Уладзімер Ярмак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзімер Ярмак
Род дзейнасьці савецкі вайсковы дзеяч, Герой Савецкага Саюзу
Дата нараджэньня 15 траўня 1924
Месца нараджэньня Сьцяг БССР, 1919 Бабруйск, БССР
Дата сьмерці 19 ліпеня 1943
Месца сьмерці Сьцяг РСФСР, 1937 Сінявінскія вышыні, Ленінградзкая вобласьць, РСФСР
Узнагароды
Герой Савецкага Саюзу
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сьцяга

Уладзімер Іванавіч Ярмак (15 траўня 1924, Бабруйск — 19 ліпеня 1943, Сінявінскія вышыні, Ленінградзкая вобласьць, Расея) — Герой Савецкага Саюзу, стралок, лейтэнант.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сын вайскоўца, расейца паводле нацыянальнасьці. Атрымаў няпоўную сярэднюю адукацыю. Працаваў сьлесарам на заводзе ў горадзе Ніжні Тагіл.

У Чырвонай Арміі з жніўня 1942, на фронце Вялікай Айчыннай вайны з кастрычніка 1942. Стралок 14-га асобнага штрафнога батальёну (42-я армія, Ленінградзкі фронт) лейтэнант Ярмак [1] 19 ліпеня 1943 падчас правядзеньня выведкі боем у раёне Сінявінскіх вышыняў зачыніў сваім целам амбразуру варожае агнявое кропкі, чым забясьпечыў групе выведнікаў выкананьне баявога заданьня.

Пахаваны ў раёне пасёлка гарадзкога тыпу Сінявіна Кіраўскага раёну Ленінградзкай вобласьці Расеі. 21 лютага 1944 пасьмяротна атрымаў званьне Героя Савецкага Саюзу.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Буров А. В. Твои Герои, Ленинград. 2-е изд., доп. Л.: Лениздат, 1970
  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь. Т.1. М.:Воениз.1987.
  • Звягинцев В. Трибунал для героев. М. ОЛМА-ПРЕСС, 2005 г.
  • Солдатов В. А. Матросовы в битве за Ленинград, — Л.,1966

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Уладзімер Ярмаксховішча мультымэдыйных матэрыялаў