Перайсьці да зьместу

Дзьмітры Платонаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзьмітры Платонаў
Дзьмітры Платонаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 7 лютага 1986 (38 гадоў)
Менск, БССР
Рост 180 см
Вага 73 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005
2006—2008
2008
2009
2010—2012
2013—2015
2016—2017
2018
Зорка-БДУ
БАТЭ
Граніт (арэнда)
Шахцёр
Гомель
Тарпэда-БелАЗ Жодзін
Спартакс Юрмала
Рыская футбольная школа
23 (7)
37 (3)
23 (3)
24 (3)
64 (35)
53 (16)
37 (16)
12 (1)

Дзьмітры Аляксандравіч Платонаў (нарадзіўся 7 лютага 1986 году, Менск, БССР) — колішні беларускі футбаліст, нападнік.

Упершыню заявіў аб сабе ў 2005 годзе, гуляючы за «Зорку»-БДУ. Потым два сэзоны гуляў за барысаўскі БАТЭ, у шэрагах якога двойчы стаў чэмпіёнам краіны. Не праходзячы ў асноўны склад барысаўскага клюбу, перайшоў у арэнду ў «Граніт», потым гуляў за «Шахцёр». У пачатку 2010 году перайшоў у «Гомель». У сэзоне 2010 году ў першай лізе забіў за «Гомель» 25 мячоў, і клюб вярнуўся ў найвышэйшую лігу. У другой палове 2011 году не гуляў па прычыне траўмы. У студзені 2013 году разам з братам Паўлам падпісаў кантракт з «Тарпэда-БелАЗ»[2]. У сакавіку 2016 году перайшоў у клюб «Спартакс» зь Юрмалы[3]. У студзені 2018 году перайшоў у клюб «Рыская футбольная школа»[4], які пакінуў у сьнежні 2018 году па сканчэньні кантракту[5].

За моладзевую зборную Беларусі правёў 17 матчаў.

БАТЭ

Гомель

Спартакс Юрмала

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Тарпэда-БелАЗ 2015 Найвышэйшая ліга 24 7

Мае брата-блізьнюка Паўла, які таксама зьяўляецца футбалістам.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]