Перайсьці да зьместу

Павал Назаранка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Павал Назаранка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 20 студзеня 1995(1995-01-20)[1] (31 год)
Рост 179 см[2]
Вага 76 кг[2]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Віцебск
Нумар 91
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2013—2018 Дынама Менск 2 (0)
2014 Бяроза-2010 25 (1)
2015 Белшына 9 (0)
2015 Бяроза-2010 15 (2)
2016 Дынама Берасьце 26 (1)
2017—2018 Гарадзея 42 (1)
2019 Слуцак 25 (1)
2020 Віцебск 28 (1)
2021 Акжаік 13 (1)
2021—2022 Шахтар Караганда 7 (0)
2022 Акжаік 12 (0)
2023 Жэтысу 21 (0)
2024 Гомель 12 (1)
2024 Істыклол[d]
2025 Менск 12 (0)
2026—4 Віцебск
Зборныя
2013 Беларусь (да 19)[d] 3 (0)
2014—2016 Беларусь (да 21) 9 (1)

Па́вал Наза́ранка (нар. 20 студзеня 1995 году) — беларускі футбаліст, абаронца «Віцебску».

Выхаванец СДЮШАР менскага «Дынама», з 2012 году гуляў за дубль менчукоў. У сакавіку 2014 году быў аддадзены ў арэнду «Бярозе-2010»[3], у ейным складзе правёў увесь сэзон 2014 году.

У красавіку 2015 году быў аддадзены ў арэнду бабруйскай «Белшыне» да канца першага кола[4]. У жніўні 2015 году аддадзены ў арэнду клюбу «Бяроза-2010» да канца сэзону[5][6]. У сакавіку 2016 году аддадзены ў арэнду на адзін сэзон берасьцейскаму «Дынама»[7]. У пачатку 2017 году вярнуўся ў менскае «Дынама» з арэнды[8]. У ліпені 2017 году аддадзены ў арэнду клюбу «Гарадзея» да канца сэзону[9], пазьней арэнда была працягнутая на сэзон 2018 году[10]. У лютым 2019 году падпісаў кантракт з клюбам «Слуцак»[11], дзе таксама замацаваўся ў стартавым складзе. У сьнежні 2019 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў слуцкую каманду[12].

З студзеня 2020 году знаходзіўся на праглядзе ў «Віцебску» і ў выніку склаў дамову аб супрацы з паўночнікамі[13]. Трывала гуляў у аснове віцебскай каманды. У сьнежні 2020 году па заканчэнньні кантракту пакінуў «Віцебск»[14]. У пачатку 2021 году трэнаваўся зь «Менскам» і берасьцейскім «Дынама», а ў лютым падпісаў кантракт з казаскім «Акжаікам»[15]. У ліпені 2021 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў «Акжаік» і далучыўся да карагандзінскага «Шахтара»[16]. У чэрвені 2022 году быў выключаны з заяўкі «Шахтара»[17] і неўзабаве вярнуўся ў «Акжаік»[18].

У студзені 2023 году стаў трэнавацца з талдыкарганскім «Жэтысу» і хутка афіцыйна дапоўніў склад каманды[19]. Па заканчэньні сэзону ў лістападзе 2023 году пакінуў клюб[20]. У студзені 2024 года праходзіў прагляд у салігорскім «Шахцёры»[21], а ў лютым далучыўся да «Гомля»[22]. У ліпені таго ж году пакінуў гомельскі клюб[23] і перайшоў у таджыцкі «Істыклол»[24]. Перад пачаткам другога кола чэмпіянату Беларусі 2025 году быў аб’яўлены футбалістам «Менску»[25]. У 2026 годзе вярнуўся ў «Віцебск»[26].

КлюбСэзонЧэмпіянат
ДывізіёнМатчыГалы
Белшына2015Найвышэйшая ліга90
Бяроза-2010Першая ліга152
Дынама Берасьце2016Найвышэйшая ліга261
Дынама Менск2017Найвышэйшая ліга20
Гарадзея140
2018Найвышэйшая ліга281
  1. Pavel Nazarenko // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. 1 2 https://www.fcgomel.by/team/main-roster/pavel-nazarenko/
  3. Минское "Динамо" отдало Белевича и Назаренко в аренду "Березе-2010"
  4. Минское «Динамо» отдало Назаренко в аренду «Белшине» (рас.)
  5. 1-я лига. «Орша» Разумова (рас.)
  6. Арандаваныя дынамаўцы правялі чарговыя матчы
  7. Несколько футболистов минского «Динамо» отданы в аренду (рас.)
  8. Эргашев, Назаренко и Аснин покинули брестское «Динамо» (рас.)
  9. «Городея» арендовала у минского «Динамо» Павла Назаренко (рас.)
  10. «Городея» достигла договоренности о продлении контрактов с Пласконным, Павлючеком, Лебедевым, Игнатенко, Романюком и Воронковым (рас.)
  11. Назаренко подписал соглаашение со «Слуцком» (рас.)
  12. Назаренко покинул "Слуцк"
  13. Назаренко подписал контракт с "Витебском", Калугин покинул расположение клуба
  14. Кац и Назаренко покидают "Витебск"
  15. Назаренко подписал контракт с "Акжайыком"
  16. Футбол. Павел Назаренко покинул "Акжайык" и перешел в карагандинский "Шахтер" Архівавана 13 ліпеня 2021.
  17. Назаренко покинул карагандинский "Шахтер" и вернется в "Акжайык"
  18. Павел Назаренко снова игрок "Акжайыка"
  19. Павел Назаренко сменил "Акжайык" на "Жетысу" (рас.) Праверана 2023-01-26 г.
  20. Назаренко покинул "Жетысу" (рас.)
  21. Першин и Назаренко покинули тренировочный лагерь "Шахтера" (рас.)
  22. Павел Назаренко подписал контракт с "Гомелем" (рас.)
  23. Павел Назаренко покинул "Гомель" (рас.)
  24. Павел Назаренко перешел в "Истиклол" (рас.)
  25. "Минск" объявил о переходе Павла Назаренко (рас.). Football.by (2025-07-25). Праверана 2025-08-09 г.
  26. Павел Назаренко вернулся в "Витебск" (рас.). Football.by (2026-02-26). Праверана 2026-03-01 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]