Перайсьці да зьместу

Пятрэвіцкі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пятрэвіцкі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Пятрэвічы
Дата ўтварэньня 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва
  • 1276 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Пятрэ́віцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Наваградзкага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Адміністрацыйны цэнтар — вёска Пятрэвічы.

Тэрыторыя складае 22714 га — гэта 13,7% ад усёй плошчы Наваградзкага раёну. У склад уваходзіць 24 населеных пункты. На 1 студзеня 2009 году ў сельсавеце пражывала 1675 чалавек. Агульная колькасьць гаспадарак — 821 (2008).

  • Прамысловасьць:
    • сьвінагатоўчы комплекс «Арковічы» ААТ «Лідахлебапрадукт»;
    • сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Элфа»;
    • Налібокскае лясьніцтва;
    • СПК «Пятрэвічы»
      • 334 супрацоўнікаў
      • пашня 3376 га
      • лугі 2499 га
      • зямлі агулам 7034 га
  • Гандаль
    • крамы: Пятрэвічы, Налібакі, Навіны, Асмолава, Вялікая Ізва, Крываногава, Макрэц, Каменка;
    • астанія вёскі абслугоўваюцца аўталаўкаю
  • Паслугі
    • комплексныя-прыёмныя пункты: Пятрэвічы, Налібакі;
    • адзяленьні сувязі: Пятрэвічы, Налібакі;
    • філіял АСБ «Беларусбанк» у в.Пятрэвічы.
  • Адукацыя:
  • Пятрэвічская сярэдняя шклоа-сал;
  • Налібоцкая базавая школа-сад.
  • Мэдыцына
    • амбуляторыя з дзённым стацыянарам на 5 ложкаў у в.Навіны;
    • ФАП: Пятрэвічы, Налібакі.
  • Культура:
    • Дом культуры ў в. Пятрэвічы на 200 месцаў;
    • сельскі клюб у в. Налібакі

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]