Перайсьці да зьместу

Узыходжаньне (фільм)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Узыходжаньне
Восхождение
Жанр артхаўс[d], драматычны фільм[1], партызанскі фільм[d] і ваенны фільм[1]
Рэжысэр Ларыса Шапіцька
Сцэнарыст Ларыса Шапіцька
Юры Клепікаў (па аповесьці Васіля Быкава «Сотнікаў»)
У ролях Уладзімер Гасьцюхін
Барыс Плотнікаў
Кампазытар Альфрэд Шнітке
Апэратар Уладзімер Чухноў
Павал Лебешаў
Мастак Yury Raksha[d]
Вытворчасьць Масфільм
Распаўсюд Netflix
Дата выхаду 1976
Працягласьць 106 (111) хвілін
Краіна СССР
Мова расейская
Старонка на IMDb

«Узыходжаньне» (па-расейску: Восхождение) — мастацкі фільм паводле аповесьці Васіля Быкава «Сотнікаў».

У фільме паказаная Беларусь узімку 1942 году. Дасьведчаны партызан Рыбак і афіцэр Сотнікаў выпраўляюцца на пошукі харчаваньня для партызанскага атраду. Пасьля сутычкі з паліцаямі яны хаваюцца ў вёсцы, але празь некаторы час іх знаходзяць карнікі. Допыты, катаваньні, страх… Пошукі выйсьця, кампрамісу, угоды з сумленьнем прыводзяць аднаго з герояў фільму да здрады, у той час як іншы мужна ідзе на сьмерць.

  • Галоўны прыз Усесаюзнага кінафэстывалю ў Рызе.
  • «Залаты мядзьведзь», прэмія FIPRESCI, прэмія экумэнічнага журы Міжнароднага кінафэстывалю ў Заходнім Бэрліне (1977).
  • Прыз FIPRESCI Ларысе Шапіцьцы на МКФ ў Бэрліне, 1977[2]
  • Галоўная прэмія і прыз Саюзу кінэматаграфістаў Ларысе Шапіцьцы на Ўсесаюзным кінафэстывалі, 1977
  • Прыз «Статуя Свабоды» Ларысе Шапіцька на «Фэстывалі Свабоды» ў Сопаце, 1977
  • Дзяржаўная прэмія СССР «За фільмы апошніх гадоў» Уладзімеру Чухнову (пасьмяротна), Ларысе Шапіцька (пасьмяротна), 1979;
  • удзел у Праграме «Retrospective» на МКФ у Бэрліне, 1990

Дадатковыя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Фільм амаль забаранілі да паказу, дапамаглі толькі асабістыя захады першага сакратара ЦК кампартыі Беларусі Пятра Машэрава[3]. Стужку яшчэ мокрую прывезьлі на асабісты прагляд да Машэрава, якога ледзь намовілі паглядзець «бабскія здымкі». Праз пару хвілінаў Машэраў ня мог ўжо адвесьці позірка. У сярэдзіне фільму былы партызан плакаў не саромеючыся таго, што ў залі прысутнічала ўсё кіраўніцтва рэспублікі.[4]
  • Фільм пад час пракату праглядзела 10,7 млн гледачоў.[5]
  • Фільм здымалі ў Мураме, з удзелам мясцовых жыхароў. Падчас сцэны забойства ў далечыні бачная група лыжнікаў, якія ня ведалі пра здымкі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]