Саюз змаганьня за незалежнасьць Беларусі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Саюз змаганьня за незалежнасьць Беларусі (СЗНБ) — падпольная арганізацыя ў Заходняй Беларусі, якая дзейнічала ў 19461949 гадах.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Арганізацыя была створана студэнцкай моладзьдзю па ініцыятыве камандзіра партызанскага атраду Івана Раманчука. Устаноўчы сход прайшоў улетку 1946 году на хутары Царская Ліпа (у іншых крыніцах — Саска Ліпка) у Нясьвіскім раёне. На сходзе прысутнічала 6 чалавек, сярод якіх былі студэнты Гарадзенскага пэдінстытуту.

Структурна СЗНБ складаўся з суполак, ня больш пяці чалавек у кожнай. Усіх сяброў ведаў толькі кіраўнік. Задача кожнага была стварыць сваю суполку, і стаць яе кіраўніком. Прысутныя на першым паседжаньні ўвайшлі ў суполку Міхася Кожыча, а Іван Раманчук сышоў зноў у лясы. Неўзабаве структуры арганізацыі былі створаныя ў Клецкім і Нясьвіскім, Стаўпецкім раёнах, а таксама ў Горадні.

Праграма[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На сяброў арганізацыі ўплыў аказала Фултанская прамова Чэрчыля. Арганізацыя мела разбудоўваць структуры, і ў выпадку вайны выступіць ў абарону беларускага народу і незалежнасьці Беларусі. Адзін з пунктаў праграмы прадугледжваў роспуск калгасаў і перадачу зямлі ва ўласнасьць сялянам. Праграма СЗНБ забараняла сябрам арганізацыі, якія знаходзіліся на легальным становішчы, прымяняць гвалт у дачыненьні да савецкай адміністрацыі (за выключэньнем яго прымяненьня ў мэтах самааховы).

Раскрыцьцё і ліквідацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Няўдачай сталася спроба стварыць аддзел СЗНБ у Менску. Савецкія спэцслужбы ўвялі ў склад аддзела свайго агента па прозьвішчы Касіль, які выдаў менчукоў.

У 1947 годзе Міхась Кожыч адчуў за сабой зацікаўленасьць спэцслужбаў і перайшоў на нелегальнае становішча. Ён зьехаў з Горадні і далучыўся да атраду Раманчука. Аднак празь некаторы час Кожыч выйшаў зь лесу і быў арыштаваны. Кожыч быў катаваны ў Баранавіцкай турме, спрабаваў скончыць жыцьцё самагубствам, але ня вытрымаў і расказаў пра сяброў арганізацыі, пра якіх ведаў. Напачатку 1949 году савецкія органы правялі арышты сяброў гарадзенскай групы.

Арыштаваныя былі зьмешчаныя ў сумнавядомай ўнутранай турме МДБ БССРАмэрыканцы»), дзе сьледчыя допытамі й катаваньнямі дабіваліся ад іх паказаньняў супраць іншых сяброў арганізацыі. Працэс над арганізацыяй адбыўся 1517 чэрвеня ў Менску. Падсудныя трымаліся годна, імкнучыся скарыстаць суд для выказваньня сваіх патрыятычных поглядаў, хоць у залі суду, акрамя падсудных, прысутнічалі толькі трое судзьдзяў і канвой. Пасьля тых выказваньняў канваіры зьмякчылі абыходжаньне з падсуднымі.

Ваенным трыбуналам войскаў МУС Беларускай Вайсковай Акругі за «здраду Радзіме, ускосны тэрор і антысавецкую прапаганду» 18 сяброў СЗНБ былі прагавораны да розных тэрмінаў зьняволеньня.

Ліквідацыя атрада Раманчука («Ястраба»)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У траўні або ўлетку 1949 году на хутары ў Нясьвіскім раёне савецкія атрады акружылі атрад кіраўніка СЗНБ Раманчука зь сям’ю партызанамі. Пасьля зацятага бою чатыры хлопцы застрэліліся. Трое, у тым ліку Раманчук, былі паранены і схоплены.

На допытах Раманчук вёў сябе вельмі мужна. Размаўляў са сьледчымі па-беларуску і толькі ў прысутнасьці перакладчыка. Суд прысудзіў Раманчуку 25 гадоў, якія ён поўнасьцю адседзеў у лягерох Варкуты і Мардовіі.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]