Перайсьці да зьместу

Мікалай Дучыц

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікалай Дудчыц
Дата нараджэньня 1896
Месца нараджэньня Любча
Дата сьмерці 1980
Месца сьмерці Менск
Месца пахаваньня
Адукацыя Рысавальная школа Імпэратарскага таварыства заахвочваньня мастацтваў
Месца вучобы
Занятак жывапіс, графіка
Сябра ў Беларускі саюз мастакоў

Мікалай Васілевіч Дудчыц (1896, м. Любча Наваградзкага павету Менскай губэрні (цяпер г.п. Любча Наваградзкага раёну Гарадзенскай вобласьці) — 1980, Менск) — беларускі мастак, графік.

Вучыўся ў Наваградзкай гарадзкой вучэльні (1910—1914) у В. Іваненкі, Рысавальнай школе Імпэратарскага таварыства заахвочваньня мастацтваў (Петраград, 1914—1915) у У. Федаровіча. Выкладаў маляваньне ў школах, на рабфаках, у студыях у Менску (1925—1925). Сябра Усебеларускага аб’яднаньня мастакоў (1927—1930). Сябра Саюзу савецкіх мастакоў БССР з 1933 г., у 1938 — старшыня праўленьня гэтай арганізацыі. Удзельнік выставак з 1925 г. Жыў у Менску. Працаваў пераважна ў жанры пэйзажу. Творам уласьціва лірычнасьць і стрыманая каляровая гама («Зіма», «Рэчка Волма», «Ля млына», «Лясная казка» і інш.). Пісаў таксама нацюрморты.

  • Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі. — Мінск: «Чатыры чвэрці», 2014. — С. 483. — 600 ас.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]