Нашы Касьцёлы
Нашы Касьцёлы — унікальная беларуская электронная фотаэнцыкляпэдыя, вынік шасьцірочнай працы 101 фотамастака. Выдавец — грэка-каталіцкая парафія іконы Маці Божае Нястомнае Дапамогі.
На цяперашні момант (2009) энцыкляпэдыя зьмяшчае каля 5000 фатаздымкаў 1100 сьвятыняў Беларусі, зь іх прыкладна 450 аб’ектаў адсутнічаюць у існых энцыкляпэдычных даведніках.
Структура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- CD-дыск з кампутарнай вэрсіяй (асноўная вэрсія) фотаэнцыкляпэдыі дае магчымасьць праглядаць фатаздымкі пэўных касьцёлаў пад гукі аргана менавіта той сьвятыні, здымкі якой праглядаюцца.
- DVD-дыск з вэрсіяй фотаэнцыкляпэдыі (скарочаная вэрсія) зьмяшчае два DVD-фільмы: «Нашы касьцёлы» і «Roman-catholic churches», а таксама сьпевы Марыі Скуратовіч у MP3 фармаце (альбом «Табе, Хрысьце!») і JPG-файл абраза «Маці Божае Будслаўскае» для раздрукоўкі на фотадрукарцы.
Канцэпцыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Праект названы ў гонар сэрыі кніг ксяндза Язафата Жыскара «Nasze kościoły» (Warszawa-Petersburg, 1912—1914).
У фотаэнцыкляпэдыю ўвайшлі ўсе аб’екты, якія на сёньня ёсьць каталіцкімі ці ў бліжэйшы час маглі бы быць перададзеныя Касьцёлу: касьцёлы, капліцы, плябаніі, кляштарныя пабудовы і нават падмуркі ці пагорачкі ад былых сьвятыняў.
Дакладнасьць інфармацыі дасягалася выездам аўтараў непасрэдна на сам аб’ект, абменам архіўнымі зьвесткамі і адначасовым выкарыстаньнем сьвежае інфармацыі пэрыёдыкі ды інтэрнэту.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Фотаэнцыкляпэдыя «Нашы Касьцёлы» Архіўная копія
- Выйшла электронная энцыкляпэдыя «Касьцёлы Беларусі» // Радыё Свабода 30.04.2006
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |