Перайсьці да зьместу

Ільля Рашчэня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ільля Рашчэня
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 27 траўня 1997(1997-05-27)[1][2] (27 гадоў)
Рост 184 см
Вага 74 кг[3]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Гомель
Нумар 72
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2014—2019 Энэргетык-БДУ 101 (1)
2019 Інкамспорт Ялта[d] 9 (0)
2019 Смалявічы 11 (1)
2020 Смалявічы 11 (0)
2020—2021 Слуцак 20 (0)
2021—2023 Валгар[d] 50 (0)
2023—4 Гомель 37 (0)
Зборныя
2015 Беларусь (да 19)[d] 3 (0)
2016 Беларусь (да 21) 1 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
5 кастрычніка 2024.

Ільля́ Рашчэ́ня (нар. 1 чэрвеня 2003 году) — беларускі футбаліст, абаронца клюбу «Гомель».

Выхаванец менскай «Зоркі-БДУ». З 2014 году пачаў выступаць за каманду ў Першай лізе ды зь цягам часу замацаваўся ў асноўным складзе. Паводле вынікаў сэзону 2018 году дапамог камандзе прасунуцца ў Найвышэйшую лігу. Сам, аднак, быў выведзены з асноўнага складу і падтрымліваў форму з дублем, а ў сакавіку 2019 году быў аддадзены ў арэнду ў крымскі клюб «Інкамспорт»[4], які ачольваў беларускі спэцыяліст Юры Сьвіркоў. У траўні 2019 году пасьля звальненьня Сьвіркова пакінуў каманду ўсьлед за ім.

У ліпені 2019 году быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы»[5]. Замацаваўся ў пачатковым складзе каманды і дапамог ёй выйсьці ў Найвышэйшую лігу. У студзені 2020 году падпісаў паўнавартасны кантракт з «Смалявічамі»[6]. У верасьні 2020 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў клюб[7] і неўзабаве далучыўся да «Слуцку»[8]. У «Слуцку» быў трывалым гульцом асновы. У ліпені 2021 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў слуцкі клюб[9] і неўзабаве далучыўся да расейскага «Валгара»[10]. У чэрвені 2023 году пакінуў клюб па заканчэньні кантракту[11]. У жніўні 2023 году далучыўся да «Гомлю»[12]. У студзені 2024 году падоўжыў кантракт з клюбам[13].

У кастрычніку 2013 году быў у складзе зборнай Беларусі (да 17 гадоў) на кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы, аднак на поле не выходзіў. У кастрычніку 2015 году гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 11 лістапада 2016 году правёў свой адзіны матч за зборную Беларусі (да 21 году), калі выйшаў у стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць зборнай Украіны, але ўжо на 9-й хвіліне быў заменены.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]