Google search
Пошук Google | |
![]() |
|
![]() |
|
URL | Google.com |
---|---|
Alexa рэйтынг | 1 |
Камэрцыйны? | Так |
Тып | Пошукавая сыстэма |
Рэгістрацыя | Па жаданьні |
Даступныя мовы | Беларуская і 122 іншыя (2015) |
Уладальнік | Google Inc. |
Аўтар | Сяргей Брын і Лэры Пэйдж |
Пачатак працы | 15 верасьня 1997 (20 гадоў таму)[1] |
Прыбытак | Праз AdWords |
Бягучы стан | Працуе |
Google search — пошукавая сыстэма ад Google, якая займае першае месца па колькасьці карыстальнікаў у Сеціве — 84,91%[2][3]. Google апрацоўвае сотні мільёнаў запытаў штодзень. Першапачаткова сыстэма была разробленая Лэры Пэйджам і Сяргеем Брынам у 1997 годзе[1].
Акрамя, натуральна, пошуку па словах, Google падтрымлівае іншыя карысныя функцыі: сынонімы, прагнозы надвор’я, часавыя пасы, біржавыя індэксы, мапы, зьвесткі пра землятрусы, расклады паказу фільмаў і гэтак далей. Акрамя гэтага, падтрымліваецца канвэртацыя адзінак вымярэньня і грошаў, вылічэньні (3*4+sqrt(6)-pi/2), пошук па патэнтах і іншае.
Вынікі пошуку выводзяцца суадносна са спэцыяльнай тэхналёгіяй «PageRank», якая зьяўляецца камэрцыйнай тайнай. Акрамя гэтага, завалоданьне інфармацыяй пра альгарытм працы PageRank можа сапсаваць вынікі ў выгаду спамэраў. Вынікі пошуку можна ўдакладніць мноствам шляхаў, напрыклад, выдаліць вынікі, у якіх сустракаецца «слова»: запыт -слова.
Зьмест
Пошукавая сыстэма[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
PageRank[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: PageRank
Падчас адлюстраваньня рэзультатаў выкарыстоўваецца спэцыяльны запатэнтаваны альгарытм PageRank. PageRank вылічвае рэкурсіўны «кошт» старонак, зыходзячы з сумы ўжо вылічаных «коштаў» старонак, якія спасылаюцца на дадзеную. Мяркуюць, што PageRank лічыцца з гэтак званымі крытэрамі значнасьці для чалавека. Мноства пошукавых сыстэмаў да Google выводзіла вынікі запыту паводле колькасьці напатканых ключавых словаў у пэўным выніку, ці паводле рэлевантнасьці. Акрамя PageRank, Google мае яшчэ ~200 крытэраў, якія ўдасканальваюць сьпісы з вынікамі[4].
Пошукавыя вынікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мэтаю Google зьяўляецца ня толькі праіндэксаваць і закэшаваць старонкі, але і зрабіць «здымкі» іншых тыпаў файлаў: PDF, дакумэнтаў Word, табліцаў Excel, Flash SWF, простых тэкстаў і гэтак далей.[5] Акрамя тэкставых файлаў і SWF-кліпаў, закэшаваныя дакумэнты канвэртуюцца ў (X)HTML, каб усе гэтыя дакумэнты кожны мог пабачыць без адмысловых прыладаў.
Страты энэргіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Google завярае, што адзін пошукавы запыт дае страту прыкладна 1 кДж што эквівалентна 0,0003 кВт·г[6].
Google і Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
З 2008 г. пошукавая сыстэма мае беларускі інтэрфэйс.
11 лютага 2010 году на пошукавым сэрвісе быў зьмешчаны лёга з малюнка Напалеона Орды «Палац Чацьвярцінскіх у Горадні»[7].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б WHOIS: google.com (анг.)
- ^ Пошукавы рэйтынг па дадзеных Alexa па стане на 20.12.2009 (анг.)
- ^ Corporate Information: Technology Overview Google (анг.)
- ^ Google Frequently Asked Questions — File Types Google (анг.)
- ^ Powering a Google search // Official Google Blog (анг.)
- ^ «Google» павіншаваў беларусаў з угодкамі Напалеона Орды // Эўрарадыё, 11 лютага 2010 г. Праверана 2 верасьня 2015 г.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Google search — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў