Пэр-Ляшэз

Мо́гілкі Пэр-Ляшэ́з (па-француску: Cimetière du Père-Lachaise; афіцыйна, cimetière de l’Est, «Усходнія могілкі») — найвялікшыя могілкі ў Парыжы, Францыя на (48 гэктар, 118,6 акрах)[1], на ўскрайках гораду ёсьць большыя па памерах могілкі.
Пэр-Ляшэз уваходзіць у сьпіс найбольш вядомых у сьвеце могілак. Іх штогод наведваюць некалькі сотняў тысячаў людзей, якіх прывабліваюць магілы выбітных асобаў, што там пахаваныя.
Могілкі месьцяцца ля бульвару дэ Мэнільмантан. Станцыя мэтро Філіп Аўгустэ на лініі 2 знаходзіцца каля галоўнага ўваходу, у той час калі Пэр-Ляшэз, на лініі 3, знаходзіцца за 500 мэтраў ад уваходу.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Могілкі бяруць сваю назву ад Франсуа дэ ля Шэз (1624—1709), споведніка Люі XIV. Зямля на ўзгорку, зь якога кароль падчас Фронды назіраў за сутычкай Кона і Турэнам, была выкупленая горадам у 1804 годзе, абмежаваная Аляксандрам-Тэадорам Браніярам, і пазьней павялічана.


Могілкі былі адкрытыя Напалеонам I у 1804. Могілкі былі забаронены ў межах Парыжу ў 1786, пасьля закрыцьця Могілак нявінных на ўскрайку рынку Ля Хале з нагоды мажлівае пагрозы здароўю (аналягічная пагроза здароўю прывяла да стварэньня парыскіх катакомбаў на поўдні гораду). Стос новых могілак, зьмешчаных па-за межамі сталіцы, замянілі парыскія: Монтмартэ на поўначы, Пэр-Ляшэз на ўсходзе, і могілкі Монтпарнасэ на поўдні. У сэрцы гораду, у цені Эйфэлевай вежы месьцяцца могілкі Пасі.
Падчас адкрыцьця могілак адалёнасьць іх ад гораду не спрыяла масаваму на ім пахаваньню. Але праз пэўны час адміністрацыя вырашыла выпрацаваць новую стратэгію, і зь вялікай помпай зладзіла перанос рэшткаў Ляфантэна і Мальера ў 1804 годзе. Другі спэктакль быў зладжаны ў 1817 і тычыўся пераносу рэшткаў П’ера Абэляра і Элаізы.
Падобная стратэгія прынесла свой плён, і колькасьць жадаючых быць пахаваным у кампаніі знакамітасьцяў хутка павялічвалася. Запісы сьведчаць пра тое, што за колькі гадоў колькасьць сталых абітальнікаў павялічылася з пары тузінаў да 33 000. На сучасны момант на могілках пахавана больш за 1 000 000 целаў, ня ўлічваючы тых, хто запрасіў крэмацыю.
Цікавае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
У 2008 годзе на могілках актывістамі суполкі «Беларуская нацыянальная памяць» было знойдзена месца пахаваньня прэзыдэнта БНР Міколы Абрамчыка [2]
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Галоўны ўваход Пэр-Ляшэз
- Пэр-Ляшэз, Chemin Errazu
- Крэматоры Пэр-Ляшэз
- Мэмарыял памерлым
- Магіла Тэадора Жэрыко
- Магіла Джыма Морысана
- Магіла Марсэля Пруста
- Магіла Жоржа Бізэта
- Магіла Дамініка Віванта, Барона дэ Дэнон
- Магіла Тама Куцюр
- Магіла Джаакіна Расіні
- Сымбалічная магіла Марыі Калас
- Магіла Мішэля Пэтручыяні
- Магіла Калэт
- Магіла Жана Агюста Дамініка Энгра
- Магіла Люіджы Чэрубіні
- Магіла Эдыт Піяф
- Магіла Алана Кардзеца
- Магіла Садэка Хадаята
- Магіла Анры Сальвадора і ягонай жонкі Жаклін Сальвадор
- Магіла Мальера
- Магіла Жазэфа Гей-Люсака
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Take walk in PL
- a literary visit in PL
- Віртуальная вандроўка па могілках (анг.) (фр.)
- Cimetière du Père-Lachaise
- Video about Père-Lachaise Cemetery and Belleville
- Photographs of Cimetière du Père-Lachaise
- E-book «Voluptuous Death» Photography from Père-Lachaise Cemetery
- Cimetière du Père-Lachaise — current photographs
- Information and news about Père-Lachaise (анг.)
- Photographs of Père-Lachaise Documenting funerary statuary in Paris cemeteries; on pariscemeteries.com
- Movie tour of Père-Lachaise (анг.)
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|