19 кастрычніка
Выгляд
← кастрычнік → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | |
7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |
14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 |
21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 |
28 | 29 | 30 | 31 | |||
2024 год Усе дні |
19 кастры́чніка — 293-і дзень году (292-і ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 74 дні.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1813 — разгром арміі Напалеона ў «Бітве народаў», што прывяло да вызваленьня Нямеччыны і Галяндыі
- 1881 — у Расейскай імпэрыі быў прыняты закон пра перавод дробнае шляхты ў катэгорыю аднадворцаў
- 1988 — заснаваныя Мартыралёг Беларусі і Беларускі Народны Фронт Адраджэньне
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1816 — Максімільян Маркс, удзельнік паўстаньня Кастуся Каліноўскага, дасьледнік Сыбіры, мэмуарыст.
- 1882 — Вінцас Крэве-Міцкевіч, летувіскі пісьменьнік, празаік, паэт, крытык, драматург, публіцыст, перакладнік; клясык летувіскай літаратуры
- 1890 — Сяргей Палуян, беларускі літаратуразнаўца
- 1900 — Карэл Паўлік, чэхаславацкі афіцэр, удзельнік антынацысцкага супраціву
- 1900 — Джон Ле Карэ, ангельскі пісьменьнік, аўтар шпіёнскіх раманаў
- 1932 — Ігар Мяльчук, канадзкі лінгвіст і дысыдэнт
- 1936 — Эдуард Гарачы, савецкі і беларускі актор тэатру і кіно, які быў судзімы за антысавецкую агітацыю. Заслужаны артыст Беларусі
- 1939 — Вячаслаў Клыкаў, вядомы расейскі скульптар
- 1952 — Міхаіл Ежэль, Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Украіны ў Рэспубліцы Беларусь, адмірал.
- 1959 — Ірына Казуліна, беларуская грамадзкая дзяячка
- 1973 — Аляксандар Хацкевіч, беларускі футбаліст і футбольны трэнэр
- 1977 — Хабіб Бэе, сэнэгальскі футбаліст, абаронца ангельскага клюбу «Астан Віла» й нацыянальнай зборнай Сэнэгалу
- 1987 — Марына Букса, беларуская лёгкаатлетка
- 1992 — Арцём Быкаў, беларускі футбаліст
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1605 — Ян Марыя Бэрнардоні, італьянскі архітэктар, прадстаўнік стылю раньняга барока, езуіт
- 1745 — Джанатан Сўіфт, англа-ірляндзкі пісьменьнік-сатырык, публіцыст, паэт і грамадзкі дзеяч
- 1813 — Юзэф Панятоўскі, князь і генэрал Рэчы Паспалітай, маршал Францыі, пляменьнік караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага
- 1821 — Станіслаў Макраноўскі, камэргер Станіслава Аўгуста Панятоўскага, член Чатырохгадовага Сойму, ґенэрал-лейтэнант каралеўскай арміі, удзельнік вайны Расеі з Рэччу Паспалітай 1792 году і паўстаньня ў 1794 годзе
- 1855 — Ігнацы Галавінскі, рымска-каталіцкі дзеяч, арцыбіскуп магілёўскі, польскі пісьменьнік і перакладчык
- 1937:
- Язэп Каранеўскі, дзяржаўны дзеяч, пэдагог, публіцыст, сябра КПБ, другі рэктар БДУ, правадзейны сябра Інбелкульта, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў
- Эрнэст Рэзэрфорд, брытанскі фізык новазэляндзкага паходжаньня
- 1955 — Эжэн Жазэф Дэльпорт, бэльгійскі астраном, дасьледнік камэт і астэроідаў
- 1984 — Ежы Папялушка, польскі каталіцкі сьвятар, благаслаўлёны
- 1987 — Ігар Абрамаў-Неверлі, польскі пісьменьнік і пэдагог
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]19 кастрычніка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў