Прыёрбанк
Тып | Адкрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Дэвіз | Калі жадаеш быць першым |
Заснаваная | 20 студзеня 1989 (31 год таму) |
Заснавальнікі | «Беларуснафта», «Гарызонт», «Дружба» (Гомель), «МАЗ», «МТЗ» |
Краіна | Беларусь |
Разьмяшчэньне | Менск, Беларусь |
Ключавыя фігуры | Сяргей Касьцючэнка |
Галіна | банкаўская |
Прадукцыя | банкаўскія паслугі |
Абарачэньне | ![]() |
Апэрацыйны прыбытак | ![]() |
Чысты прыбытак | ![]() |
Матчына кампанія | «Райфайзэн Банк Інтэрнэшнл» (Вена, Аўстрыя) |
Даччыныя кампаніі | «Дом Офіс 2000», «Прыёрлізінг», «Райфайзэн-Лізінг», «Сёмая лінія» |
Аўдытар | «Эрнст энд Янг» |
Прыёрбанк (таксама Пріорбанк[3]) — найбуйнейшы[4] беларускі прыватны банк. Мае 37 цэнтраў банкаўскіх паслугаў, 44 пазыковыя цэнтры[5] і 4 даччыныя прадпрыемствы: «Дом Офіс 2000», «Прыёрлізінг», «Райфайзэн-Лізінг», «Сёмая лінія»[6].
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
«Прыёрбанк» быў заснаваны 20 студзеня 1989 г. як Менскі інавацыйны банк. Сярод акцыянэраў банку былі Менскі аўтамабільны завод, Беларуснафта, Гомельскае прадпрыемства транспарту нафты «Дружба» і іншыя.
У 1991 г. банк быў перайменаваны ў Беларускі прамыслова-інавацыйны банк «Прыёрбанк». У лістападзе 1991 году банк быў акцыянаваны і атрымаў Генэральную ліцэнзію на ажыцьцяўленьне апэрацыяў у замежных валютах. Была вызначана стратэгія разьвіцьця «Прыёрбанку» як унівэрсальнага, а не спэцыялізаванага банку.
Яшчэ на этапе станаўленьня была зроблена стаўка на актыўнае фінансаваньне найбуйнейшых дзяржаўных прамысловых прадпрыемстваў. У 1994—1995 гадох адчыніліся прадстаўніцтвы «Прыёрбанку» ў Нямеччыне, Польшчы і Расеі.
У чэрвені 1998 г. акцыянэрам (27%) зрабіўся Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця, у жніўні 2008 году ЭБРР прадаў свой пакет.
«Прыёрбанк» быў адным з заснавальнікаў нацыянальнай картачнай сыстэмы «БелКарт», зрабіўся першым сярод беларускіх крэдытна-фінансавых інстытутаў чальцом плацёжных асацыяцыяў VISA International і MasterCard / Europay[7].
У 2003 годзе 50% акцыяў ААТ «Прыёрбанк» набыла аўстрыйская банкаўская група Raiffeisen International. Пасьля гэтая доля была павялічана да 87,74%.
На сёньняшні дзень філіяльная сетка ААТ «Прыёрбанк» складае больш за 90 пунктаў продажаў.
Акцыянэры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
На дадзены момант 87,74% акцыяў належаць Raiffeisen International Bank-Holding AG, астатнія акцыі належаць дзяржаўным органам і прыватным інвэстарам[8]. У пачатку 2009 г. Raiffeisenbank выказваў намер зрабіцца ўладальнікам 100% акцыяў «Прыёрбанку»[9].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Кансалідаваная фінансавая справаздача за 2009 год з высноваю незалежнага аўдытара(рас.). ААТ «Прыёрбанк» (14 траўня 2010). Праверана 12 лютага 2011 г.
- ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняе за 2009 год цаны (2803,27) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 07 сьнежня 2010 г.
- ^ гл., напр., Прэс-рэлізы Нацыянальнага Банку РБ
- ^ гл., напр., Рейтинг банков (июль 2008)
- ^ Філіялы і аддзяленьні(анг.). ААТ «Прыёрбанк». Праверана 12 лютага 2011 г.
- ^ Даччыныя прадпрыемствы(анг.). ААТ «Прыёрбанк». Праверана 12 лютага 2011 г.
- ^ Наш банк // www.priorbank.by
- ^ Акционеры «Приорбанк» ОАО // www.priorbank.by
- ^ Raiffeisen Bank намерен полностью выкупить «Приорбанк» // telegraf.by, 2009-02-06
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Афіцыйны сайт(рас.)