Царква Сьвятога Прарока Ільлі (Любча)
| Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятога Прарока Ільлі | |
| Краіна | Беларусь |
| Мястэчка | Любча |
| Каардынаты | 53°45′12″ пн. ш. 26°03′37″ у. д.HGЯO |
| Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
| Эпархія | Наваградзкая япархія[d] |
| Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Царква Сьвятога Прарока Ільлі на мапе Беларусі Царква Сьвятога Прарока Ільлі | |
Царква Сьвятога Прарока Ільлі — помнік гісторыі пачатку XX стагодзьдзя (мураўёўка) у Любчы. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, каля гістарычнага Рынку[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Любчы збудавалі ў 1910—1914 гадох на месцы драўлянай царквы.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. У аснове падоўжана-восевай кампазыцыі кубападобны аб’ём малітоўнай залі, накрыты 4-схільным дахам з купалам-цыбулінай у завяршэньні. Восьсю захад-усход да яго далучаюцца прытвор, завершаны 2-яруснай шатровай з купалам-цыбулінай вежай-званіцай і паўкруглая апсыда. Фасады падзяляюцца вузкімі аркаымі аконнымі праёмамі ў ліштвах у форме какошнікаў. Галоўны ўваход вылучаецца магутным арачным парталам пад 2-схільным пакрыцьцём[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гістарычныя здымкі
- да 1915 г.
- 1915—1918 гг.
- 1915—1918 гг.
- 1915—1918 гг.
- 1915—1918 гг.
- 1915—1918 гг.
- 1915—1918 гг.
- 1915—1918 гг.
- 1916 г.
- ліпень 1917 г.
- 1917 г.
- да 1939 г.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецая, 10.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.