Мар’іна Горка
Мар’іна Горка лац. Marjina Horka | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | XVI стагодзьдзе | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Менская | ||||
Раён: | Пухавіцкі | ||||
Плошча: | 8,2 км² | ||||
Вышыня: | 169 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 21 167 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 2581,34 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1713 | ||||
Паштовыя індэксы: | 222810, 222811, 222827 | ||||
СААТА: | 6244501000 | ||||
Нумарны знак: | 5 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°31′0″ пн. ш. 28°8′30″ у. д. / 53.51667° пн. ш. 28.14167° у. д.Каардынаты: 53°31′0″ пн. ш. 28°8′30″ у. д. / 53.51667° пн. ш. 28.14167° у. д. | ||||
± Мар’іна Горка | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Ма́р’іна Го́рка — места ў Беларусі, на рацэ Цітаўцы. Адміністрацыйны цэнтар Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2017 год — 21 167 чалавек[1]. Знаходзіцца за 63 км на паўднёвы ўсход ад Менску. Чыгуначная станцыя Пухавічы на лініі Менск — Асіпавічы, аўтамабільныя дарогі на Менск, Бабруйск, Ігумен, Узду.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У тапоніме «Мар’іна Горка» спалучаецца паняцьце «Горка» (невялікая гара) і азначэньне «Мар’іна», якое паходзіць ад асабістага імя[2]. Існуе некалькі меркаваньняў пра паходжаньне назвы места. Адзінай афіцыйнай пазыцыі на гэты конт у наш час няма. Паводле першага паданьня, назва мясцовасьці пайшла ад узвышша, на якім павесілася дачка тутэйшага зямяніна Марыя (дзяўчына ня вытрымала разлукі з каханым на зьвінавачваньне ўласным бацькам у стасунках з прастачынай). Згодна зь іншай легендай, паселішча назвалі «Мар’інай Горкай» ад суседняй царквы, дзе знаходзіўся цудоўны абраз Божай Маці[3]. Таксама існуе паданьне, што назва паселішча ўтварылася ад паганскай традыцыі, бо некалі тут было капішча, дзе паганцы маліліся сваёй багіні Мары[4].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню Мар’іна Горка ўпамінаецца ў XVI ст. У розныя часы паселішча знаходзілася ў валоданьні Радзівілаў, Бужынскіх, Ратынскіх, Крупскіх і іншых.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Мар’іна Горка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ігуменскім павеце Менскай губэрні.
Баніфацы Крупскі, уладальнік паселішча, быў адным з арганізатараў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у краі, па здушэньні якога расейскія ўлады канфіскавалі ягоную маёмасьць, а самога выслалі ў Сыбір. За верную службу «царю и отечеству» Мар’іну Горку перадалі царскаму чыноўніку Макаву. Будаваньне Лібаўска-Роменскай чыгункі (1873 год) паспрыяла разьвіцьцю паселішча. 30 жніўня 1880 году тут адкрылася сельскагаспадарчая школа. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у вёсцы было 24 двары.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Мар’іна Горка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, дзе 17 чэрвеня 1924 году стала цэнтрам Пухавіцкага раёну. У 1935 годзе на загад народнага камісара абароны СССР Клімента Варашылава ў Мар’іну Горку перакінулі конную дывізію з-пад Арэнбурга (Расейская СФСР). Затым дадалася 214-я паветрана-дэсантная брыгада, якую павялічылі да корпуса. Таксама разьмясьцілі дэсантна-бамбавальны полк і школу пілётаў, якую пазьней перавялі ў Паставы. Урэшце Генэральны штаб СССР заснаваў у Мар’інай Горцы Пухавіцкую пяхотную вучэльню, якая была 3-й у Савецкім Саюзе. У вучэльні выкладаў падпалкоўнік Іван Якубоўскі[5].
27 верасьня 1938 году Мар’іна Горка атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У чэрвені 1941 году пры пачатку Нямецка-савецкай вайны Пухавіцкую пяхотную вучэльню перавялі ў Верхні Ўсьцюг, што ў Валагодзкай вобласьці Расеі. У ліпені 1941 году 214-я паветрана-дэсантная брыгада ўдзельнічала ў бітве пад Старымі Дарогамі. Падчас нямецкай акупацыі 1941—1944 гадоў у Мар’інай Горцы разьмясьцілі вайсковы шпіталь, зэнітна-артылерыйскую школу і сапэрныя курсы. У 1945 годзе з Чэхаславаччыны ў Мар’іну Горку вывелі 30-ю гвардзейскую мотастралковую дывізію, якая разьмініравала Пухавіцкі раён[5].
22 ліпеня 1955 году Мар’іна Горка атрымала статус места. У студзені 1963 году ў месьце разьмясьцілі 5-ю брыгаду спэцпрызначэньня. Яшчэ ў 1962 годзе для 5-й брыгады стварылі асобны вайсковы гарадок з прапускной сыстэмай. Брыгаду падпарадкавалі Галоўнай разьведвальнай управе СССР у Маскве. У 1968 годзе 30-ю мотастралковую дывізію вярнулі ў Чэхаславаччыну для здушэньня Праскай вясны, пасьля чаго пакінулі ў славацкім Зволене. Яе месца ў Мар’інай Горцы заняла зэнітная ракетная брыгада з комлексамі «Аса» і 8-я гвардзейская танкавая дывізія, якая мела скарочаны штат у памеры 2500 чалавек замест 11 000. У 1985 годзе 334-ы атрад 5-й брыгады спэцпрызначэньня накіравалі на Аўганска-савецкую вайну пад назвай 5-ы асобны мотастралковы батальён[5].
У 1991 годзе 8-ю танкавую дывізію распусьцілі, замест якой з Чэхаславаччыны ў Мар’іну Горку вярнулі 30-ю мотастралковую дывізію лікам 12 000 чалавек. Празь нястачу сховішчаў адзін зь яе палкоў разьмясьцілі без бронетранспартэраў і танкаў. Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь скараціла 30-ю дывізію да брыгады, якую пазьней пераўтварылі ў базу захоўваньня тэхнікі. Для выведзеных з Усходняй Нямеччыны савецкіх частак фінскія будаўнікі ўзьвялі квартал і ўнівэрмаг «Хэльсынкі». У 2000 годзе зэнітную ракетную брыгаду перакінулі ў лясны гарнізон Даманава (Берасьцейская вобласьць)[5].
-
Вучэльня, да 1918 г.
-
Вучэльня, 1918 г.
-
Вучэльня, 1918 г.
-
Падблоньне. Царква, да 1900 г.
-
Падблоньне. Царква, каля 1900 г.
-
Падблоньне. Царква, 1918 г.
-
Падблоньне. Царква, 1918 г.
-
Падблоньне. Брама царквы, 1918 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1897 год — 108 чал. (57 муж. і 51 жан.)[6]
- XX стагодзьдзе: 1939 год — 6,5 тыс. чал.; 1970 год — 11,3 тыс. чал.; 1972 год — 11,8 тыс. чал.[7]; 1991 год — 20,1 тыс. чал.; 1997 год — 23 214 чал.[8]; 1998 год — 23,1 тыс. чал.[9]
- XXI стагодзьдзе: 2006 год — 22,9 тыс. чал.; 2007 год — 22,8 тыс. чал.; 2009 год — 21 446 чал.[10] (перапіс); 2016 год — 21 280 чал.[11]; 2017 год — 21 303 чал.[12]; 2018 год — 21 167 чал.[1]
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Мар’інай Горцы працуюць аграрна-тэхнічны каледж імя У. Лабанка, гімназія, 4 сярэднія, музычная і спартовая школы, 6 дашкольных установаў.
У месьце знаходзіцца вёска дзетак-сірацінаў ГА «Беларускі фонд SOS-Дзіцячая вёска».
Мэдыцына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць лякарня і 2 паліклінікі.
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзейнічаюць палац культуры, 3 бібліятэка.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадпрыемствы машынабудаўнічай, лёгкай, харчовай, мэблевай прамысловасьці.
Пералік прамысловых прадпрыемстваў Мар’інай Горкі |
---|
|
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мескі й прымескі транспарт улучае аўтобусы і маршрутныя таксі. Асноўнымі транспартнымі вузламі зьяўляюцца пляц перад чыгуначным вакзалам і разьмешчаны непадалёк аўтавакзал. Набыць квіткі на праезд у аўтобусе можна ў кандуктара, у маршрутцы — у кіроўцы (аплачваць праезд прынята адразу па пасадцы).
Чыгункай безь перасадак можна даехаць на электрацягніку да Менску (паўночна-заходні кірунак, каля 80 хвілінаў) або да Асіпавічаў (паўднёва-ўсходні кірунак, каля 60 хвілінаў).
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Спыніцца можна ў мескай гасьцініцы[13].
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сядзібна-паркавы комплекс Макавых (1876)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Царква Раства Багародзіцы (XVIII ст., Сьвяты Пасад[14])
- Царква Раства Багародзіцы (1874)
- Царква Аляксандра Неўскага (1871)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Чыгуначная станцыя
-
Вуліца
-
Касьцёл у даваенным будынку
-
Новая царква
-
Новая капліца каля царквы
-
Новая капліца ў цэнтры места
-
SOS-Дзіцячая вёска
-
Вайсковая частка
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Станіслаў Астапчык (1935—2015) — навуковец у галіне матэрыялазнаўства і фізыкі мэталаў
- Аляксандар Гайдукевіч (1938—1998) — навуковец-мэдык
- Аляксандр Гурко (нар. 1964) — беларускі гісторык, рэлігіязнавец, этноляг
- Браніслаў Зубкоўскі (1938—2015) — літаратар, краязнаўца
- Валеры Каршакевіч (нар. 1988) — футбаліст
- Алесь Лабанок (1944—2005) — актор, Заслужаны артыст Беларусі
- Ігар Лучанок (1938—2018) — кампазытар, Народны артыст Беларускай ССР, Народны артыст СССР
- Уладзімер Мацкевіч (нар. 1947) — беларускі вайсковы і дзяржаўны дзяяч, старшыня КДБ РБ
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 79.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пухавіцкага р-на / Укл. А. А. Прановіч. — Мн.: Беларусь, 2003.
- ^ Калевіч Г. Мар’іна Горка. Духоўнае Адраджэньне // «Ave Maria» № 1—2 (166—167), 2009 г.
- ^ а б в г Вікенцій Ключнік. Тут пачынаўся спэцназ // Плацдарм. — 5 сьнежня 2013. — № 21 (29).
- ^ Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 11. Спр. 1306.
- ^ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 74.
- ^ БЭ. — Мн.: 2000 Т. 10. С. 113.
- ^ Перепись населения — 2009. Минская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
- ^ Jelski A. Maryi-Góra // Słownik geograficzny... T. VI. — Warszawa, 1885. S. 156.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — ISBN 985-11-0169-9
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пухавіцкага р-на / Укл. А. А. Прановіч. — Мн.: Беларусь, 2003. — 748, [1] с.: іл. ISBN 985-01-0251-9.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba. — Warszawa, 1885.