Яўген Барсукоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яўген Барсукоў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 5 ліпеня 1990(1990-07-05)[1] (33 гады)
Рост 178 см
Вага 75 кг[2]
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Гомель
Нумар 8
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2008—2013 Гомель 28 (1)
2011—2013 Рэчыца-2014 62 (18)
2013—2014 Рэчыца-2014 39 (9)
2015 Лякаматыў Гомель 30 (8)
2016—2017 Гомель 36 (12)
2017—2018 Дняпро Магілёў 44 (2)
2019—2020 Смалявічы 38 (18)
2020—2023 Славія Мазыр 86 (12)
2024—4 Гомель 1 (0)
Зборныя
2010 Беларусь (да 21) 4 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
17 сакавіка 2024.

Яўге́н Барсукоў (нарадзіўся 5 ліпеня 1990 году ў Гомелі) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Гомлю».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец гомельскага футболу. У 2006 годзе пачаў выступаць за дубль «Гомлю». З 2008 году пачаў таксама прыцягвацца да асноўнай каманды, але працягваў гуляць пераважна за клюбны дубль. У сэзонах 2008—2009 гадоў згуляў ў Найвышэйшай лізе 9 матчаў. Паводле вынікаў сэзону 2009 году «Гомель» вылецеў у Першую лігу, пасьля чаго Барсукоў быў пераведзены ў асноўны склад і дапамог камандзе вярнуць месца ў эліце. У сьнежні 2010 году падоўжыў кантракт з «Гомлем», але на яго ўжо не разьлічвалі ў асноўным складзе, таму нападнік быў аддадзены ў гадавую арэнду ў рэчыцкі «Ведрыч-97». У рэчыцкім клюбе здолеў замацавацца ў галоўнай камандзе, а пазьней арэнда гульца была падоўжаная.

У ліпені 2013 году вярнуўся з арэнды ў «Гомель», аднак згуляў за каманду толькі адзін матч, якім была сустрэча 21 ліпеня супраць менскага «Дынама», калі выйшаў на замену ў пачатку другога тайму, але праз паўгадзіны быў заменены. Ужо ў жніўні канчаткова зышоў з гомельскага клюбу, зноў далучыўшыся да «Ведрыча-97» у якасьці свабоднага агента. У 2014 годзе дапамог рэчыцкаму клюбу, які зьмяніў назву на «Рэчыца-2014» заняць высокае пятае месца ў Першай лізе, але на наступны год у сувязі зь фінансавымі праблемамі клюбу пакінуў яго і стаў гульцом «Гомельчыгунтрансу».

У пачатку 2016 году праходзіў прагляд у «Віцебску», але беспасьпяхова. Пазьней зноў стаў гульцом «Гомлю»[3]. У сэзоне 2016 году з 10 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды і дапамог ёй атрымаць перамогу ў Першай лізе. У сьнежні 2016 году падоўжыў кантракт з клюбам[4]. У першай палове сэзону 2017 году пераважна зьяўляўся на полі, выходзічы на замену. У выніку ў 11 матчах забіў два галы.

У ліпені 2017 году пакінуў гомельскі клюб[5] і неўзабаве стаў гульцом магілёўскага «Дняпра»[6], дзе замацаваўся ў пачатковым складзе. У студзені 2018 году на год падоўжыў кантракт з магілёўцамі[7]. У сэзоне 2018 году быў трывалым гульцом першай адзінаццатцы, але ня здолеў выратаваць магілёўскую каманду ад вылету ў Першую лігу. У сьнежні 2018 году далучыўся да «Смалявічаў»[8]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды, з 15 галамі стаў ейным найлепшым бамбардзірам у сэзоне і дапамог вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У студзені 2020 году падоўжыў кантракт з клюбам зь Менскай вобласьці[9].

У чэрвені 2020 году далучыўся да мазырскай «Славіі»[10], дзе таксама хутка замацаваўся ў складзе. У сэзоне 2021 году з шасьцю галамі стаў другім бамбардзірам каманды. У сьнежні 2021 году падоўжыў кантракт з мазырчукамі[11]. У сэзоне 2022 году быў капітанам каманды. У сьнежні 2023 году пакінуў клюб[12] і ў студзені 2024 году вярнуўся ў «Гомель»[13].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гуляў за юніёрскую зборную Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы. У 2010 годзе правёў таксама чатыры матчы за зборную Беларусі (да 20 гадоў).

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Гомельчыгункатранс 2015 Першая ліга 30 8
Гомель 2016 Першая ліга 25 10
2017 Найвышэйшая ліга 11 2
Дняпро 15 0
2018 Найвышэйшая ліга 29 2

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]