзечна-2009

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эмблема фэстывалю

«Маладзе́чна-2009» — дзясяты, юбілейны фэстываль беларускай песьні і паэзіі, які прайшоў у горадзе Маладэчна 13 чэрвеня 2009 году. Асаблівасьцю фэстывалю ў гэтым годзе была тое, што ён доўжыўся толькі адзін дзень (IX фэстываль працягваўся 2 дні, а VIII — тры).[1] У праграме фэстывалю былі конкурс маладых выканаўцаў (два этапы), вялікі канцэрт народных калектываў і гала-канцэрт «Твой зорны шлях, мая Айчына»[2], які сабраў зорак беларускай эстрады. На вуліцы Прытыцкага быў арганізаваны кірмаш.

Фэстываль «Маладзечна-2009» быў названы адным зь пяці найбуйнейшых фэстываляў Беларусі, разам з «Славянскім базарам», кінафэстывалем «Лістапад», фэстывалем-кірмашом працоўных вёскі «Дажынкі», і Рэспубліканскім фэстывалем нацыянальных культур у Горадні.[3]

Конкурс маладых выканаўцаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гран-пры атрымаў канкурсант з Маладэчна Аляксандар Салаўёў, як і прыз глядацкіх сымпатыяў. Першае месца была прысуджанае Ўляне Шэлаг з Магілёўскай вобласьці, другое — Маргарыце Халатавай таксама з Магілёўскай вобласьці, трэцяе — Дзянісу Вяршэнка з Гомельскай вобласьці.

Удзельнікі конкурсу маладых выканаўцаў: