Том Томск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Том
Tom logo.png
Поўная назва Некоммерческое партнерство «Футбольный клуб „Томь“»
Заснаваны 1957
Горад Томск, Расея
Стадыён Труд
Умяшчальнасьць: 11 500
Галоўны трэнэр Васіль Баскакаў[d]
Чэмпіянат Першынство ФНЛ
 · 2017—2018 15 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

«Том» (па-расейску: Томь) — расейскі футбольны клюб з гораду Томску. Заснаваны ў 1957 годзе. Найлепшае дасягненьне 8-е месца ў Прэм’ер-лізе ў 2006 і 2010 гадох. Хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Труд».

Прэзыдэнтам клюбу зьяўляецца губэрнатар Томскай вобласьці Сяргей Жвачкін, які заняў гэтую пасаду 16 лютага 2012 году. Клюб названы ў гонар ракі Том, якая працякае праз Томск.

Тытульным спонсарам каманды з 2012 году зьяўляецца ААТ «Раснафта»[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каманда была заснаваная як «Буравесьнік» 9 сакавіка 1957 году, у дэбютным сэзоне заняла 3 месца ў клясе «Б» Далёкаўсходняй зоны чэмпіянату СССР. У Кубку СССР найвышэйшым дасягненьнем стаў выхад у 1/8 фіналу ў сэзоне 1959—1960 гадоў. У тым розыгрышы томскі «Сыбэлектраматор» у 1/16 фіналу зь лікам 1:0 быў мацнейшым за кіеўскае «Дынама». У 1/8 фіналу томская каманда прымала маскоўскае «Тарпэда». Пасьля першага тайма гэтай гульні «Сыбэлектраматор» вёў зь лікам 1:0, аднак у другой палове матчу дубль Славы Метравелі прынёс перамогу тарпэдаўцам.

Пасьля ўтварэньня чэмпіянатаў Расеі каманда атрымала месца ў першай лізе (усход) і заняла 7 месца ў 1992 годзе. Наступны сэзон склаўся няўдала, і каманда вылецела ў другую лігу. У 1994 годзе пад кіраўніцтвам маладога трэнэра Ўладзімера Памешчыкава томічы атрымалі срэбраныя ўзнагароды другой лігі, а форвард Руслан Ахіджак усталяваў рэкорд выніковасьці, забіўшы 18 мячоў за сэзон[2].

У 1995 годзе ў «Том» прыйшоў спонсар — «Усходняя нафтавая кампанія». Перад камандай была пастаўлена задача выхаду ў першую лігу й запрошаны дасьведчаны трэнэр Уладзімер Юрын, які прайшоў школу маскоўскага «Тарпэда». Тым ня менш, у першы год, саступіўшы омскаму «Іртышу», «Том» заняла другое месца. У 1997 годзе томічы былі першымі з адрывам у 15 пунктаў, на той момант каманду ўзмацнілі вядомыя гульцы маскоўскага «Тарпэда» Сяргей Жукаў, Андрэй Талалаеў, Міхаіл Мурашоў, а таксама вярнуліся ў каманду Вячаслаў Вішнеўскі, Дзьмітры Кудзінаў і Сяргей Агееў[2].

Выхад у першы дывізіён стаў штуршком для разьвіцьця інфраструктуры футбольнага клюбу, практычна за адну зіму былі пабудаваныя заходняя трыбуна стадыёну «Труд» і адміністрацыйна-бытавы корпус клюбу. Аднак з-за прыватызацыі УНК, «Том» засталася без фундатару. Клюб здолеў выжыць дзякуючы дапамозе абласных уладаў, а ўвосень 1999 году генэральным спонсарам клюбу стаў «Усходгазпром».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Том Томсксховішча мультымэдыйных матэрыялаў