Гомель (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Гомель
ФК Гомель.jpeg
Поўная назва Футбольны клюб Гомель
Заснаваны 1959
Горад Гомель, Беларусь
Стадыён «Цэнтральны»
Умяшчальнасьць: 14 307
Дырэктар Віталь Кушнер[1]
Галоўны трэнэр Вячаслаў Герашчанка
Чэмпіянат Вышэйшая ліга
 · 2016 Першая ліга, 1 месца (павышэньне)
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

«Гомель» — беларускі футбольны клюб з гораду Гомель, заснаваны ў 1959 годзе. Чэмпіён Беларусі (2003), двухразовы ўладальнік Кубка Беларусі (2002, 2011), уладальнік Супэркубка Беларусі (2012).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле некаторых крыніцаў упершыню гуляць у футбол у Беларусі пачалі ў Гомлі. Здарылася гэта дзякуючы аднаму з асноўных гульцоў гульцоў зборнай Кіева А. Лібману, які працаваў у банку й быў пераведзены ў гомельскі філіял. Увосень 1910 году была створана першая каманда «Першая гімнастычная футбольная каманда», у якой трэнэрам і капітанам клюбу быў сам Лібман. Каманда была ўкамплектавана ў асноўным навучэнцамі гімназіяў і вучэльняў. Да пачатку новага вучэбнага году ў горадзе налічвалася ўжо як мінімум чатыры каманды, то бок «Вікторыя», «Уні́тас», «Надзея».

За савецкім часам[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1923 годзе зборная Гомелю дайшла да 1/8 фіналу чэмпіянату РСФСР, які праходзіў у Маскве. Пасьля таго, як Гомель быў перададзены ў склад БССР, зборная гораду адразу сталася пераможцам першага чэмпіянату БССР. На наступны год каманда зноўку становіцца найлепшай камандай чэмпіянату.

У 1959 годзе быў створаны клюб «Лякаматыў», які менавіта й стаў бацькам сёньняшняга клюбу «Гомель». Клюб адразу ўзяў старт у чэмпіянаце СССР і быў залічаны ў 2 зону клясы «Б». Першы сэзон, з-за адсутнасьцю вопыту, стаўся няўдалым, каманда атрымала 21 паразу, правёўшы пры гэтым 28 матчаў, астатнія матчы гомельскі калектыў здолеў скончыць ўнічыю. Наступны сэзон клюб пачаў у 1 зоне, атрымаўшы роўную колькасьць пераммогаў і паразаў за чэмпіянат, скончыўшы спаборніцтва на дзявятым радку выніковай табліцы. Сэзон 1961 году клюб скончыў на трэцім радку, а на наступны сэзон стаўся пераможцам клясы ў сваёй зоне, атрымаўшы, такім чынам, пуцёўку ў клясу «А» другой падгрупы, дзе клюб гуляў ажно да 1991 году, толькі сэзон 1969 году правёўшы ў розыгрышы клясы «Б». У 1964 годзе клюб зьмяніў назву на «Спартак», а ў 1969 годзе быў пераназваны ў «Гомсельмаш». З 1971 году кляса «А» паводле новай схемы розыгрышу чэмпіянату СССР стала называцца другой лігай. У сэзоне 1973 годзе найлепшым бамбардзірам клюбу стаў Георгі Ярцаў, які правёў у клюбе толькі два сэзоны. Сэзоны 1976 і 1977 гадоў клюб праводзіў пад назвай «Машынабудаўнік».

Гады незалежнасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1992 годзе клюб узяў удзел у першым чэмпіянаце Беларусі па футболе, скончыўшы сэзон на апошнім месцы, і захаваўшы месца ў вышэйшай лізе, толькі дзякуючы скарочанаму правядзеньню розыгрышу ў адно кола. На наступны сэзон клюб заняў дзясяты радок.

У 2003 годзе «Гомель» пакуль што адзіны раз у сваёй гісторыі стаў чэмпіёнам Беларусі. У той сэзон найлепшым бамбардзірам клюбу і чэмпіянату стаў Генадзь Блізьнюк, які на наступны сэзон перайшоў у расейскі «Сокал». У 2004 годзе клюб дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў, аднак вылецеў ужо ў першым раўндзе, ня здолеўшы абысьці альбанскую «Тырану». У чэмпіянаце каманда таксама не захавала за сабою тытул чэмпіёну, нават ня трапіўшы ў зону мэдалёў. У наступным клюб сканчаў чэмпіянат у верхняй палове табліцы, толькі ў сэзоне 2007 году, дзякуючы гульні Рамана Васілюка, які адзначыўся 24 разы, клюб заняў 2 месца. Да апошняга моманту «Гомель» не трапляў у тройку, але паразы клюбаў канкурэнтаў МТЗ-РІПА і «Шахцёру» ў апошніх двух турах, і перамогі «Гомля» над «Дарыдай» і «Нёманам» дазволілі клюбу зь берагоў Сожу падняцца на выніковы другі радок. У наступным «Гомель» зноўку гуляў няўдала, а ў сэзоне 2009 году заняў 12 месца і ў сувязі са скарачэньнем колькасьці камандаў у эліце, быў вымушаны спусьціцца ў першую лігу.

Аднак, «Гомель» здолеў захаваць асноўных гульцоў і нават умацавацца шэрагам выканаўцаў, у каманду прыйшлі гульцы з вышэйшай лігі Ігар Мальцаў (з МТЗ-РІПА), браты Павал і Дзьмітры Платонавы (абодва з «Шахцёру»), Павал Яўсеенка (з «Тарпэда-БелАЗу»). Таксама да клюбу далучыліся лідэры першалігавага клюбу «Баранавічы» Сяргей Казека і Міхаіл Калядка. Не абышлося бяз стратаў, з клюбу зьехалі пэрспэктыўныя бразыльцы Рэнан Брэсан і Майкон Каліжуры, апошні зь якіх стаў найлепшым бамбардзірам клюбу і чэмпіянату ў няўдалым сэзоне 2009 году.

Сэзон 2010 году ў першай лізе клюб пачаў з хатняй нічыі супраць клюбу «Рудзенск». У наступных торх гульняў клюб набраў 6 пунктаў, саступіўшы 10 траўня землякам з ДБК 2:0. Далей, дзякуючы моцнаму складу клюбу для першай лігі гамельчукі змушалі супернікаў спраўна капітуляваць. Гэтак з 5 па 29 туры «Гомель» 26 гульняў запар сканчваў перамогай, у выніку клюб зь недасяжнай розьніцай у пунктах стаў пераможцам першай лігі. У 2010 годзе клюб стаў пераможцам Кубка Беларусі, а ў новым сэзоне ў вышэйшай лізе атрымаў бронзавыя мэдалі. У 2015 годзе клюб заняў апошняе месца ў вышэйшай лізе і вылецеў у першую, а ўжо ў наступным сэзоне «Гомель» выйграў першынство ў першай лізе і вярнуўся ў вышэйшую лігу.

Гісторыя назваў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Лякаматыў» (1959—1963)
  • «Спартак» (1964—1968)
  • «Гомсельмаш» (1969—1975 і 1978—1995)
  • «Машынабудаўнік» (1976—1977)
  • «Гомель» (з 1995 году)

Стадыён[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хатнія гульні гомельскіх камандаў праходзілі на стадыёнах «Лякаматыў» і «Цэнтральны». У цяперашні час хатняй арэнай клюбу зьяўляецца «Цэнтральны».

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чэмпіянат СССР[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1959—1991: 2-я ліга (кляса «Б», кляса «А»). Найлепшае дасягненьне: 1963 — 18-е месца 2-й падгрупы клясы «А» (38-я каманда СССР), 1967 — 7-е месца 1-й падгрупы 2-й групы клясы «А» (38—40-я каманда СССР).

Кубак СССР[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Найлепшае дасягненьне: 1962, 1963 — выхад у 1/16 фіналу.

Чэмпіянат Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вышэйшая ліга: 1992—1994, 1998—2009, 2011—2015

  • Чэмпіён: 2003
  • Другое месца: 2007
  • Трэцяе месца: 1999, 2011

Кубак Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Супэркубак Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Уладальнік: 2012

Ліга чэмпіёнаў УЭФА[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2004/2005 — удзельнік турніру.

Кубак УЭФА / Ліга Эўропы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2000/2001, 2002/2003, 2008/2009, 2011/2012, 2012/2013 — удзельнік турніру.

Кубак Інтэртота[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1999/2000 — удзельнік турніру.

Неафіцыйныя турніры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на жнівень 2017 году[2]
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
3 Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Павал Чарнышоў 1995
4 Сьцяг Расеі Аб Дзьмітры Айдаў 1982
5 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Руслан Юдзянкоў 1987
7 Сьцяг Украіны ПА Сяргей Ражок 1985
8 Сьцяг Славаччыны Аб Лукаш Тэсак 1985
9 Сьцяг Украіны ПА Аляксандар Бацішчаў 1991
11 Сьцяг Кот-д’Івуару Нап Лясына Дао 1996
15 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Ягор Траякоў 1995
17 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Нап Аляксей Цясьлюк 1994
18 Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Сяргей Дзічэнкаў 1998
19 Сьцяг Украіны Аб Міхаіл Пыско 1993
21 Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Яўген Елязаранка 1993
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
23 Сьцяг Кот-д’Івуару ПА Ісмаіла Саро 1998
24 Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Павал Сітко 1985
33 Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Ігар Ражкоў 1981
35 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Сяргей Канцавы 1986
42 Сьцяг Ганы Нап Івэнз Адамака 1997
45 Сьцяг Ганы Нап Дыксан Афааква 1998
68 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Нап Дзьмітры Барадзін 1999
72 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Станіслаў Сазановіч 1992
75 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Бр Дзьмітры Асьнін 1984
87 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Бр Алег Кавалёў 1987
91 Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Іван Жосткін 1991
95 Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Яўген Мілеўскі 1995

Рэзэрвовы склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Бр Дзяніс Гулін 1999
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Бр Кірыл Котаў 1999
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Максім Барсукоў 1999
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Дзьмітры Дзевяцерыкоў 1998
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Ягор Забродзкі 2000
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Павал Каешка 1999
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Ратмір Кенжэеў 1999
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Валеры Кружылін 1999
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Іван Літвінаў 1998
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Максім Сідарэнка 2000
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Ягор Барсукоў 2000
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Максім Васпукоў 1999
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Андрэй Гурскі 1999
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Раман Данілкоў 2000
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Аляксандар Корань 2000
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Ігар Савасьцьянаў 1998
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Аляксандар Саўчанка 1998
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Уладзіслаў Сушко 1999
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Аляксей Філіпенка 1998
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Нап Дзьмітры Дзьмітрыеў 1999
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Нап Аляксандар Клімец 1999
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Нап Юры Музычэнка 2000
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Нап Іван Шаўцоў 1998

У арэндзе[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Станіслаў Іжакоўскі («Белшына», да канца сэзону 2017 году[3]) 1994
2 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Алег Чмырыкаў («Белшына», да канца сэзону 2017 году[4]) 1996
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Антон Цярэшчанка («Граніт», да канца сэзону 2017 году[5]) 1995
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Нап Андрэй Антанюк («Граніт», да канца сэзону 2017 году[5]) 1995
11 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Нап Аляксандар Янчанка («Граніт», да канца сэзону 2017 году[6]) 1995

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чэмпіянат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт
2012 Вышэйшая 4 30 14 8 8 39–24 50
2013 Вышэйшая 6 32 11 7 14 34–40 40
2014 Вышэйшая 6 32 10 8 14 29–41 38
2015 Вышэйшая 14 Red Arrow Down.svg 26 5 3 18 22–41 18
2016 Першая 1 Green Arrow Up Darker.svg 26 19 6 1 48–11 63

Кубак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэзон Раўнд Г В Н П РМ
2012—2013 1/4 3 0 2 1 4–5
2013—2014 1/4 3 3 0 1 5–2
2014—2015 1/8 2 1 0 1 6–6
2015—2016 1/8 4 2 0 2 6–5
2016—2017 1/16 2 1 0 1 2–1
2017—2018 1/8 2 0 1 1 1–2

Удзел у эўракубках[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэзон Кубак Раўнд Клюб Дома У гасьцях
2000—2001 Кубак УЭФА к/р Сьцяг Швэцыі АІК 0:1 0:2
2002—2003 Кубак УЭФА к/р Сьцяг Фінляндыі ХІК 1:0 4:0
1 раўнд Сьцяг Нямеччыны Шальке-04 1:4 0:4
2004—2005 Ліга чэмпіёнаў 1 к/р Сьцяг Альбаніі Тырана 0:2 1:0
2008—2009 Кубак УЭФА 1 к/р Сьцяг Польшчы Легія Варшава 1:4 0:0
2011—2012 Ліга Эўропы 3 к/р Сьцяг Турэччыны Бурсаспор 1:3 1:2
2012—2013 Ліга Эўропы 1 к/р Сьцяг Фарэрскіх выспаў Вікінгур 4:0 6:0
2 к/р Сьцяг Македоніі Рэнова 0:1 2:0
3 к/р Сьцяг Ангельшчыны Лівэрпул 0:1 0:3

Галоўныя трэнэры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Гомель (футбольны клюб)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў