Маршал Ван Олстайн
Маршал Ван Олстайн (па-ангельску: Marshall Van Alstyne), нарадзіўся ў Калюмбусе, штат Агаё — прафэсар Бостанскага Ўнівэрсытэту (па-ангельску: Boston University) й дасьледнік у Масачусэцкім Інстытуце Тэхналёгій (па-ангельску: Massachusetts Institute of Technology). Спэцыялізуецца на эканоміцы інфармацыі.
Ван Олстайн вырас у Паўночнай Караліне (ЗША), ступень бакаляўра атрымаў у Ельскім Унівэрсытэце (па-ангельску: Yale University), магістра й PhD у галіне інфармацыйных сыстэмаў — у Масачусэцкім Інстытуце Тэхналёгій.
Зрабіў істотны ўнёсак у вывучэньне рынкаў інфармацыі. Разам з сваімі студэнтамі Тэдам Лоўдэрам ды Рыкам Ўошам першым давёў[1], што ўжываньне прынцыпу інфармацыйнае асымэтрыі да апрацоўкі спаму тэарэтычна можа быць болей карысным для спажыўца, чым дасканалы фільтар (гл. таксама «эканоміку ўвагі»). Разам з прафэсарам Джэфры Паркерам правёў грунтоўныя дасьледаваньні фэномэну «двухбаковых сетак», праяве аднаго зь сеткавых эфэктаў, дзе патлумачыў, якім чынам кампаніі могуць аддаваць інфармацыю задарма (прадаваць па нулявым кошце) і пры гэтым заставацца ў выйгрышы[2]. Субсыдаванае цэнаўтварэньне ды эфэкт дзьвюхбаковых сетак могуць спрычыніцца да алігапалізацыі рынку, або падзелу яго між малой колькасьцю гульцоў. Зараз гэты эфэкт бярэцца да ўвагі фірмамі — пры распрацоўцы карпаратыўных стратэгіяў, ды антыманапольнымі ўправамі — пры прапрацоўцы адпаведнага заканадаўства.
Сумесна з Эрыка Брынёлфсанам у эсэ «Сеціўныя суполкі: глябальнае паселішча ці віртуальныя Балканы?» апісаў працэс уплыву сыцыяльных мэдыяў на падзел людзей у інтэрнэце паводле розных прыкметаў.
Ляўрэат некалькіх узнагародаў за навуковыя працы, у тым ліку ўзнагароды Нацыянальнае Навуковае Фундацыі ЗША[3]. Публікуецца ў такіх часопісах, як Science, Management Science ды Harvard Business Review.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Хатняя старонка Ван Олстайна (анг.)
- Артыкулы (анг.)