Перайсьці да зьместу

Уладзіслаў Ігнацьеў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзіслаў Ігнацьеў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 13 лютага 2003(2003-02-13)[1] (22 гады)
Рост 194 см[3]
Вага 86 кг[3]
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Менск
(у арэндзе з клюбу «БАТЭ»)
Нумар 1
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2023—4 БАТЭ 10 (0)
2023 Астравец 3 (0)
2023 Гомель 14 (0)
2025—4 Менск 2 (0)
2025—4 Менск-2 1 (0)
Зборныя
2023 Беларусь (да 21) 1 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
27 чэрвеня 2025.

Уладзіслаў Ігнацьеў (нар. 13 лютага 2003 году) — беларускі футбаліст, брамнік «Менску». У сталічным клюбе знаходзіцца ў арэндзе з барысаўскага БАТЭ.

Выхаванец акадэміі сталічнага клюбу «Менск». Пазьней далучыўся да акадэміі барысаўскага БАТЭ. У 2021 годзе пачаў зьяўляцца ў барысаўскім дублі, часам трапляючы ў заяўку першай каманды клюбу. Гулец увесь матч Супэркубка Беларусі 5 сакавіка 2022 году правёў на лаве запасных, а сам клюб перамог салігорскі «Шахцёр» і здабыў тытул[4]. Увесь сэзон 2022 году футбаліст працягнуў выступаць за дублюючы склад клюбу. У сакавіку 2023 года на правах арэнднай дамовы прыяднаўся да «Астраўцу»[5], дэбютаваўшы ў Першай лізе 8 красавіка 2023 году ў матчы супраць «Слоніма-2017». Даць рады брамнік ня здолеў, таму ў ліпені быў адкліканы з арэнды[6]. Тым ня менш, ужо ў жніўні футбаліст быў арандаваны «Гомлем» з Найвышэйшай лігі. 12 жніўня Ігнацьеў зьявіўся ў браме гамельчукоў у матчы супраць «Нафтану». Неўзабаве гулец замацаваўся ў першым складзе дружыны, згуляўшы ў 14 матчах чэмпіянату. Па сканчэньні сэзону вярнуўся ў БАТЭ. Не зважаючы на тое, што былі зьвесткі аб тым, што гулец можа працягнуць абараняць колеры гамельчукоў, брамнік рыхтаваўся да сэзону з барысаўскім клюбам. 16 сакавіка 2024 году Ігнацьеў дэбютаваў у складзе БАТЭ ў матчы Найвышэйшай лігі супраць сталічнага «Менску», здолеўшы захаваць сваю браму ад галоў і адбіўшы пэнальці[7]. Хутка саступіў месца ў браме Арсеню Скапцу, стаўшы другім брамнікам каманды і часам зьяўляючыся ў пачатковым складзе каманды. У выніку на сэзон 2025 году паводле дамовы арэнды прыяднаўся да «Менску»[8].

У лістападзе 2023 года футбаліст атрымаў выклік у моладзевую зборную Беларусі[9]. Дэбютаваў за зборную 15 лістапада 2023 году ў таварыскім матчы супраць зборнай зборнай Расеі[10].

БАТЭ:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]