Уладзімер Набокаў
Уладзімер Набокаў | |
рас. Владимир Владимирович Набоков | |
![]() Помнік Уладзімеру Набокаву перад гатэлем «Montreux Palace», дзе літаратар правёў апошнія гады жыцьця | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Владимир Владимирович Набоков |
Псэўданімы | В. Сирин, Вивиан Дамор-Блок (Vivian Darkbloom) |
Нарадзіўся | 22 красавіка 1899 Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя |
Памёр | 2 ліпеня 1977 Мантро, Швайцарыя |
Пахаваны | |
Бацькі | Уладзімір Дзмітрыевіч Набокаў[d] Алена Рукавішнікава[d][1] |
Сужэнец | Вера Яўсееўна Набокава[d] |
Дзеці | Дзмітрый Уладзіміравіч Набокаў[d][1] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | празаік, паэт, драматург |
Гады творчасьці | 1921—1977 |
Кірунак | мадэрнізм, постмадэрнізм |
Жанр | сатыра, антыўтопія, біяграфія |
Мова | француская мова[2][2], ангельская мова[2][2] і расейская мова[2][2] |
Узнагароды | |
Подпіс | ![]() |
![]() | |
Творы на сайце Knihi.com | |
https://www.vladimir-nabokov.org |
Уладзі́мер Уладзі́меравіч Набо́каў (па-расейску: Владимир Владимирович Набоков, па-ангельску: Vladimir Nabokov, таксама выступаў пад псэўданімам «Сирин»; 22 красавіка [ст. ст. 10 красавіка] 1899, Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя — 2 ліпеня 1977, Мантро, Швайцарыя) — расейскі і амэрыканскі пісьменьнік. Першыя творы Набокава былі напісаныя на расейскай мове. Аднак сусьветная вядомасьць яго напаткала пераважна за ангельскамоўныя раманы. Вядомы таксама значным унёскам у лепідатэралёгію (разьдзел энтамалёгіі, прысьвечаны лускакрылым). Апроч таго стварыў і апублікаваў шэраг цікавых шахматных задачаў і крыжасловаў. Раман «Лаліта», напісаны на ангельскай мове, выдадзены спачатку па-ангельску ў 1958 годзе[3], часьцяком узгадваецца як адзін з самых значных і ўплывовых узораў прозы дваццатага стагодзьдзя.
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Уладзімер Набокаў нарадзіўся 22 красавіка [ст. ст. 10 красавіка] 1899 ў арыстакратычнай сям’і расейскага палітыка Ўладзімера Дзьмітрыевіча Набокава. Сям’я Набокава ў паўсядзённасьці карысталася трыма мовамі — расейскай, ангельскай, францускай. Такім парадкам, будучы пісьменьнік ад самага маленства быў трылінгвам.
У 1919 эміграваў з Расеі, жыў і навучаўся ў Кембрыджы, Бэрліне (1922—1937), Парыжы (да 1940). Пасьля жыў у ЗША (атрымаў грамадзянства ў 1945), а з 1960 у Швайцарыі.
Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У раманах «Абарона Лужына» (1929—1930), «Дарунак» (1937), «Запрашэньне на страту» (антыўтопія; 1935—1936), «Пнін» (1957) — сутыкненьне духоўна адоранага самотніка з тужліва-прымітыўным «сярэднечалавечым» сьветам — «мяшчанскай цывілізацыяй», або сьветам «плюгкасьці», дзе ўладараць ілюзіі, фікцыі, раеньні, мікраці. Адылі Набокаў не застаецца на вузка сацыяльным узроўні, а сягае да распрацоўкі хутчэй мэтафізычнай тэмы стасунку розных «сьветаў»: сьвету рэчаіснага і сьвету пісьменьніцкага ўяўленьня, сьвету Бэрліну і сьвету згадак аб Расеі, сьвету звычайных людзей і сьвету шахматнага і г. д. Свабода спалучанасьці, узаемзьвязанасьці гэтых «сьветаў» надае творам пісьменьніка адценьне авангарднасьці. Так сама пачуцьцё навіны і свабоды гэтым творам дае тое, што ў іх Набокаў распрацоўвае яскравыя моўныя прыёмы, удасканальвае ўласны стыль, дасягаючы адметнай выразнасьці, рэльефнасьці апісаньняў, якія здаюцца мімаплыннымі.
Сэнсацыйны бэстсэлер «Лаліта» (1955) — твор, у якім спалучыліся эротыка і любоўная проза, сацыяльна-крытычнае апісаньне нораваў і папулярныя на той час тэмы. У рамане прыкметныя эстэтычная завостранасьць і пэўная філязофская глыбіня. Цэнтральнай праблемай твора ёсьць праблема эгаізму, які разбурае каханьне. Раман напісаны ад імя рафінаванага эўрапейца, навукоўца, які эміграваў у ЗША і мае хваравітую цягу да дзяўчынак-німфэтак.
Лірыка Набокава прасякнута матывамі настальгіі. Апавяданьні заключаюць ў сабе дзіўную лірычную моц і адлюстроўваюць у мініяцюры многія з тых праблемаў, якія раскрываюцца ў буйных творах пісьменьніка: тэма «іншага» сьвету, тэма мімалётнага перажываньня і г. д. Адны з самых выбітных апавяданьняў — «Вяртаньне Чорба», «Вясна ў Фіяльце», «Каляды», «Воблака, возера, вежа», «Terra Incognita», аповесьць «Шпег».
Набокаў пераклаў на ангельскую мову «Яўгенія Анегіна» Аляксандра Пушкіна і «Слова пра паход Ігараў».
Паэтыка стылёва вытанчанай прозы Набокава складаюць як рэалістычныя, гэтак і мадэрнісцкія, а часам нават постмадэрісцкія элемэнты: лінгвастылістычная гульня, усеагульнае парадыяваньне, фальшывыя галюцынацыі і інш. Пісьменьнікам іранічна ўспрымаліся кожныя праявы масавае псыхалёгіі і глябальных ідэяў (асабліва марксізма і фрайдызма). Апрычонаму літаратурнаму стылю Набокава была ўласьціва гульня ў шараду з рэмінісцэнцый і галаваломкі з зашыфраваных цытатаў.
На беларускую мову асобныя яго творы пераклалі Рыгор Сітніца[4], Юрый Рыдкін[5], Галіна Багданава.
Апошні раман[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Апошні твор Набокава завецца «The Original of Laura» («Арыгінал Лауры»). За восем месяцаў да скону Ўладзімер Набокаў пісаў адному з сваіх карэспандэнтаў, што кніга The Original of Laura была «распачата ім да хваробы і закончана „ў галаве“, а не на паперы». Пісьменьнік пакінуў тэстамэнт, у якім наказаў зьнішчыць рукапіс пасьля сваёй сьмерці. Яго ўдава Вера Яўсееўна ня выканала апошні наказ мужа і завяшчала перад уласнай сьмерцю ў 1991 годзе зрабіць гэта свайму сыну. Сын пісьменьніка Дзьмітры Набокаў пасьля пэўных хістаньняў схіляўся да выкананьня волі сваіх бацькоў, таму зьмест няскончанага раману Ўладзімера Набокава практычна нікому ня быў невядомы. У 2009 годзе ён быў выдадзены[6]
Проза[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Раманы і аповесьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Расейскамоўныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- «Машачка» («Машенька») (1926)
- «Кароль, дама, ніжнік» («Король, дама, валет») (1927—1928)
- «Абарона Лужына» («Защита Лужина») (1929—30)
- «Шпег» («Соглядатай») (1930) — аповесьць
- «Вычын» («Подвиг») (1932)
- «Камэра абскура» («Камера обскура») (1932)
- «Роспач» («Отчаяние») (1936)
- «Запрашэньне на страту» («Приглашение на казнь») (1938)
- «Дарунак» («Дар») (1937—1938)
- «Іншыя берагі» («Другие берега») (1954) — самарыс (аўтабіяграфія)
- «Лаліта» («Лолита») (1967, аўтарскі расейскі пераклад)
Ангельскамоўныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- «Праўдзівае жыцьцё Сэбастыяна Найта» (The Real Life of Sebastian Knight) (1941)
- «Бэнкарты» (Bend Sinister) (1947)
- «Лаліта» (Lolita) (1955)
- «Пнін» (Pnin) (1957)
- «Цьмяны агонь» (Pale Fire) (1962)
- «Памяць, прамаўляй» (Speak, Memory. An Autobiography Revisited.) (1967) — самарыс
- «Ада, або Уцехі жарсьці: сямейная кроніка» (Ada or Ardor: A Family Chronicle) (1969)
- «Празрыстыя рэчы» (Transparent Things) (1972)
- «Зірні на арлекінаў!» ( Look at the Harlequins!) (1974)
Экранізацыя твораў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Лаліта (фільм, 1962) — ангельска-амэрыканскі фільм рэжысэра Стэнлі Кубрыка.
- Лаліта (фільм, 1997) — амэрыкана-францускі фільм рэжысэра Эдрыяна Лайна.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Lundy D. R. The Peerage (анг.)
- ^ а б в г д е Nabokov, Vladimir Vladimirovič // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Ужо сёньня, 18 жніўня Радыё Свабода 18 жніўня 2015
- ^ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
- ^ Набокаў У. У. Ultima Thule / Пераклад Юрыя Рыдкіна 2020.
- ^ Апошні раман Набокава паступіў у кнігарні Наша Ніва 18 лістапада 2009
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Уладзімер Набокаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў