Перайсьці да зьместу

Аляксандар Ануфрыеў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Ануфрыеў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 21 ліпеня 1995(1995-07-21)[1] (30 гадоў)
Рост 180 см[3]
Вага 71 кг[4]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Віцебск
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2015—2016 БАТЭ 0 (0)
2015 Смаргонь 15 (5)
2016 Смалявічы 23 (9)
2017 Смалявічы 5 (0)
2017 Смаргонь 14 (1)
2018—2020 Славія Мазыр 54 (14)
2020 Менск 10 (4)
2021 Іслач 7 (1)
2021 Дынама Берасьце 5 (0)
2022—2023 Гомель 50 (13)
2024—2025 БАТЭ 43 (7)
2025 Слуцак 13 (3)
2026—4 Віцебск

Алякса́ндар Ану́фрыеў (нар. 21 ліпеня 1995 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Слуцку».

Пачынаў займацца футболам у менскай СДЮШАР «Дынама». У юнацкім узросьце перабраўся ў склад барысаўскага БАТЭ. З 2012 году пачаў выступаць за клюбны дубль. 18 ліпеня 2015 году згуляў за барысаўскую каманду ў першым матчы 1/16 Кубка Беларусі супраць шклоўскага «Спартака» (1:2), у той сустрэчы каманда барысаўчанаў была прадстаўленая ў асноўным дублёрамі. У гэтай сустрэчы адзначыўся голам.

У жніўні 2015 году быў аддадзены ў арэнду ў «Смаргонь»[5], дзе стаў гульцом асноўнага складу, зарабіўшы 5 галоў на свой рахунак. У сакавіку 2016 году на правах арэнды далучыўся да клюбу Першай лігі «Смалявічы-СТІ»[6], які стаў фарм-клюбам барысаўчанаў. Па заканчэньні сэзону 2016 году супрацоўніцтва БАТЭ з смалявіцкім клюбам было спыненае, аднак паўабаронца застаўся ў «Смалявічах-СТІ». У новым сэзоне стаў атрымліваць менш часу на полі, а ў ліпені 2017 году ягоны кантракт быў скасаваны[7]. Неўзабаве зноў далучыўся да «Смаргоні»[8]. Спачатку выходзіў на замену, пазьней пачаў зьяўляцца ў стартавым складзе. Па заканчэньні сэзону ў лістападзе 2017 году пакінуў каманду[9].

З студзеня 2018 году праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі» і ў лютым падпісаў кантракт[10]. Быў адным з асноўных гульцоў, з 10 галамі стаў другім бамбардзірам каманды ў сэзоне і дапамог мазырскаму клюбу вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. Сэзон 2019 году пачынаў у стартавым складзе мазыранаў, пазьней пачаў часьцей выходзіць на замену. Пачатак 2020 году прапусьціў праз пашкоджаньні, пасьля аднаўленьня ня здолеў вярнуць месца ў аснове. У ліпені 2020 году па пагадненьні бакоў пакінуў «Славію»[11]. У жніўні 2020 году стаў гульцом «Менску»[12], дзе трывала зьяўляўся на полі. У студзені 2021 году пакінуў сталічны клюб[13] і стаў трэнавацца зь «Іслаччу», зь якой неўзабаве падпісаў кантракт[14]. Пакінуў каманду па пагадненьні бакоў у чэрвені 2021 году[15].

У ліпені 2021 году склаў працоўную дамову зь берасьцейскім «Дынама» да канца сэзону[16], аднак на полі зьяўляўся зрэдку. У студзені 2022 году некаторы час трэнаваўся зь «Менскам», але хутка далучыўся да «Гомля» і неўзабаве падпісаў кантракт з клюбам[17]. Стаў рэгулярна зьяўляцца ў стартавым складзе каманды. У студзені 2023 году падоўжыў кантракт з «Гомлем»[18]. У студзені 2024 году прыяднаўся ў барысаўскі БАТЭ[19], стаўшы за зіму чацьвертым футбалістам, які зьмяніў «Гомель» на барысаўскі клюб[20]. У летні перапынак вярнуўся да «Гомля», але праз розгалас зь неналежным абыходжаньнем з клюбам на відэа, якое трапіла ў сеціва, гомельскі клюб адмовіўся ад паслугаў футбаліста. У выніку гулец апынуўся ў «Слуцку»[21].

«Гомель»:

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Смалявічы-СТІ 2017 Першая ліга 5 0
Смаргонь 14 1
Славія Мазыр 2018 Першая ліга 28 10
  1. ^ а б в Aleksandr Anufriev // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б https://www.transfermarkt.com/aleksandr-anufriev/profil/spieler/409662
  3. ^ а б https://fcbate.by/team/base/126
  4. ^ а б https://www.fcgomel.by/team/main-roster/aleksandr-anufriev/
  5. ^ Двое отданы в аренду  (рас.)
  6. ^ «Смолевичи-СТИ» арендовали у БАТЭ Байдука, Ровбута, Ануфриева и Богуша  (рас.)
  7. ^ "Смолевичи-СТИ" расторгли контракт с Ануфриевым и отдали Степанова в аренду "Лучу"  (рас.)
  8. ^ Карбовский и Ануфриев продолжат карьеру в "Сморгони"  (рас.)
  9. ^ "Сморгонь" покинули 11 футболистов  (рас.)
  10. ^ Ануфриев перешел в «Славию»  (рас.)
  11. ^ Ануфриев покинул "Славию"  (рас.)
  12. ^ "Минск" подписал Александра Ануфриева  (рас.)
  13. ^ Климович и Ануфриев покинули "Минск"  (рас.)
  14. ^ Александр Ануфриев подписал контракт с "Ислочью"  (рас.)
  15. ^ Ануфриев покинул "Ислочь"  (рас.)
  16. ^ Ануфриев сменил "Ислочь" на брестское "Динамо"  (рас.)
  17. ^ Александр Ануфриев официально перешел в Гомель  (рас.)
  18. ^ Алексиевич и Ануфриев поставили подписи под новыми контрактами с "Гомелем" (рас.) Праверана 2023-01-10 г.
  19. ^ Ануфриев стал игроком БАТЭ (рас.)
  20. ^ Александр Ануфриев стал четвертым игроком, сменившим зимой «Гомель» на БАТЭ (рас.). Bet News (2024-01-28). Праверана 2025-03-08 г.
  21. ^ Александр Ануфриев сменил второй клуб за сезон (рас.). Football.by (2025-08-13). Праверана 2025-08-15 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]