Полк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Абазначэньне палка NATO

Полк, састар. рэгімэнт, воінская частка, асноўная тактычная і адміністрацыйна-гаспадарчая адзінка ў розных відах узброеных сілаў многіх дзяржаваў. Прызначаны для выкананьня баявых задач у складзе вайсковага злучэньня, а таксама самастойна. У залежнасці ад прыналежнасці да роду войск (сіл), полк можа весці агульнавайсковы, марскі або паветраны бой або забясьпечваць ваенныя дзеяньні (напрыклад, полк інжынэрных войскаў, войскаў сувязі і г. д.).

Полк звычайна складаецца з камандзіраваньня і некалькіх батальёнаў (дывізіёнаў, эскадрыльяў і пад.), падразьдзяленьняў баявога, тэхнічнага і тылавога забесьпячэньня. Ва ўзброеных сілах некаторых дзяржаў палкі атрымліваюць уласныя нумары і Баявыя сьцягі.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • ВЭС-83. С.572.