Калдычэўскае возера
Возера
Калдычэўскае
Калдычэўскае |
Калдычэўскае возера, возера Калдычэўскае — возера ў Беларусі, у Баранавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці плошчаю 49 га.
З Калдычэўскага возера некалі брала пачатак рака Шчара. Але пасьля мэліярацыі возера зьмялела, і Шчара пачынае сваю плынь з асушальных каналаў на тэрыторыі былога Карыцінскага балота. Мэліярацыя з 1976 году значна скараціла плошчу і глыбіню возера.[2].
Некалі возера разьлівалася паміж вёскамі Калдычэва, Мядзеневічы, Войкавічы, Арабаўшчына. Цяпер знаходзіцца каля вёскі Арабаўшчына, відаць з дарогі Р5 Баранавічы — Наваградак. За 16 км ад Баранавічаў.
Падзеі на возеры апісаў Ян Чачот у паэме «Калдычэўскі шчупак». Паводле легенды пан Незабытоўскі выпусьціў некалькіх акальцаваных шчупакоў у возера Сьвіцязь. Тыя кольцы былі падпісаны, што калі нехта зловіць тую рыбу павінен паведаміць пра тое Незабытоўскага. І аднаго са шчупакоў сяляне вылавілі ў Калдычэўскім возеры. З чаго паўстала паданьне пра падземную раку паміж азёрамі.
Падчас І Сусьветнай вайны каля возера праходзіла лінія фронту. Адбывалася Скробава-Гарадзішчанская апэрацыя.