Палацык Міхлера
Палацык Міхлера (Міхля) (па-польску: Pałacyk Michlera (Michla)) — аднапавярховы жылы будынак у нэасэцэсійным стылі, які быў пабудаваны па вуліцы Вольскай, 40 у Варшаве і зруйнаваны падчас Другой сусьветнай вайны.
У канцы 19 стагодзьдзя купец Караль Міхлер купіў пляцоўку на вуліцы Вольскай у Варшаве, дзе пабудаваў млын і пякарню, а таксама жылы будынак накшталт палацу. На пачатку Варшаўскага паўстаньня за будынак адбыліся цяжкія баі паўстанцаў зь немцамі.
Паўстанцы занялі будынак 3 жніўня 1944 году для падрыхтоўкі засады на немцаў, якія для атакі барыкады на вуліцы Вольскай былі вымушаныя прайсьці ля будынка. Ранкам 5 жніўня паўстанцы абстралялі немцаў і нанесьлі ім значныя страты. Так пачаліся цяжкія баі за палацык і іншыя будынкі заводаў Міхлера. Нямецкая пяхота атакавала будынкі з выкарыстаньнем артылерыі і танкаў, супраць якіх паўстанцы мелі толькі машыннаю зброю ды гранаты, галоўным чынам — хатняй вытворчасьці. Толькі ўвечары палякі канчаткова аддалі палац.
Падчас вячэры ўвечары 4 жніўня польскія жаўнеры напісалі песеньку пра абарону палацыку («Pałacyk Michla»).
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Pałacyk Michla, Żytnia, Wola…» Rozmowa z gen. Januszem Brochwicz-Lewińskim — «Gryfem», dowódcą obrony Pałacyku Michla na Woli, Powstańczy Biuletyn Wolski. Bezpłatny Biuletyn Urzędu Dzielnicy Wola, [Urząd Dzielnicy Wola m. st. Warszawy 2008], ss.4-5 (пол.).
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |