Зволен
| Зволен | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Славаччына | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Край | Банскабыстрыцкі | ||||
| Першыя згадкі | 1135 | ||||
| Дата заснаваньня | 1135 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | |||||
| Вышыня НУМ | 293 м і 297 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 48°34′14″ пн. ш. 19°07′03″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць |
| ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 045 | ||||
| Паштовы індэкс | 960 01 | ||||
| Нумарны знак | ZV | ||||
| Сайт | zvolen.sk (славацк.) | ||||
| Зволен на мапе Славаччыны Зволен | |||||
Зволен (па-славацку: Zvolen, па-нямецку: Altsohl, па-вугорску: Zólyom) — горад у цэнтральнай Славаччыне на зьліцьці рэк Грон і Слаціна ля падножжа Явор’я і Крэмніцкіх Врхоў. Насельніцтва каля 44 тыс. чалавек.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У IX стагодзьдзі на месцы Зволена існавала вялікамараўскае гарадзішча Муацёва, якое зьнікла ў XI ст. Яго абарончая функцыя перайшла на цьвердзь Стары Зволен, якія зараз мянуецца Пусты Град (адна з найвялікшых сярэднявечных крэпасьцяў у Эўропе). У 1172 годзе Пусты Град становіцца цэнтрам каралеўскага камітата. У 1230-х вугорскі кароль Бэла IV надае Зволену магдэбурскае права. Напрыканцы XIV ст. кароль Людвік I Вялікі будуе тут Зволенскі замак. У гэты час Зволен буйна разьвіваецца. У 1542 годзе Пусты Град бярэ аблогай і спальвае Янаш Хуньядзі. У 1554 туркі захопліваюць важную цьвердзь Філякава, і яе абарончыя функцыі пераходзяць на Зволен. Тут вырастае новая магутная цьвердзь, якую туркам ужо ніколі не ўдалося ўзяць. У 1702 годзе горад спальваюць куруцы Фэрэнца Ракацы. У XVIII ст. Зволен становіцца важным прамысловым цэнтрам цэнтральнай Славаччыны. У 1872 тут пракладваюць чыгунку да Будапэшта.
У Чэхаславаччыне Зволен становіцца раённым цэнтрам. У 1944 годзе горад быў адным з цэнтраў Славацкага народнага паўстаньня. Тут на аэрадроме Тры Дуба прызямляліся савецкія самалёты з дапамогай. 26 кастрычніка 1944 горад акупавалі нямецкія войскі. Вызваленьне войскамі II украінскага фронта прыйшло 14 сакавіка 1945.
У 1968—1990 у Зволене разьмяшчаліся 30-я гвардзейская мотастралковая дывізія Савецкай арміі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Hustota obyvateľstva - obce [om7014rr : Rozloha (Štvorcový meter)] — Браціслава: Statistical Office of the Slovak Republic, 2025.
- ↑ Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr] (славац.) — Bratislava: ŠÚ SR, 2026.