Бабінавічы
Бабінавічы лац. Babinavičy | |||||
| |||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Віцебская | ||||
Раён: | Лёзьненскі | ||||
Сельсавет: | Бабінавіцкі | ||||
Вышыня: | 140 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 461 чал. (2010) | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2138 | ||||
Паштовы індэкс: | 211206 | ||||
СААТА: | 2230804006 | ||||
Нумарны знак: | 2 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°50′11″ пн. ш. 30°34′33″ у. д. / 54.83639° пн. ш. 30.57583° у. д.Каардынаты: 54°50′11″ пн. ш. 30°34′33″ у. д. / 54.83639° пн. ш. 30.57583° у. д. | ||||
± Бабінавічы | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Бабі́навічы[1] — вёска ў Беларусі, на заходнім беразе Зелянскога (Бабінавіцкага) возера пры вытоцы зь яго ракі Лучосы. Цэнтар сельсавету Лёзьненскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 461 чалавек. Знаходзяцца за 30 км на паўднёвы захад ад Лёзна, за 52 км ад Віцебску, на аўтамабільнай дарозе Лёзна — Арэхаўск.
Бабінавічы — даўняе мястэчка гістарычнай Віцебшчыны. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся драўляныя царква і касьцёл, помнікі архітэктуры XVIII ст.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тапонім Бабінавічы, імаверна, утварыўся ад назвы старажытнага сяла Бабіна Аршанскага староства, выхадцы зь якога заснавалі мястэчка. Згодна зь іншай вэрсіяй, паселішча магло ўзьнікнуць на месцы, дзе знаходзіўся паганскі ідал («баба»)[2].
Паводле Я. Сяргеенкі, сябра гуртка краязнаўства часоў беларусізацыі, вымаўленьню мясцовых жыхароў адпавядае форма «Бабынавічы»[3].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бабінавічы знаходзяцца на старым волаку, які злучаў Дняпро з Дьвіной праз рэкі Аршыцу, Вярхіту, Бабінавіцкае возера і Лучосу. З старажытных часоў тут разьмяшчаліся склады, дзе зьберагалася нарыхтаваная драўніна. Упершыню Бабінавічы ўпамінаюцца ў канцы XVI ст. як мястэчка, цэнтар староства Віцебскага павету. У канцы XVII—XVIII стагодзьдзях гэтая мясцовасьць знаходзілася ў фактычным уладаньні князёў Агінскіх. Частка Бабінавічаў належала да аршанскага кляштару трынітарыяў. Вуліцы мястэчка сыходзіліся да Рынку, дзьве зь іх былі дарогамі на Віцебск і Воршу. У 1742 годзе непадалёк ад Рынку збудавалі царкву, у 1782—1797 гадох на Касьцельнай гары — касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы. У архіве касьцёла захоўваліся дакумэнты, найстарэйшы зь якіх датаваўся 1705 годам[4].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Бабінавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні. У 1777—1796 і 1802—1840 гадох яны мелі статус места і былі цэнтрам павету. У 1778 годзе афіцыйна зацьвердзілі праект пераплянаваньня Бабінавічаў, у якім прадугледжвалася перанесьці места на другі бераг ракі Вярхіты і забудаваць яго ў выглядзе прастакутніка з пляцам у цэнтры. 16 жніўня 1781 году Бабінавічы атрымалі герб: «у верхняй частцы тарчы частка гербу Магілёўскага: у залатым полі Расейскага гербу: чорны двухгаловы арол, які выходзіць да палавіны, увенчаны трыма залатымі каронамі. у ніжняй — у блакітным полі 2 мачты з флюгерамі»[5] — у знак таго, што ў ваколіцах места нарыхтоўваўся карабельны лес. У гэты час у Бабінавічах існавалі прыстань і склад лесаматэрыялаў, што сплаўлялі адсюль рэкамі Лучосай і Дзьвіной у Рыгу. У канцы XVIII ст. зьявіўся праект забудовы Бабінавічаў на старым месцы, паводле якога плян прыводзіўся ў прастакутную сыстэму і места атачалася валамі і равамі. Гэты праект ажыцьцявілі часткова. У 1796—1802 гадох і з 1840 году Бабінавічы мелі статус заштатнага места Магілёўскай губэрні на тэрыторыі Дабрамысьлінскай воласьці Аршанскага павету. У 1806—1812 гадох тут працавала двухклясная павятовая вучэльня. У вайну 1812 году ў месьце спыняўся Напалеон.
У 1841 годзе ў Бабінавічах было 176 будынкаў, 3 драўляныя масты, 8 незабрукаваных вуліцаў, 4 асабістыя сады, 142 гароды, 2 могілак, дзеялі 2 царквы, мураваная капліца, працавалі 7 крамаў, у 1860 годзе — 159 будынкаў, дзеялі касьцёл, царква і сынагога. У XIX — першай чвэрці XX стагодзьдзяў дасягнула свайго росквіту Бабінавіцкае ганчарнае рамяство, вядомае з часоў заснаваньня паселішча. 3ь мясцовай чырвонай гліны выраблялі чырвонагліняную непаліваную, чорназадымленую і гартаваную кераміку (гарлачы, гаршкі, збанкі, міскі), якую з пачатку XX ст. пачалі аздабляць размалёўкай. У канцы XIX ст. у месьце было 155 будынкаў, зь іх хрысьціянам належалі 92, юдэям — 63[6], працавала 39 рамесьнікаў. Паводле вынікаў перапісу 1897 году — царкоўнапрыходзкая школа, пошта, тэлеграф, прыходзкая царква, касьцёл Сьвятой Тройцы, збудаваны аршанскімі трынітарыямі, сынагога. На Рынку праводзіліся кірмашы 4 разы ў год: 19 студзеня, на Сёмуху, 22 сьнежня і 21 верасьня.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Бабінавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. На 1923 год тут было 232 жылыя будынкі і 281 нежылы; усе ў адзін паверх, драўляныя. Працавала 3 каапэрацыйных і 4 прыватная крамы, 26 прамысловых прадпрыемстваў, зь іх 2 смалакурні і 2 гарбані. У 1924 годзе Бабінавічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавету Высачанскага раёну (з 3 ліпеня 1931 году ў Лёзьненскім раёне). 6 ліпеня 1925 году Бабінавічы атрымалі афіцыйны статус сяла. У 1926 годзе тут працавалі школа, хата-чытальня, народны дом, пошта, лясьніцтва. На 1939 год у Бабінавічах было 376 двароў, на 1970 год — 234, на 1990 год — 532, на 1995 год — 317.
У 2000-я гады Бабінавічы атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку». 24 ліпеня 2014 году афіцыйна зацьвердзілі герб паселішча: «француская тарча, у блакітным полі якой выяўленыя дзьве мачты натуральнага колеру з залатымі флюгерамі»[7].
-
Панарама, каля 1840 г.
-
Віцебская дарога. Паштовая станцыя, 1836 г.
-
Рынак. Царква, 1926 г.
-
Мост цераз раку Лучосу і гарадзішча, 1926 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XVIII стагодзьдзе: 1780 год — 70 чал., зь іх 66 хрысьціянаў і 4 юдэя[8]
- XIX стагодзьдзе: 1841 год — 1541 чал., зь іх шляхты — 66, духоўнага стану — 11, ганаровых грамадзянаў — 4, купцоў — 11, мяшчанаў-хрысьціянаў — 627, разначынцаў — 114, адстаўных салдатаў зь сем’ямі — 666, дваровага люду — 42[9]; 1860 год — 1271 чал.[10]; 1879 год — 1320 чал.[10]; 1897 год — 1157 чал. (575 муж. і 582 жан.), зь іх пісьменных 26,1%; мясцовых 1017, іншых паветаў Магілёўскай губэрні 31, іншых губэрняў 109; паводле стану: шляхты нашчадкавай і асабістай 25, духавенства 10, купцоў 6, мяшчанаў 1060, сялянаў 54, іншых станаў 2; паводле мовы: расейская і беларуская 571, ідыш 552, польская 2, латыская 2, летувіская 30; паводле веры: праваслаўных 550, каталікоў 55, юдэяў 552; 1900 год — 950 чал. (464 муж. і 486 жан.), зь іх 664 праваслаўныя, 16 каталікоў, 270 юдэяў[6][11].
- XX стагодзьдзе: 1 студзеня 1909 году — 1355 чал. (655 муж. і 780 жан.), зь іх праваслаўных 215 муж. і 253 жан., каталікоў 14 муж. і 16 жан., пратэстантаў 2 муж. і 3 жан., юдэяў 424 муж. і 458 жан.; 20 жніўня 1919 году — 1386 чал.[9]; 1920 год — 1179 чал.; 1923 год — 1222 чал. (582 муж. і 640 жан.)[12]; 1939 год — 1618 чал.; 1970 год — 753 чал.; 1990 год — 1430 чал.[13]; 1995 год — 754 чал.[14]; 1999 год — 683 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 589 чал.; 2010 год — 461 чал.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Бабінавічах працуюць сярэдняя школа, дом культуры, 2 бібліятэкі, аптэка, пошта.
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вуліцы і пляцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Афіцыйная назва | Гістарычная назва | Былыя назвы |
Ленінградзкая вуліца | Віцебская вуліца | Пецярбурская вуліца |
Савецкая вуліца | Сідапаўская вуліца | |
? | Асінаўская вуліца | |
? | Кляштарны завулак | |
? | Рынак пляц | |
? | Школьны завулак |
З урбананімічнай спадчыны Бабінавічаў да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Аршанская і Зарэчная.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Бабінавічах і каля вёскі захавалася група археалягічных помнікаў розных часоў: 2 нэалітычныя стаянкі (на беразе Бабінавіцкага возера і на правым беразе ракі Вярхіты), гарадзішча, 6 могільнікаў («валатоўкі») і адзіночны курган, а таксама земляное ўмацаваньне Салдацкая Слабада[15][16][17][18][19].
- Помнік на брацкай магіле 1273-х воінаў 5-й і 11 гвардзейскай арміяў загінулым у час баёў 1943—1944 гадоў пры вызваленьні Бабінавіч[17].
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1782—1797, зруйнаваны па Другой сусьветнай вайне)[20]
- Царква Сьвятога Духа (1742; Сьвяты Пасад)[8][21]
- Царква (1838; Урадавы сынод Расейскай імпэрыі)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 293.
- ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 110.
- ^ Сяргеенка Я. Бабынавічы // Наш Край. № 2—3 (5—6), 1926. С. 56.
- ^ Сяргеенка Я. Бабынавічы // Наш Край. № 2—3 (5—6), 1926. С. 57.
- ^ П.П. фон-Винклер. Гербы городов, губерний, областей и посадов Российской Империи, внесенные в Полное Собрание законов с 1649 по 1900 год. / Дозволено цензурою. С.-Петербург, 20 Июля, 1899 года. — Издание книготорговца Ив. Ив. Иванова. — С.-Петербург: Типография И.М. Комелова, Пряжка д.3, 1899. — 312 с.
- ^ а б Krzywicki J. Babinowicze // Słownik geograficzny... T. XV, cz. 1. — Warszawa, 1900. S. 61.
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 24 июля 2014 г. № 373 «Об учреждении гербов административно-территориальных и территориальных единиц Витебской и Гродненской областей»
- ^ а б Топографическія примѣчаніи на знатнѣйшія мѣста путешествія Ея Императорскаго Величества в Бѣлорусскія намѣстничества.. — СПб.: Импер. Акад. Наукъ, 1780. — С. 87, 88. — 134 с.
- ^ а б Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лёзненскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1992.
- ^ а б Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 73.
- ^ Населенные мѣста Россійской Имперіи въ 500 и болѣе жителей съ указаніемъ всего наличнаго въ нихъ населенія и числа жителей преобладающихъ вѣроисповѣданій по даннымъ первой всеобщей переписи населенія 1897 г. Губерніи европейской Россіи. / Подъ редакціею Н. А. Тройницкаго. — С. Петербургъ: Общественная польза, 1905. — Т. XXIII. Могилевская губернія.. — С. 110. — 269 с.
- ^ Сяргеенка Я. Бабынавічы // Наш Край. № 2—3 (5—6), 1926. С. 58.
- ^ Камінскі М., Насевіч В. Бабінавічы // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 245.
- ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 2. С. 181.
- ^ Свѣдѣнія 1873 г. о городищахъ и курганахъ. / Спицынъ А. А.. — Извѣстія императорской археологической коммисіи. — С.-Петербург: Главное Управленіе Удѣловъ, 1903. — Т. Выпускъ 5-й. — С. 48. — 127 с.
- ^ Зайковский Э. М. Раскопки неолитической стоянки Бабиновичи 1 / Л. Д. Поболь, А. З. Таўтавичюс // Древности Белоруссии и Литвы : Зборнік. — Менск: Навука и тэхніка, 1982. — С. 28—35.
- ^ а б Вяргей В., Ткачоў М., Зайкоўскі Э., Трызна Дз. Бабінавічы (№№ 1522—1526) / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі : энцыкляпэдыя. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1985. — Т. Віцебская вобласьць. — С. 289—290.
- ^ Зайковский Э. М. Этапы развития неолита Северной Белоруссии / Л. Д. Поболь, А. З. Таутавичюс // Древности Белоруссии и Литвы : Зборнік. — Вильнюс: Мокслас, 1988. — ISBN 5-420-00187-X.
- ^ Зайкоўскі Э. Бабінавіцкага тыпу помнікі; Бабінавічы. / В. Гетаў і інш. // Археалёгія і нумізматыка Беларусі : Энцыкляпэдыя. — Менск: Беларуская энцыкляпедыя, 1993. — С. 66, 67. — ISBN 5-85700-077-7.
- ^ Черницкій. Военно-статистическое обозрение Российской Империи. - Ч. 3 : Могилевская губерния. — Санктъ-Петербургъ: Департаментъ Генерального штаба, 1848. — Т. 8: Белорусские губернии : Ч. 1-3. — С. 6(Свѣдѣнія спеціальныя). — 150 с.
- ^ Списки населенных мест Могилевской губ. по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело] = РГИА. Ф. 1290. Оп.4. Д. 80. — Ленинград: Фонд Центрального статистического комитета МВД., 1857. — С. 401. — 613 с.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — ISBN 985-11-0061-7
- Грачышнікава А. Мая Лёзненшчына: нарысы па гісторыі і культуры краю. — Лёзна, 2018. — 342 с. — (Лёзназнаўства).
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лёзненскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1992. — 591, [1] c.: іл. ISBN 5-85700-063-7.
- Сяргеенка Я. Бабынавічы // Наш Край. № 2—3 (5—6), 1926. С. 56—58.
- Сяргеенка Я. Гарадзішча пры паселішчы Бабынавічы // Наш Край. № 8—9 (11—12), 1926. С. 56—58.
- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — Warszawa, 1900.
- Бабиновичи. // Городскія поселенія въ Россійской имперіи : даведник. — С.-Петербург: Тип. т-ва «Общественная польза», 1863. — Т. 3. — С. 205—207.
- С. Соколовъ. Историкостатистическія свѣдѣнія о городах и мѣстечкахъ могилевской губерніи. Заштатный г. Бабиновичи. // Могилевскія губернскія вѣдомости : газэта. — 1858. — № 12. — С. 235, 236.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|