Перайсьці да зьместу

Уладзімер Аляксандравіч Мацкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі


Уладзімер Мацкевіч
Старшыня КДБ РБ
20 сьнежня 1995 — 27 лістапада 2000
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік Уладзімер Ягораў
Наступнік Леанід Ерын
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся1 сакавіка 1947 (78 гадоў)
г. п. Мар’іна Горка, Пухавіцкі раён, Менская вобласьць
Адукацыя
Узнагароды

Уладзі́мер Алякса́ндравіч Мацке́віч (нар. 1 сакавіка 1947, Мар’іна Горка, Пухавіцкі раён, Менская вобласьць, БССР) — беларускі вайсковы і дзяржаўны дзяяч, старшыня КДБ РБ (1995—2000).

Нарадзіўся 1 сакавіка 1947 году ў г. п. Мар’іна Горка Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці.

У 1970 г. скончыў Беларускі тэхналягічны інстытут па спэцыяльнасьці «хімічная тэхналёгія перапрацоўкі нафты і газу». У 1970—1973 гг. працаваў інжынэрам-тэхнолягам, начальнікам усталёўкі гідравычышчэньня дызэльных паліваў нафтаперапрацоўчага заводу ў г. Мазыр. У 1973—1976 гг. — другі, затым першы сакратар Мазырскага ГК камсамолу, другі сакратар Гомельскага АК камсамолу.

У 1978 годзе скончыў Чырванасьцяжны інстытут КДБ(ru) пры Савеце міністраў СССР. У органах дзяржбясьпекі з 1976 г. Мінуў усе прыступкі, пачынальна ад апэрпрацаўніка. У 1982—1985 — начальнік Наваполацкага гараддзелу УКДБ БССР па Гомельскай вобласьці, з 1985 — намесьнік начальніка аддзелу, начальнік аддзелу 4-е ўправы КДБ БССР. У 1990—1994 — намесьнік начальніка, начальнік УКДБ Рэспублікі Беларусь па Менскай вобласьці. У 1994—1995 — начальнік УКДБ Рэспублікі Беларусь па Берасьцейскай вобласьці.

З 20 сьнежня 1995 г. па лістапад 2000 — старшыня КДБ РБ.

Указам А. Лукашэнкі ад 13 ліпеня 2001 году У. Мацкевіч быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Саюзнай Рэспубліцы Югаславія[1]. 4 ліпеня 2002 году быў прызначаны таксама амбасадарам у Босьніі й Герцагавіне па сумяшчальніцтве[2]. Адстаўлены з гэтых пасадаў быў 3 студзеня 2008 году[3].

У пачатку 2008 году Ўладзімер Мацкевіч вяртаўся ў Менск, праз пэўны час ізноў пераехаў у Маскву, дзе працаваў дарадцам генэральнага дырэктара найбуйной расейскай кампаніі «Совкомфлот». Цяпер працуе дарадцам кампаніі «Газпромнефть» у Менску.

Званьне — генэрал-лейтэнант (1999)[4].

Уладзімер Мацкевіч узначальваў Камітэт дзяржбясьпекі Беларусі са 20 сьнежня 1995 году па 27 лістапада 2000 году[5][6]. Незадоўга да сваёй адстаўкі — 22 лістапада 2000 году — генэрал-лейтэнант У. Мацкевіч падпісаў пастанову аб ужываньні прэвэнтыўнага затрыманьня тэрмінам на 30 дзён у стаўленьні камандзіра воінскай часткі №3214 Дзьмітрыя Паўлічэнкі. Вось радкі з гэтага дакумэнта:


« У матэрыялах апэратыўнай распрацоўкі маюцца пэўныя дадзеныя аб тым, што Паўлічэнка Дзьмітры Валер’евіч зьяўляецца арганізатарам і кіраўніком злачыннай групы, якая займаецца выкраданьнямі і фізычным ухіленьнем грамадзян. У прыватнасьці, кіраваная Паўлічэнка Д. В. злачынная група датычная да забойства 5 жніўня 2000 г. Самойлава Г. В., лідэра незарэгістраванай Беларускай рэгіянальнай арганізацыі «РНЕ», а таксама да забойстваў іншых асоб. Прымаючы да ўвагі, што знаходжаньне Паўлічэнкі Д. В. на волі можа прывесьці да зьдзяйсьненьня ім і чальцамі ўзначаленай ім злачыннай групы іншых асоба небясьпечных гвалтоўных злачынстваў, кіруючыся пунктам 1.8 Дэкрэту прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 кастрычніка 1997 г «Аб неадкладных мерах па барацьбе з тэрарызмам і асоба небясьпечнымі гвалтоўнымі злачынствамі» пастанавіў ужыць у стаўленьні Паўлічэнкі Дзьмітрыя Валер’евіча… прэвэнтыўнае затрыманьне тэрмінам на 30 (трыццаць) сутак »

Дзьмітры Паўлічэнка быў арыштаваны па загадзе Генэральнага пракурора Алега Бажэлкі, але праз суткі вызвалены з унутранай турмы КДБ на асабісты загад Лукашэнкі.

  1. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 13 июля 2001 г. №385 «О назначении В. А. Мацкевича Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Союзной Республике Югославия и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла»(недаступная спасылка)  (рас.)
  2. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 4 июля 2002 г. №358 «О назначении В. А. Мацкевича Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Боснии и Герцеговине»  (рас.)
  3. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 3 января 2008 г. №5 «Об освобождении В. А. Мацкевича от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Союзной Республике Югославия, Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Боснии и Герцеговине по совместительству»  (рас.)
  4. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 23 февраля 1999 г. №110 «О присвоении В. А. Мацкевичу воинского звания генерал-лейтенанта»(недаступная спасылка)  (рас.)
  5. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 20 декабря 1995 г. №509 «О назначении В. А. Мацкевича Председателем Комитета государственной безопасности Республики Беларусь»  (рас.)
  6. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 27 ноября 2000 г. №625 «Об освобождении В. А. Мацкевича от должности Председателя Комитета государственной безопасности Республики Беларусь»  (рас.)
  7. ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 26 февраля 1997 г. №127 «О награждении В. А. Мацкевича Почетной грамотой Совета Министров Республики Беларусь»

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]