Адам Міцкевіч (манэта)
Памятная манэта да 200-годзьдзя нараджэньня Адама Міцкевіча — беларускія юбілейныя манэты Нацыянальнага банку Беларусі. Манэты выбіты са срэбра — наміналам 20 рублёў (уведзена ў абарачэньне 21 кастрычніка 1998 году) і медна-нікеля — 1 рубель (уведзена ў абарачэньне 29 студзеня 1998 году).
Наміналы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Срэбраная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- проба срэбра: 925
- намінал: 20 рублёў
- вага манэты: 16,82 г
- вага чыстага срэбра: 15,55 г
- дыямэтар: 33 мм
- якасьць: «пруф»
- наклад: 2000 асобнікаў
- кошт продажу ў НББ — 26 040 руб. (без футляру)
Медна-нікелевая
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- намінал: 1 рубель
- вага манэты: 14,35 г
- дыямэтар: 33 мм
- якасьць: «пруф-лайк»
- наклад: 2000 асобнікаў
- кошт продажу ў НББ — ?
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Манэта мае выгляд круга; рант манэты мае рыфленьне.
- Авэрс: у коле, з геамэтрычным арнамэнтам, — выява дзяржаўнага гербу Беларусі, долу зьмешчаны год біцьця, для срэбра — чыстая вага каштоўнага мэталю і проба; па коле — надпісы: з гары — «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ», долу — «ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ» на срэбранай і «АД3ІН РУБЕЛЬ» — на медна-нікелевай.
- Рэвэрс: па цэнтры — выява Адама Міцкевіча; долу надпіс: «А.МІЦКЕВІЧ»; справа зьмешчаны гады жыцьця паэта: «1798—1855».
Дызайн
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мынца
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Памылка друку
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Продаж манэты пачаўся ў лютым 1999 году, але праз тыдзень 22 лютага продаж манэты быў спынены. Гэта сталася з-за таго, што маскоўская мынца «скараціла на год» дату жыцьця Міцкевіча: на манэтах былі выбітыя даты «1798—1854» замест «1798—1855».
Праз тры месяцы ў Маскве былі выбітыя новыя манэты з выпраўленаю датаю. Аднак за тыдзень было прададзена 94 (па неафіцыйных зьвестках) срэбраныя манэты з памылкаю. Медна-нікелевы варыянт з хібаю ў рэалізацыю ня трапіў.
На сёньня адна такая «няправільная» манэта захоўваецца ў музэі Нацыянальнага банку Беларусі. Астатнія нешматлікія асобнікі лічацца рарытэтам і карыстаюцца попытам сярод калекцыянэраў[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Так «рождаются» раритеты // Аляксандар Арлоў, «Банковский вестник», №25(246), верасень 2003