Аляксандар Карніцкі
Аляксандар Карніцкі | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 14 лютага 1989 (33 гады) Стоўпцы[1], Беларусь | |
Рост | 187 см | |
Вага | 77 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Сэпсі Сфынту-Георге | |
Нумар | 14 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2009—2010 2011 2012 2013 2014—2016 2016—2017 2017 2017—2018 2018— |
Баранавічы Полацак Граніт Мікашэвічы Гомель БАТЭ Барысаў Гапаэль Раанана Гомель Тосна Сэпсі Сфынту-Георге |
35 (2) 26 (2) 28 (4) 31 (4) 66 (11) 14 (0) 11 (4) 23 (0) 24 (1) |
Зборныя | ||
2017—2018 | Беларусь | 6 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Аляксандар Карніцкі (нарадзіўся 14 лютага 1989 году, Стоўпцы, БССР) — беларускі футбаліст, паўабаронца румынскага клюбу «Сэпсі». У 2017—2018 гадах правёў 6 матчаў за нацыянальную зборную Беларусі. Пераважна дзейнічае ў цэнтры паўабароны, гуляе ў апорнай зоне ці выконвае атакуючыя абавязкі.
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Прафэсійную кар’еру пачаў у 2009 годзе ў складзе «Баранавічаў». Пасьля выступаў за іншыя клюбы першай лігі, «Полацк» і «Граніт». Пасьля сканчэньня сэзону 2012 году, паводле вынікаў якога Аляксандар быў прызнаны найлепшым гульцом клюбу, футбольны агент гульца зладзіў яму прагляды ў Польшчы, дзе ім цікавіліся некаторыя мясцовыя клюбы, сярод якіх любінскі «Заглембе», а таксама чэскі «Баўміт»[2].
«Гомель»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У сьнежні 2012 году перайшоў у клюб вышэйшай лігі «Гомель»[3], дзе адразу стаў гульцом асноўнага складу. 30 сакавіка 2013 году ў дэбютным матчы ў вышэйшай лізе супраць магілёўскага «Дняпра» Аляксандар забіў свой першы гол за клюб. 24 траўня ў кампэнсаваны час забіў пераможны гол у матчы супраць БАТЭ. У інтэрвію пасьля гульні гулец назваў гэты гол «пакуль вяршыняй сваёй кар’еры»[4]. У «Гомелі» Карніцкі звычайна выступаў на пазыцыі апорнага паўабаронцы. Згодна са статыстыкай InStatFootball, стаў найлепшым гульцом чэмпіянату 2013 году адразу ў некалькіх намінацыях, як то колькасьць выйграных адзінаборстваў, колькасьць пасьпяховых перахопаў, колькасьць парушэньняў на гульцы[5]. Акрамя таго, 7 ліпеня 2013 году вызначыўся голам, які забіў са сваёй паловы поля ў браму жодзінскага «Тарпэда-БелАЗу».
У лістападзе 2013 году была дасягнута дамоўленасьць на пераход Карніцкага ў БАТЭ[6], да якога ён далучыўся па сканчэньні сэзону ў сьнежні 2013 году. Кантракт з БАТЭ, пачаў дзейнічаць 11 сьнежня 2013 году і быў разьлічаны да 31 сьнежня 2016 году.
БАТЭ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У першай палове сэзону 2014 году зьяўляўся на полі нерэгулярна. Увосень, аднак, пачаў дэманстраваць выдатную гульню і замацаваўся ў асноўным складзе барысаўчанаў на пазыцыі атакуючага паўабаронцы. 16 кастрычніка 2014 году аформіў хет-трык у матчы з салігорскім «Шахцёрам», а 22 лістапада аддаў чатыры галявыя перадачы ў матчы супраць «Гомелю». У выніку стаў самым карысным гульцом другой паловы чэмпіянату, калі агулам пасьля падзелу лігі на шасьцёркі забіў 7 галоў і аддаў 6 галявых перадач. Актыўна Аляксандар гуляў у групавых матчах Лігі чэмпіёнаў, дзе быў уключаны ў сымбалічную зборную 2-га туру.
Пасьля БАТЭ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У верасьні 2016 году перайшоў у ізраільскі клюб «Гапаэль» з Раананы, зь якім падпісаў кантракт на 3 гады[7]. У сакавіку 2017 году перайшоў у клюб «Гомель»[8]. У чэрвені 2017 году падпісаў кантракт на адзін год з клюбам «Тосна»[9]. У ліпені 2018 году перайшоў у румынскі клюб «Сэпсі»[10].
Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі 7 кастрычніка 2017 году ў адборачнай гульні чэмпіянату сьвету 2018 году супраць зборнай Нідэрляндаў.
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
БАТЭ:
- Чэмпіён Беларусі: 2014, 2015
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2015
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2014, 2015, 2016
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2013, 2014
- Уладальнік Кубка Расеі: 2018
Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
БАТЭ | 2015 | Найвышэйшая ліга | 24 | 3 |
2016 | Найвышэйшая ліга | 15 | 1 | |
Гомель | 2017 | Найвышэйшая ліга | 11 | 4 |
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Карницкий Александр — Футбольный клуб «Гомель». Афіцыйны сайт ФК «Гомель»(рас.)
- ^ Полузащитник «Гранита» Карницкий может продолжить карьеру в Польше или Чехии. Goals.by(рас.)
- ^ Жуковский и Карницкий стали игроками «Гомеля». Football.by(рас.)
- ^ Александр Карницкий: «Сегодня забил в ворота БАТЭ. Пока это вершина моей карьеры». Goals.by(рас.)
- ^ Футбольное измерение. Tribuna.com(рас.)
- ^ Футбол. Александр Карницкий станет игроком БАТЭ. «Прессбол»(рас.)
- ^ Александр Карницкий подписал 3-летний контракт с «Хапоэлем» Раанана(рас.)
- ^ «Гомель» объявил о подписании контракта с Александром Карницким(рас.)
- ^ Александр Карницкий стал игроком «Тосно»(рас.)
- ^ Александр Карницкий перешел в румынский «Сепси»(рас.)
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Профіль на сайце БАТЭ(рас.)
- Профіль на сайце «Гомелю»(рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо»(рас.)
- Профіль на soccerway.com(анг.)
- Нарадзіліся 14 лютага
- Нарадзіліся ў 1989 годзе
- Нарадзіліся ў Стоўпцах
- Беларускія футбалісты
- Футбалісты зборнай Беларусі
- Футбалісты клюбу «Баранавічы»
- Футбалісты клюбу «Полацак»
- Футбалісты клюбу «Граніт» Мікашэвічы
- Футбалісты клюбу «Гомель»
- Футбалісты клюбу БАТЭ Барысаў
- Футбалісты клюбу «Гапаэль» Раанана
- Футбалісты клюбу «Тосна»
- Футбалісты клюбу «Сэпсі» Сфынту-Георге