Мікалай Кашэўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мікалай Кашэўскі
Мікалай Кашэўскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 5 кастрычніка 1980 (38 гадоў)
Жодзіна, БССР
Рост 190 см
Вага 81 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1998—2002
2002—2003
2003—2004
2004—2006
2006—2008
2008—2010
2010
2011—2012
2013—2014
2015
2016
Тарпэда-МАЗ
Лякаматыў
Мэталюрг Запарожжа
Крыўбас
Мэталюрг Запарожжа
Ільлічовец
Таўрыя
Гомель
Шахцёр Салігорск
Віцебск
Спартакс Юрмала
49 (2)
36 (11)
6 (1)
62 (8)
52 (2)
50 (6)
2 (0)
58 (13)
51 (0)
24 (1)
5 (0)
Зборныя
2006—2009 Беларусь 13 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
29 кастрычніка 2016.

Мікалай Кашэўскі (нарадзіўся 5 кастрычніка 1980 году, Жодзіна, БССР) — беларускі футбаліст, абаронца. Уладальнік Кубку і Супэркубку краіны ў складзе клюбу «Гомель». Найлепшы абаронца чэмпіянату Беларусі 2012 году.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У дарослым футболе дэбютаваў у 2002 годзе выступамі за каманду клюбу «Тарпэда-МАЗ» зь Менску, прыняўшы ўдзел у 23 матчах чэмпіянату. Пасьля некаторы час правёў у іншым менскім клюбе — «Лякаматыў».

На працягу 2003 году абараняў колеры ўкраінскага клюбу «Мэталюрг» (Запарожжа). Сваёй гульнёй за апошнюю каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штабу клюбу «Крыўбас». Гуляў за крывароскую каманду наступныя тры сэзоны сваёй гульнявой кар’еры. Большасьць часу, праведзенага ў складзе «Крыўбас», быў асноўным гульцом каманды. Пасьля з 2006 па 2010 гады гуляў у складзе камандаў клюбаў «Мэталюрг» (Запарожжа), «Ільлічовец» і «Таўрыя». У апошнім клюбе Мікалай выступаў у асноўным за дублюючы склад каманды. 30 лістапада 2010 году кантракт зь сімфэропальскім клюбам быў скасаваны паводле згоды абодвух бакоў.

У склад клюбу «Гомель» далучыўся ў 2011 годзе, падісаўшы з клюбам кантракт па схеме «1+1». Паводле вынікаў сэзону 2012 году быў абраны найлепшым абаронцам беларускага першынства. У студзені 2013 году як вольны агент далучыўся да табару салігорскага «Шахцёру»[1]. У лютым 2015 году перайшоў у клюб «Віцебск»[2]. У сакавіку 2016 году падпісаў кантракт з клюбам «Спартакс» зь Юрмалы[3]. Пасьля сэзону 2016 году завяршыў кар’еру і ўвайшоў у трэнэрскі штаб салігорскага «Шахцёру»[4]. У студзені 2018 году ўвашоў у трэнэрскі штаб «Тарпэда-БелАЗу»[5].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыцягвацца ў нацыянальную зборную Беларусі Мікалай пачаў яшчэ выступаючы ва Ўкраіне. Дэбютаваў у складзе зборнай 1 сакавіка 2006 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Фінляндыі (2:2).

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шахцёр

Гомель

Спартакс Юрмала

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Віцебск 2015 Вышэйшая ліга 24 1

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]