Ідзі і глядзі (фільм)
Выгляд
| Ідзі і глядзі | |
| Иди и смотри | |
| Жанр | партызанскі фільм[d], драматычны фільм, ваенны фільм, трагедыя і трылер[d] |
|---|---|
| Рэжысэр | Элем Клімаў |
| Сцэнарыст | Алесь Адамовіч Элем Клімаў |
| У ролях | Аляксей Краўчанка Вольга Міронава |
| Кампазытар | Алег Янчэнка |
| Апэратар | Аляксей Радзівонаў |
| Вытворчасьць | Беларусьфільм, Масфільм |
| Дата выхаду | 27 верасьня 1985 |
| Працягласьць | 146 хвілін |
| Краіна | СССР |
| Мова | беларуская, нямецкая, расейская |
| Бюджэт | 15 000 000 PLN (4 млн €) |
| Прыбытак | 20 929 648 $[1], 71 909 $[1] і 20 760 251 $[1] |
| Старонка на IMDb | |
«Ідзі́ і глядзі́» (па-расейску: Иди и смотри) — мастацкі фільм рэжысэра Элема Клімава на сцэнар Алеся Адамовіча. Фільм зьняты сумесна кінастудыямі «Беларусьфільм» і «Масфільм» да саракагодзьдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
За аснову сцэнары ўзята «Хатынская аповесьць» Алеся Адамовіча.
Акторы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Аляксей Краўчанка — Флёра Гайшун
- Вольга Міронава — Глаша
- Любамірас Лаўцявічус — Косач
- Уладас Багдонас
- Юрс Лумістэ
- Пётар Мяркур’еў
- Віктар Лорэнц
- Аляксандар Берда — партызан
- Васіль Дамрачаў
- Яўген Крыжаноўскі
- Віктар Манаеў
- Анатоль Сьліўнікаў — партызан
- Рыгор Строкаў
- Яўген Цілічэеў
- Тацьцяна Шастакова — маці Флёра
- Сьвятлана Зелянкоўская
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Галоўны Адмысловы прыз Усесаюзнага кінафэстывалю за 1986 год[2]
- Прэмія Ўсесаюзнага кінафэстывалю за апэратарскую працу за 1986 год
- Прэмія Ўсесаюзнага кінафэстывалю за гукаапэратарскую працу за 1986 год
- Прэмія Ўсесаюзнага кінафэстывалю за працу кампазытара за 1986 год
- 59-е месца ў сьпісе найлепшых неангельскамоўных фільмаў паводле вэрсіі Бі-Бі-Сі[3]
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Здымкі фільму адбываліся пасьлядоўна і храналягічна.
- Карову ў фільме расстралялі па-сапраўднаму.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 Box Office Mojo (анг.) — 1999.
- ↑ https://web.archive.org/web/20080515022141/http://mega.km.ru/Cinema/encyclop.asp?TopicNumber=1897
- ↑ 100 лучших фильмов не на английском языке по версии Би-би-си (рас.). BBC (31 кастрычніка 2018). Праверана 1 лістапада 2018 г.