Брыгада (войска)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Абазначэньне брыгады NATO

Брыѓада (ад па-італьянску: brigata — супольнасьць, атрад), тактычнае злучэньне ва УС многіх дзяржаваў. Паводле баявога складу меншая за дывізію, і прызначана для вядзеньня агульнавайсковага, марскога або паветранага бою або для забесьпячэньня баявых дзеяньняў.

Брыгада звычайна складаецца з батальёнаў (дывізіёнаў) асноўных родаў войскаў, на флёце — з караблёў або дывізіёнаў караблёў аднаго або розных клясаў.

Брыгады існавалі або існуюць ва ўсіх відах узброеных сіл, родах войск (сіл), адмысловых войсках.

Брыгада як ваенная фармацыя зьявілася ў 2-й пал. 16 ст. у гішпанскім войску, у 17—18 ст. распаўсюдзілася амаль ва ўсіх эўрапейскіх войсках.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Военный энциклопедический словарь, 1983. — 863 с : 30 л. ил.. С.101.