Андрэй Блажэвіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Андрэй Блажэвіч, сапр.:Андрэй Вангін (30 лістапада 1895, Відзы — 18 траўня 1977, Гнеў, Польшча) — беларускі актор. Вядучы актор трупы Галубка — Беларускага дзяржаўнага вандроўнага тэатру. Выступаў у характарных ролях.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Арыштаваны ў 1937 годзе. Пасьля Другой сусьветнай вайны выехаў у ПНР. Удзельнічаў у аматарскіх спэктаклях на Памор’і.

З 1968 году дажываў у доме састарэлых у Гдыні. Наведваў беларускі клюб у Гданьску пры Доўгім Таргу. Яго адведвалі Ірэна Мельнікаў і Анна Красько. Абедзьве ўспамінаюць, як наракаў на адзіноту. Пра яго згадваў Міхась Хмялеўскі на старонках «Нівы» ў 1970 годзе, публікуючы кароткую нататку пра галубкоўца А. Блажэвіча і яго здымак.

Увесну 1977 году зьнік з дому састарэлых Гдыні. Толькі праз 25 гадоў высьветлілася, з прычыны пагаршэньня здароўя яго перавезьлі ў Гнеў — у адпаведны дом. Там пасьля 19 дзён памёр. Пахаваны ў Гневе на каталіцкіх могілках, у той частцы, дзе хавалі жыхароў дому састарэлых.

Дзякуючы гданьскім беларусам магіла бяз помніка была адшуканая. Дзякуючы складкам (да якіх далучыўся і Генэральны консул Рэспублікі Беларусь у Гданьску Міхал Аляксейчык) быў усталяваны помнік, які з граніту вельмі хутка выканаў мясцовы каменячос Рышард Адамчык[1].

Помнік адкрылі бурмістар Гнева Багдан Бадзёнг, дырэктар Дому для састарэлых Мечыслаў Матысяк і гданьская беларуска Анна Іванюк.

Тэрэса Эльманоўская знайшла ў доме састарэлых і дакумэнтальны архіў Вангіна.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Лена Глагоўская. Памінальны май // Ніва № 28 (2461) 13 ліпеня 2003

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «„Працоўны сьпіс“ Андрэя Вангіна (Блажэвіча)» \\ Руслан Равяка \\ Arche 11-2011

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]