Перайсьці да зьместу

Аляксей Цясьлюк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксей Цясьлюк
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 10 студзеня 1994(1994-01-10)[1] (30 гадоў)
Рост 183 см
Вага 74 кг[2]
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2012—2018 Гомель 88 (12)
2018 Смалявічы 5 (1)
2019 Рух Берасьце 20 (4)
2020 Гомель 14 (2)
2021 Хваля 31 (12)
2022 Лякаматыў Гомель 18 (3)
Зборныя
2011—2012 Беларусь (да 19)[d] 3 (0)
2013—2016 Беларусь (да 21) 20 (1)

Аляксе́й Цясьлю́к (нар. 10 студзеня 1994 году, Давыд-Гарадок, Беларусь) — колішні беларускі футбаліст, нападнік.

Не зважаючы на тое, што гулец нарадзіўся ў Берасьцейскай вобласьці, футболам пачаў займацца ў Гомлі, першая футбольная школа — гомельскі клюб «Спартак».

З сэзону 2011 году пачаў выступаць за дубль «Гомля». 2 лютага 2012 году пасьля выпуску з цэнтру падрыхтоўкі рэзэрвы, падпісаў першы прафэсійны кантракт з клюбам тэрмінам на 3 гады[3]. Сэзон 2012 году правёў у дублі, дзе згуляў 25 матчаў, забіў 5 галоў і аддаў 2 галявыя перадачы. Разам з партнэрамі па камандзе стаў пераможцам першынства дублюючых складаў камандаў вышэйшай лігі. Улетку 2012 году Аляксея заўважылі скаўты маскоўскага «Спартака» падчас таварыскага матчу паміж юнацкімі зборнымі Расеі і Беларусі[4]. З 31 ліпеня па 10 жніўня 2012 году Цясьлюк праходзіў прагляд у моладзевай камандзе «чырвона-белых». Прагляд падпісаньнем кантракту ня скончыўся і гулец вярнуўся ў «Гомель».

У студзені 2013 году разам зь іншымі гульцамі «залатога дублю» быў пераведзены ў асноўную каманду клюбу «Гомель»[5]. 30 чэрвеня 2013 году Аляксей дэбютаваў за «Гомель» у матчы чэмпіянату Беларусі супраць берасьцейскага «Дынама», выйшаўшы на замену ў дадатковы час. У далейшым працягваў гуляць за дубль у сэзонах 2013 і 2014 гадоў, часам зьяўляўся ў асноўнай камандзе, выходзячы на замену. У сакавіку 2015 году падоўжыў кантракт з гамяльчукамі[6]. 10 красавіка 2015 году забіў свой першы гол за «Гомель» у Найвышэйшай лізе ў шыкоўнай хуткай атацы, які дапамог перамагчы «Белшыну» зь лікам 2:0. Гэты гол стаў таксама першым голам чэмпіянату краіны 2015 году[7]. Па заканчэньні сэзону 2015 году цікавасьць да Цясьлюка мела менскае «Дынама», а ў лютым 2016 году нападнік езьдзіў на прагляд у кіеўскае «Дынама-2»[8]. Аднак у выніку ў сакавіку 2016 году падоўжыў кантракт з «Гомлем» на два гады[9]. Паводле вынікаў сэзону 2016 году дапамог камандзе вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. Сэзон 2017 году пачынаў у стартавым складзе гамельчукоў на пазыцыі цэнтральнага нападніка, але пазьней страціў месца ў асноўным складзе і пачаў пераважна выходзіць на замену. У сьнежні 2017 году яшчэ на год падоўжыў кантракт з гомельскім клюбам[10].

У жніўні 2018 году аддадзены ў арэнду клюбу «Смалявічы» да канца сэзону[11]. З жніўня па кастрычнік адсутнічаў праз траўму, пазьней зноў зьяўляўся на полі. У сьнежні 2018 году па заканчэньні арэнды вярнуўся ў «Гомель». У сакавіку 2019 году перайшоў у берасьцейскі «Рух»[12]. У складзе берасьцейскай каманды чаргаваў выхады ў пачатковым складзе і на замену. У студзені 2020 году скасаваў кантракт з «Рухам»[13] і зноў трэнаваўся з «Гомлем», зь якім неўзабаве падпісаў пагадненьне[14]. Спачатку зьяўляўся ў стартавым складзе каманды, пазьней страціў месца ў асноўным складзе. У пачатку 2021 году трэнаваўся з рэчыцкім «Спадарожнікам», а пазьней далучыўся да пінскай «Хвалі», зь якой у сакавіку склаў працоўную дамову[15]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды, з 12 галамі стаў ейным найлепшым бамбардзірам у сэзоне. У студзені 2022 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў пінскі клюб[16] і неўзабаве стаў гульцом гомельскага «Лякаматыва»[17]. Пакінуў «Лякаматыў» у сьнежні 2022 году[18].

Выступаў за юнацкія зборныя Беларусі. Улетку 2013 году выступаў, таксама, за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20 гадоў). 16 студзеня 2015 году дэбютаваў у зборнай да 21 году ў матчы супраць Туркмэністану на Кубку Садружнасьці. У гэтым матчы адзначыўся голам, які прынёс беларусам перамогу зь лікам 1:0.

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Гомель 2015 Найвышэйшая ліга 25 5
2016 Першая ліга 22 5
2017 Найвышэйшая ліга 20 2
2018 Найвышэйшая ліга 8 0
Смалявічы 5 1
  1. ^ а б в Aleksey Teslyuk // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/aleksey_tesljuk/
  3. ^ «Гомель» подписал новый контракт с игроком юношеской сборной Беларуси(недаступная спасылка). Goals.by
  4. ^ «Спартак» просматривает вингера из «Гомеля». Sports.ru
  5. ^ 8 игроков дубля «Гомеля» переведены в основной состав клуба. Goals.by
  6. ^ Алексей Теслюк продлил контракт с «Гомелем». Football.by
  7. ^ Алексей Теслюк стал автором первого гола в 25-м чемпионате Беларуси
  8. ^ Теслюк съездил на просмотр в киевское «Динамо-2»
  9. ^ "Гомель" на два года продлил контракт с Алексеем Теслюком
  10. ^ Теслюк продлил контракт с «Гомелем»
  11. ^ «Смолевичи» взяли в аренду у «Гомеля» Теслюка (рас.)
  12. ^ Теслюк перешел в «Рух» (рас.)
  13. ^ "Рух" расторг контракт с Теслюком
  14. ^ Теслюк подписал соглашение с "Гомелем"
  15. ^ Милевский, Теслюк и Ходенков стали игроками "Волны"
  16. ^ Милевский и Теслюк расторгли контракты с "Волной"
  17. ^ Первая лига все-таки без "Крумкачоў", "Волна" без лучшего бомбардира, усиление "Локо"
  18. ^ Гомельский "Локомотив" попрощался с Теслюком, пять игроков покинули команду по истечении арендных соглашений (рас.). pressball.by (2022-12-28). Праверана 2022-12-30 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]