Іван Якубоўскі
Іван Ігнатавіч Якубоўскі | ||||||||||
25 сьнежня 1911 (7 студзеня 1912)[4] — 30 лістапада 1976[1][2][3][…] (64 гады) | ||||||||||
Вальтэр Ульбрыхт, Гайнц Гофман і Іван Якубоўскі (справа) | ||||||||||
Месца нараджэньня | в. Зайцава, Горацкі раён Магілеўскай вобласьці, Расейская імпэрыя | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Месца сьмерці | Масква, СССР | |||||||||
Род войскаў | танкавыя войскі | |||||||||
Званьне | Маршал Савецкага Саюзу | |||||||||
Узнагароды | | |||||||||
Іван Ігнатавіч Якубоўскі (7 студзеня 1912, в. Зайцава Горацкага раёну Магілеўскай вобласьці — 30 лістапада 1976) — маршал Савецкага Саюзу, двойчы Герой Савецкага Саюзу[5].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 7 студзеня 1912 году ў вёсцы Зайцава Горацкага раёну Магілеўскай вобласьці ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Аршанскім пэдагагічным тэхнікуме. Чалец ВКП (б)/КПСС з 1937 году.
У гады Другой сусьветнай вайны камандзір 91-й асобнай танкавай брыгады 3-й гвардзейскай танкавай арміі 1-га Ўкраінскага фронту; намесьнік камандзіра 6-га і 7-га гвардзейскіх танкавых корпусаў, палкоўнік.
Генэрал арміі (27 красавіка 1962). Маршал Савецкага Саюзу (12 красавіка 1967). Узнагароджаны 4 ордэнамі Леніна, 4 ордэнамі Чырвонага Сьцягу, 2 ордэнамі Суворава 2-й ступені, ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, Чырвонай Зоркі, «За службу Радзіме ва Ўзброеных Сілах СССР» 3-й ступені, мэдалямі, замежнымі ўзнагародамі. Герой Чэхаславацкай Сацыялістычнай Рэспублікі (ЧССР) (28 красавіка 1970). У 1967—1976 гадох зьяўляўся Галоўнакамандуючыя Аб’яднанымі ўзброенымі сіламі краінаў Варшаўскай дамовы.
Памёр 30 лістапада 1976. Пахаваны ў Маскве на Чырвонай плошчы, у Крамлёўскай сьцяне.
Ушанаваньне памяці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Горках усталяваны бронзавы бюст І. І. Якубоўскага. Імем Якубоўскага названыя вуліцы ў Менску, Магілёве, Пружанах, Воршы і ў іншых гарадох.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Якубовский Иван Игнатьевич // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ а б Iwan Ignatjewitsch Jakubowski // filmportal.de — 2005.
- ^ а б Ivan Ignatyevich Yakubovsky // TracesOfWar
- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #107885816 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 10 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 19 января (№ 3 (263)). — С. 1
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Іван Якубоўскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Аркадий Первенцев. Дважды герой Советского Союза Якубовский Иван Игнатьевич (рас.). Героі краіны. Праверана 26 траўня 2009 г.
- Нарадзіліся 7 студзеня
- Нарадзіліся ў 1912 годзе
- Памерлі 30 лістапада
- Памерлі ў 1976 годзе
- Героі Савецкага Саюзу
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сьцягу
- Кавалеры ордэна Суворава
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Нарадзіліся ў Горацкім раёне
- Маршалы Савецкага Саюзу
- Кавалеры ордэна Клемэнта Готвальда
- Узнагароджаныя ордэнам Крыжа Грунвальду
- Кавалеры ордэна Карла Маркса
- Двойчы Героі Савецкага Саюзу
- Сябры ЦК КПСС
- Удзельнікі савецкага ўварваньня ў Польшчу (1939)
- Удзельнікі савецка-фінскай вайны
- Дэпутаты Вярхоўнага Савету СССР
- Памерлі ў Маскве
- Людзі, у гонар якіх названыя вуліцы