Перайсьці да зьместу

Батальён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Абазначэньне батальёну NATO

Батальён (ад італ. battaglia — «атрад») — асноўнае тактычнае падразьдзяленьне ў сухапутных і паветрана-дэсантных войсках і марской пяхоце. Звычайна ўваходзіць у склад палка або зьяўляецца асобнай воінскай часткай у складзе злучэньня або аб’яднаньня. Складаецца з трох ці чатырох рот і іншых дапаможных падразьдзяленьняў.

Налічвае каля 350—500 чалавек (батальён Беларускай краёвай абароны налічваў 600 чалавек).

Існуюць батальёны мотастралковыя (стралковыя, пяхотныя, мотапяхотныя), танкавыя, парашутна-дэсантныя, марской пяхоты, інжынэрна-сапёрныя, сувязі, аўтамабільныя і іншыя.