Перайсьці да зьместу

Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «КДБ РБ»)

Каардынаты: 53°53′56″ пн. ш. 27°33′16″ у. д. / 53.89889° пн. ш. 27.55444° у. д. / 53.89889; 27.55444

Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь

Эмблема
Абрэвіятура КДБ РБ
Папярэднік КДБ БССР
Дата ўтварэньня 23 кастрычніка 1991 (33 гады таму)
Тып выведвальнае
Юрыдычны статус ведамства
Мэта абарона незалежнасьці і тэрытарыяльнай цэласнасьці Беларусі[1]
Штаб-кватэра Менск, Цэнтральны раён, прасп. Незалежнасьці, д. 17
Месцазнаходжаньне Менск
Дзейнічае ў рэгіёнах Беларусь
Афіцыйныя мовы беларуская, расейская
Старшыня Іван Церцель
1-ы намесьнік Сяргей Церабаў
Намесьнікі Уладзімер Калач, Дзьмітры Рэуцкі, Алег Чарнышоў[2]
Кіроўны орган Калегія
Зьвязаныя кампаніі 14-ы полк урадавай сувязі (Маладэчна), Акадэмія нацыянальнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь
Бюджэт 249,3 млрд рублёў[3] (2009; 88,9 млн $[4])
Колькасьць супрацоўнікаў каля 12 000[5]
Сайт kgb.by/by

Камітэ́т дзяржа́ўнай бясьпе́кі Рэспу́блікі Белару́сь (КДБ Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі ў галіне забесьпячэньня нацыянальнай бясьпекі[6], заснаванае ў кастрычніку 1991 году.

Быў галоўнай спэцслужбай Беларусі, якая ўзгадняла дзейнасьць у галіне нацыянальнай бясьпекі іншых дзяржаўных органаў[7]. Выступаў правапераемнікам КДБ БССР[8][9]. Кіраваньне дзейнасьцю камітэта ажыцьцяўляе прэзыдэнт, які таксама стварае, ператварае ды касуе вайсковыя часткі, установы адукацыі ды аховы здароўя КДБ. Прэзыдэнт таксама ўхваляе склад калегіі КДБ з удзелам старшыні камітэту ды 4 ягоных намесьнікаў[10]. Пасяджэньні калегіі КДБ лічацца правамоцнымі пры наяўнасьці дзьвюх трацінаў чальцоў[11].

На 2018 год у склад Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі ўваходзілі:

Будынак КДБ
  • абарона незалежнасьці й тэрытарыяльнай цэласьці дзяржавы;
  • кіраваньне падпарадкаванымі ўстановамі;
  • падача прэзыдэнту прапановаў аб забесьпячэньні дзяржаўнай бясьпекі;
  • апавяшчэньне прэзыдэнта аб стане дзяржаўнай бясьпекі;
  • спрыяньне дзяржаўным установам у ажыцьцяўленьні захадаў па разьвіцьцю дзяржавы;
  • вонкавая выведка;
  • супрацьвыведка;
  • супрацьдзеяньне экстрэмізму;
  • вышук, дазнаньне ды папярэдняе сьледзтва;
  • абарона дзяржаўных таямніцаў;
  • бясьпечнае шыфраваньне ўрадавай сувязі.
  • наладжаньне выкананьня падпарадкаванымі ўстановамі выкананьня заканадаўства аб забесьпячэньні дзяржаўнай бясьпекі;
  • папярэджаньне, выяўленьне ды апавяшчэньне прэзыдэнта аб пагрозах дзяржаўнай бясьпецы;
  • удзел у ахове масавых грамадзкіх мерапрыемстваў;
  • ахова замежных установаў дзяржавы, іх супрацоўнікаў зь сем’ямі, а таксама пасланых за мяжу грамадзянаў, якія маюць допуск да дзяржаўных таямніцаў, ды іх сем’яў;
  • удзел у падрыхтоўцы заканадаўчых прапановаў;
  • выведка;
  • супрацьвыведка, у тым ліку ва ўзброеных сілах ды іншых войсках, Памежным камітэце, Міністэрстве ўнутраных справаў, Камітэце дзяржаўнага кантролю, Міністэрстве па надзвычайных сытуацыях, на мытні ды ў Міністэрстве па падатках і зборах;
  • супрацьдзеяньне экстрэмізму ды змаганьне супраць арганізаванай злачыннасьці, хабарніцтва, кантрабанды, незаконнага перасяленьня ды абароту наркотыкаў, псыхатропных рэчываў, зброі ды ядзерных матэрыялаў;
  • ахова абаронных прадпрыемстваў, шляхоў зносінаў ды сувязі;
  • вышук, дазнаньне ды папярэдняе сьледзтва;
  • стварэньне сродкаў вышуку ў сетках сувязі;
  • папярэджаньне аб недапушчальнасьці супрацьпраўнай дзейнасьці;
  • утрыманьне ў сьледчым ізалятары арыштаваных, затрыманых ды асуджаных асобаў;
  • крыміналістычнае забесьпячэньне вышуку ды крымінальна-працэсуальных дзеяньняў, што праводзяцца падпарадкаванымі ўстановамі;
  • захоўваньне, улік ды вызначэньне парадку выкарыстаньня матэрыялаў дзейнасьці падпарадкаваных установаў;
  • нагляд за ды вынясеньне загадаў аб абароне дзяржаўных таямніцаў, а таксама выдача ўстановам дазволаў на дзейнасьць з выкарыстаньнем дзяржаўных таямніцаў;
  • абарона дзяржаўных таямніцаў;
  • забесьпячэньне ўрадавай сувязьзю прэзыдэнта, прэм’ер-міністра ды старшыняў палатаў Нацыянальнага сходу;
  • забесьпячэньне тайнапіснай ды інжынэрна-тэхнічнай бясьпекі шыфраванай сувязі ў дзяржаве ды яе замежных установах;
  • парадкаваньне паслугаў шыфраваньня зьвестак;
  • ліцэнзаваньне тайнапісу;
  • улік частотных прысваеньняў ды ўласьцівасьцяў сыгналаў выпраменьвальных радыёэлектронных сродкаў, а таксама выяўленьне супрацьпраўных радыёперадачаў;
  • падтрыманьне баегатоўнасьці падначаленых установаў ды наладжаньне забесьпячэньня імі парадкаў надзвычайнага й ваеннага становішчаў;
  • стварэньне запасу супрацоўнікаў зь ліку ваеннаабавязаных, іх улік ды найм у ваенны час;
  • выраб ды выкарыстаньне дакумэнтаў іншых установаў для ўтойваньня асобаў супрацоўнікаў, прыналежнасьці падначаленых установаў, іх памяшканьняў, транспартных сродкаў, апэратыўна-вышуковай дзейнасьці ды спрыяльных ім асобаў, а таксама атрыманьне блянкаў дакумэнтаў, службовых пасьведчаньняў установаў ды ўзораў іх запаўненьня;
  • ахова бясьпекі супрацоўнікаў ды іх сем’яў;
  • ахова ўласнай бясьпекі;
  • удзел у забесьпячэньні абароны ахованых асобаў ды месцаў;
  • удзел у вызначэньні парадку знаходжаньня ў дзяржаве іншаземцаў, наданьня ім прытулку ды абароны;
  • даведкавае забесьпячэньне дзейнасьці падначаленых установаў;
  • распрацоўка, выраб ды пачынка шыфравальных сродкаў;
  • ухваленьне ды нагляд за выкананьнем ведамасных пастановаў;
  • узаемадзеяньне зь іншымі дзяржаўнымі ўстановамі;
  • заключэньне міжнародных дамоваў з адпаведнымі службамі іншых дзяржаваў ды міжнароднымі арганізацыямі;
  • накіраваньне прадстаўнікоў КДБ у іншыя дзяржавы па ўзгадненьні зь іх адпаведнымі службамі;
  • выкананьне пастановаў прэзыдэнта аб стварэньні, пераўтварэньні ды касаваньні падначаленых КДБ установаў;
  • падрыхтоўка, перападрыхтоўка ды павышэньне кваліфікацыі супрацоўнікаў у навучальных установах;
  • падрыхтоўка паводле дамоваў чыноўнікаў іншых дзяржаваў;
  • закуп ды прыём узбраеньняў ды абсталяваньня для падпарадкаваных установаў, а таксама будаўніцтва ды перабудова будынкаў для іх;
  • выдаткоўваньне на падпарадкаваныя ўстановы ды агляд выкарыстаньня вылучаных ім сродкаў;
  • пэнсійнае забесьпячэньне звольненых супрацоўнікаў[13].

23 кастрычніка 1991 году Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ухваліў Закон № 1187-XII «Аб зьмяненьні ў сыстэме органаў дзяржаўнага кіраваньня Рэспублікі Беларусь», якім пастанавіў «падначаліць Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь Вярхоўнаму Савету Рэспублікі Беларусь». Паводле 2-га артыкула Закону, выбраньне старшыні КДБ Беларусі праводзілася Вярхоўным Саветам тэрмінам на 5 гадоў. Вылучэнца на пасаду старшыні КДБ прадстаўляў старшыня Вярхоўнага Савета. Намесьнікі старшыні КДБ і сябры калегіі КДБ зацьвярджаліся Прэзыдыюмам Вярхоўнага Савета на прадстаўленьне старшыні КДБ Беларусі[14]. 15 студзеня 1992 году Вярхоўны Савет Беларусі зацьвердзіў Пастанову № 1413-XII «Аб Часовым палажэньні аб Камітэце дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь». Паводле 2-га артыкула, пастанаўлялася захаваць у дачыненьні вайскоўцаў КДБ Беларусі дзеяньне 3-х Палажэньняў «Аб праходжаньні вайсковай службы афіцэрскім складам Узброеных сілаў СССР» 1985 году, «Аб праходжаньні вайсковай службы прапаршчыкамі і мічманамі Ўзброеных сілаў СССР» 1985 году і «Аб ільготах для вайскоўцаў, вайсковаабавязаных, звольненых з вайсковай службы ў адстаўку асобаў і іх сем'яў» 1981 году, а таксама Пастановы Савета міністраў СССР 1973 году «Аб вайскоўцах звыштэрміновай службы». У 3-м артыкуле Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета даручалася вызначыць парадак утварэньня будовы і штатнай колькасьці апарату КДБ Беларусі і падначаленых яму органаў у межах вылучаных асігнаваньняў[15].

У 1992 годзе Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь зацьвердзіў Пастанову аб стварэньні ўправы вайсковай контарвыведкі (УВКВ) ў складзе Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі[16]. 13 траўня 1992 году КДБ Беларусі заключыў Пагадненьне аб супрацы і ўзаемадзеяньні зь Міністэрствам бясьпекі Расеі (цяпер ФСБ). 29 траўня 1992 году падпісалі міжведамаснае Пагадненьне з Камітэтам нацыянальнай бясьпекі Казахстану. 31 ліпеня 1992 году — са Службай бясьпекі Ўкраіны (СБУ). 3 верасьня 1992 году КДБ заключыў Пагадненьне аб супрацы ў галіне выведвальнай дзейнасьці са Службай вонкавай выведкі Расеі. 10 жніўня 1994 году падпісалі міжведамаснае Пагадненьне са Службай інфармацыі і бясьпекі Малдовы[17].

Паводле 100-га артыкула Канстытуцыі Беларусі 1994 году, прэзыдэнт Беларусі стаў прызначаць старшыню КДБ Беларусі са згоды Вярхоўнага Савета[18]. З 1995 году КДБ Беларусі пачаў абмен зьвесткамі зь Міжнароднай арганізацыяй крымінальнай паліцыі (Ліён, вобласьць Авэрнь-Рона-Альпы, Францыя) празь яго Нацыянальнае цэнтральнае бюро (НЦБ) ў Беларусі[17].

3 сьнежня 1997 году прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка падпісаў Закон № 102-З «Аб органах дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь», паводле 1-га артыкула якога стаў ажыцьцяўляць кіраваньне дзейнасьцю КДБ Беларусі. У 2-м артыкуле згадвалася, што ў падпарадкаваньні КДБ знаходзіліся ўправы па абласьцях і ўправа вайсковай контарвыведкі. Згодна з 3-м артыкулам прэзыдэнт стаў самастойна прызначаць старшыню КДБ. У 9-м артыкуле асноўнымі кірункамі дзейнасьці КДБ называліся: контарвыведка, вонкавая выведка, барацьба са злачыннасьцю, а таксама ладжаньне ўрадавай і апэратыўнай сувязі. Згодна зь 15-м артыкулам КДБ Беларусі абавязваўся ажыцьцяўляць контарвыведку ва Ўзброеных сілах Беларусі, памежных войсках Беларусі, унутраных войсках і іншых органах МУС Беларусі, падразьдзяленьнях Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Беларусі, Дэпартамэнце фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі, мытных органах Беларусі і Міністэрстве па падатках і зборах Беларусі. Паводле 25-га артыкула, забесьпячэньне падразьдзяленьняў управы вайсковай контарвыведкі КДБ Беларусі транспартнымі сродкамі, паліўна-змазачнымі матэрыяламі, сродкамі сувязі, зброяй, аховай, службовымі памяшканьнямі, а таксама супрацоўнікаў гэтых падразьдзяленьняў заробкам, рэчавай маёмасьцю, службовымі жылымі памяшканьнямі і мэдычным абслугоўваньне ажыцьцяўлялі Міністэрства абароны Беларусі, Дзяржаўны камітэт памежных войскаў Беларусі, Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі і Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Беларусі[19].

4 чэрвеня 1999 году КДБ Беларусі заключыў міжведамаснае Пагадненьне са Службай нацыянальнай бясьпекі Ўзбэкістану. 30 чэрвеня 1999 году — зь Міністэрствам нацыянальнай бясьпекі Азэрбайджану. 24 траўня 2000 году — зь Міністэрствам нацыянальнай бясьпекі Армэніі. Пазьней заключылі міжведамасныя дамовы з выведвальнымі і праваахоўнымі службамі яшчэ 5 дзяржаваў Эўропы (Латвія, Летува, Польшча, Італія і Нямеччына), 3 дзяржаваў Азіі (Віетнам, Кітай і Сырыя) і ЗША. 10 ліпеня 2012 году А.Лукашэнка падпісаў Закон «Аб органах дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь» № 390-З. У чэрвені 2013 году контартэрарыстычны цэнтар КДБ Беларусі пераўтварылі ў контартэрарыстычную ўправу (КТУ)[20].

Міжнародныя санкцыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасля выбараў і пратэстаў 2020 году кіраўніцтва КДБ трапіла пад міжнародныя санкцыі. Так, Эўразьвяз 2 кастрычніка 2020 году ўключыў у свой санкцыйны сьпіс былога старшыню КДБ Валерыя Вакульчыка, яго першага намесьніка Сяргея Церабава, а таксама намесьнікаў — Дзьмітрыя Равуцкага, Алега Чарнышова і былога намесьніка — Уладзімера Калача[21][22], а 6 лістапада — і новага старшыню Івана Церцеля[23][24]. Супраць гэтых асобаў таксама ўвялі санкцыі Вялікабрытанія[25], Канада[26] і Швайцарыя[27]. Акрамя таго, 21 чэрвеня 2021 году Церцель і само КДБ былі ўключаныя ў сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[28].

У 2022 годзе КДБ было ўключана ў санкцыйныя сьпісы Эўрапейскага зьвязу, Швайцарыі і Японіі[29].

27 студзеня 2025 году Канада ўвяла санкцыі супраць КДБ[30].

  1. ^ Асноўныя задачы // Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь, 2018 г. Архіўная копія ад 2018 г. Праверана 20 жніўня 2018 г.
  2. ^ Кіраўніцтва // Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь, 2018 г. Праверана 3 верасьня 2020 г.
  3. ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2009 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (13 лістапада 2008 г.). Праверана 23 жніўня 2010 г.
  4. ^ Паводле сярэдняе за 2009 год цаны (2803,27) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Праверана 23 жніўня 2010 г.
  5. ^ Лукашэнка раскрыў лічбу супрацоўнікаў КДБ? «12 тысяч» Наша Ніва
  6. ^ Камітэт дзяржаўнай бясьпекі // Прэзыдэнт Беларусі, 2025 г. Праверана 29 траўня 2025 г.
  7. ^ А. Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь ад 10 ліпеня 2012 г. № 390-З «Аб органах дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь» // Нацыянальны прававы партал Беларусі, 6 студзеня 2024 г. Праверана 29 траўня 2025 г.
  8. ^ Гісторыя стварэньня і этапы гістарычнага шляху (рас.). Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь. Праверана 28 жніўня 2010 г.
  9. ^ Закон ад 19 верасьня 1991 г. «Аб назове Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі» (рас.) Сайт Валерыя Леванеўскага Праверана 28 жніўня 2010 г.
  10. ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 сьнежня 2001 г. № 780 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 25 жніўня 2010 г.
  11. ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 кастрычніка 2005 г. № 473 (рас.). Беларускі прававы партал. Праверана 25 жніўня 2010 г.
  12. ^ Органы дзяржаўнай бясьпекі, падпарадкаваныя ім воінскія часьці і іншыя арганізацыі // Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь, 2018 г. Архіўная копія ад 2018 г. Праверана 20 жніўня 2018 г.
  13. ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 лістапада 2004 г. №556 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 25 жніўня 2010 г.
  14. ^ Станіслаў Шушкевіч. Закон Рэспублікі Беларусь ад 23 кастрычніка 1991 г. № 1187-XII «Аб зьмяненьні ў сыстэме органаў дзяржаўнага кіраваньня Рэспублікі Беларусь» (рас.) // Прававая бібліятэка Валерыя Леванеўскага, 1 лістапада 2007 г. Праверана 29 траўня 2025 г.
  15. ^ Станіслаў Шушкевіч. Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 15 студзеня 1992 г. № 1413-XII «Аб Часовым палажэньні аб Камітэце дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь» (рас.) // Прававая бібліятэка Валерыя Леванеўскага, лістапад 2011 г. Праверана 29 траўня 2025 г.
  16. ^ Управа вайсковай контарвыведкі // Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь, 2018 г. Архіўная копія ад 2018 г. Праверана 20 жніўня 2018 г.
  17. ^ а б Міжнародная супраца // Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь, 2018 г. Архіўная копія ад 2018 г. Праверана 20 жніўня 2018 г.
  18. ^ Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 году. Першапачатковая рэдакцыя ад 15.03.1994 (дзейнічала з 30.03.1994 па 27.11.1996) // Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Усе рэдакцыі, 2025 г. Праверана 29 траўня 2025 г.
  19. ^ А. Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь ад 3 сьнежня 1997 г. № 102-З «Аб органах дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь» (рас.) // Прававая бібліятэка Валерыя Леванеўскага, лістапад 2007 г. Праверана 29 траўня 2025 г.
  20. ^ Контартэрарыстычная ўправа // Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь, 2018 г. Архіўная копія ад 2018 г. Праверана 20 жніўня 2018 г.
  21. ^ Council Implementing Regulation (EU) 2021/339 of 25 February 2021 implementing Article 8a of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus (анг.) Праверана 2021-07-24 г.
  22. ^ 40 беларускіх чыноўнікаў, якія трапілі пад санкцыі Эўразьвязу. Сьпіс. Радыё Свабода (2020-10-02). Праверана 2021-09-13 г.
  23. ^ Евросоюз ввел санкции против Лукашенко и ряда белорусских чиновников (рас.) naviny.by Архіўная копія ад 2021-04-07 г.
  24. ^ EUR-Lex - 02012D0642-20210621 - EN - EUR-Lex (анг.). EUR-Lex(en).
  25. ^ Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK (анг.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (2021-06-25). Праверана 2021-09-19 г.
  26. ^ Belarus sanctions (анг.). Міністэрства міжнародных справаў Канады(en) (2020-10-15). Праверана 2021-09-19 г.
  27. ^ Searching for subjects of sanctions
  28. ^ Treasury and International Partners Condemn Ongoing Human Rights Abuses and Erosion of Democracy in Belarus (анг.). Міністэрства фінансаў ЗША (2021-06-21). Праверана 2021-09-18 г.
  29. ^ Комітет державної безпеки Республіки Білорусь
  30. ^ Backgrounder: Sanctions against individuals and entities in Belarus (анг.). Government of Canada (27.01.2025).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]