Гжэгаж Схятына
| Ґжэґаж Схятына лац. Hžehaž Schiatyna | |
| па-польску: Grzegorz Juliusz Schetyna | |
| Маршалак Сойму | |
|---|---|
| 8 ліпеня 2010 — 7 лістапада 2011 | |
| Прэзыдэнт | Лех Качынскі, Браніслаў Камароўскі |
| Прэм’ер-міністар | Дональд Туск |
| Папярэднік | Браніслаў Камароўскі |
| Наступнік | Эва Копач |
| Міністар замежных справаў | |
| 22 верасьня 2014 — 16 лістапада 2015 | |
| Папярэднік | Радаслаў Сікорскі |
| Наступнік | Вітольд Вашчыкоўскі |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 18 лютага 1963 (63 гады) Аполе, Польшча |
| Партыя | Грамадзянская Плятформа (з 2001) |
| Адукацыя | |
Ґжэґаж Юльюш Схятына (па-польску: Grzegorz Juliusz Schetyna; нарадзіўся 18 лютага 1963 году, Аполе) — польскі палітык і дзяржаўны дзяяч.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выпускнік Уроцлаўскага ўнівэрсытэту (1990).
Дэпутат Сойму з 1997 году (III-VIII скліканьняў). З 16 лістапада 2007 году да 13 кастрычніка 2009 году быў намесьнікам прэм’ер-міністра ды міністрам унутраных справаў і адміністрацыі ў першым урадзе Дональда Туска[1][2]. Маршал Сойма Польшчы VI скліканьня з 8 ліпеня 2010 году да 7 лістапада 2011 году. З моманту абраньня згодна з Канстытуцыяй Польшчы выконваў абавязкі прэзыдэнта Польшчы да ўступленьня 6 жніўня ў пасаду новаабранага прэзыдэнта Браніслава Камароўскага.
22 верасьня 2014 году стаў міністрам замежных справаў[3]. 16 лістапада 2015 разам з цалым урадам скончыў выканваць абавязкі міністра.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Postanowienie Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej z dnia 16 listopada 2007 r. nr 1131-50-07 o powołaniu w skład Rady Ministrów (M.P. Nr 87, poz. 947) (пол.)
- ↑ Postanowienie Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej z dnia 13 października 2009 r. nr 1131-19-09 o zmianie w składzie Rady Ministrów (M.P. Nr 67, poz. 871) (пол.)
- ↑ Postanowienie Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej z dnia 22 września 2014 r. nr 1131-14-2014 o powołaniu w skład Rady Ministrów (M.P. z 2014 r. poz. 806) (пол.)
Вонкавыя зноскі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Інфармацыі на старонцы Сойму (пол.)