Перайсьці да зьместу

Тамаш Ваўжэцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі


Тамаш Ваўжэцкі
Галоўнакамандуючы Нацыянальнымі Узброенымі Сіламі
12 кастрычніка 1794 — 19 лістапада 1794
Папярэднік Тадэвуш Касьцюшка
Наступнік пасада скасаваная
Міністар юстыцыі Царства Польскага
1815 — 5 жніўня 1816
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся7 сакавіка 1753
м. Мейшты, Браслаўскі павет, Віленскае ваяводзтва, ВКЛ
Памёр5 жніўня 1816 (63 гады)
Сьцяг Расеі Відзы Лоўчынскія Новаалександраўскі павет, Літоўска-Віленская губэрня, Расейская імпэрыя
Сужэнец Юзэфа з Пацаў[d][1]
Бацька Тамаш Ваўжэцкі[d][2]
Маці Барбара з Тызэнгаўзаў[d]
Узнагароды
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Ордэн сьвятога Станіслава
Ордэн сьвятога Станіслава
Подпіс Выява аўтографу

Тама́ш Ваўжэ́цкі (7 сакавіка 1753, маёнтак Мейшты, Браслаўскі павет, Віленскае ваяводзтва, (цяпер Браслаўскі раён Віцебскай вобласьці) — 5 жніўня 1816, Відзы-Лаўчынскія, Новаалександраўскі павет) — адзін з кіраўнікоў Паўстаньня 1794 году.

Сын Тамаша Ваўжэцкага й Барбары з Тызэнгаўзаў [3].

Т. Ваўжэцкі. Марка Белпошты, 1994

Навучаўся ў езуіцкай школе ў Відзах. Пасьля шлюбу жыў у маёнтку жонкі Кавалёва на Ковеншчыне. Узнагароджаны ордэнам Сьвятога Станіслава (1786)[4]. Дэпутат ад шляхты Браслаўскага павету на Чатырохгадовым Сойме Рэчы Паспалітай 1788—1792, дзе выступаў 169 разоў з палымянымі прамовамі, настойваючы на прыняцьці канстытуцыі. У пачатку Паўстаньня 1794 году дзейнічаў у чыне генэрала ў Браслаўскім павеце, потым — у Курляндыі. Вызначыўся ў штурме Лібавы і ў бітве пад Берасьцем. Пасьля паланеньня Т. Касьцюшкі ўзначаліў усё паўстаньне. Узяты ў палон, быў перавезены ў Пецярбург, дзе два гады знаходзіўся ў зьняволеньні. Пасьля ўступленьня на трон Паўла I вызвалены з турмы, вярнуўся на Радзіму. Зь цягам часу зьмяніў сваю арыентацыю на прарасейскую. У час вайны 1812 знаходзіўся ў Пецярбургу. Займаў у Царстве Польскім пасады сэнатара, ваяводы і міністра юстыцыі.

Пахаваны ў Відзах. Памяць пра Ваўжэцкага ўшанавана ў Браслаўскім гісторыка-краязнаўчым музэі.

  1. ^ Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. WolffСПб.: 1885. — С. 300. — 377 с.
  2. ^ Złota księga szlachty polskiej. R.4 — С. 413.
  3. ^ M.J. Minakowski, Ci wielcy Polacy to nasza rodzina, wyd. 3, Dr Minakowski Publikacje Elektroniczne, Kraków 2008, ISBN 83-918058-5-9
  4. ^ Zbigniew Dunin-Wilczyński, Order Św. Stanisława, Warszawa 2006, s. 193.
  • Szyndler Bartłomiej. Tomasz Wawrzecki: Ostatni naczelnik powstania Kościuszkowskiego. Warszawa. 1976.
  • Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.