Герб

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шляхецкія гербы

Герб (ад ням. erbe — спадчына) — сымбалічная эмблема, візуальны адпаведнік пэўнай асобы ці роду, каталіцкага ордэну, гораду, дзяржавы.

Агульная гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя гербы ўзьніклі ў канцы 11—12 ст. ў часы крыжовых паходаў. Крыніцамі гербавых эмблемаў найчасьцей былі пячаткі, вядомыя са старажытнасьці. Раньні герб уяўляў сабою шчыт з выяваю (гал. атрыбут), потым у склад гербу ўвайшлі гелм, кляйнот (фігура на гелме), намёт (напачатку — намочаная тканіна, якой накрывалі гелм ад сонца), карона. У позьнім сераднявеччы ў гербу зьявіліся менш абавязковыя элемэнты — шчытаношы, дэвізная стужка і ордэны.

Гербавыя выявы падзяляюцца на геральдычныя фігуры (1-га і 2-га парадку) і звычайныя (натуральныя і штучныя). Колеры ў гербе ствараюцца фарбамі (чырвоная, блакітная, зялёная, пурпуровая [фіялетавая], чорная) і мэталамі (золата і срэбра [жоўты і белы]), скарыстоўваецца таксама футра (гарнастая і вавёркі). У гербах беларускай шляхты пераважаюць чырвоныя і блакітныя фарбы, футры практычна не ўжываюцца.

Тэрміналёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гербы ў ВКЛ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У ВКЛ гербы зьявіліся ў 2-й пал. 14 ст., найбольш старажытны герб вядомы па пячатцы баярына Вайдылы (1380). Легендарная частка літоўска-беларускіх летапісаў згадвае гербы «Кітаўрус», «Калюмны», «Урсін», «Ружа» і «Пагоня».

У сераднявеччы герб быў знакам шляхціча і атаясамліваўся з пашырэньнем яго ўлады на пэўную тэрыторыю. Калі гэтая ўлада была працяглаю ў часе герб замацоўваўся і ператвараўся ў зямельны ці дзяржаўны — і нават пры ўладзе ўжо іншага фэўдала ці манарха выконваў сваю адпаведную функцыю.

Пазьней узьніклі гербы каталіцкіх ордэнаў і гарадоў (першы гарадзкі герб у ВКЛ атрымала Вільня ў 1387).

Гербы вывучае геральдыка, зборы гербаў называюцца гербарамі.

Віды гербаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Радавыя гербы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гербы па рангах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • герб вялікі — з усімі элемэнтамі.
  • герб сярэдні — асноўныя элемэнты.
  • герб малы — толькі шчыт або шчыт з каронай.

Тэрытарыяльныя гербы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • дзяржаўныя гербы
  • гербы тэрыторыяў (губэрняў, абласьцей, раёнаў, паветаў, ваяводзтваў, правінцыяў і г. д.)
  • гербы местаў і мястэчак
  • гербы вёсак

Гербы карпаратыўныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • гербы ордэнаў
  • гербы клюбаў
  • гербы вучэльняў
  • гербы цэхаў
  • гербы арганізацыяў
  • гербы воінскіх падпадзяленьняў
  • гербы фірмаў і канцэрнаў

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]