Андрэй Рылач
| Андрэй Рылач | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 5 чэрвеня 2002[1] (23 гады) | |
| Рост | 176 см[2] | |
| Вага | 65 кг[2] | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Дынама Берасьце | |
| Нумар | 2 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2019—2020 | Арсэнал Койданаў | 14 (1) |
| 2020—2022 | Энэргетык-БДУ | 59 (1) |
| 2023—2024 | Дынама Менск | 22 (0) |
| 2024 | → Гомель | 26 (1) |
| 2025— | Дынама Берасьце | 11 (0) |
| Зборныя | ||
| 2021—2023 | Беларусь (да 21) | 19 (1) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Андрэ́й Сярге́евіч Ры́лач (нар. 5 чэрвеня 2002 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца берасьцейскага «Дынама».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць]Пачынаў займацца футболам у школе «Менску», пазьней доўгі час займаўся ў менскім «Дынама», на юнацкім узроўні выступаў таксама за футбольную школу Мурашка, барысаўскі БАТЭ і салігорскі «Шахцёр». У верасьні 2019 году стаў гульцом койданаўскага «Арсэналу», дзе замацаваўся ў складзе, дапамог камандзе выйсьці ў першую лігу. Сэзон 2020 году пачынаў у койданаўскім клюбе, аднак у траўні пакінуў каманду[3].
У ліпені 2020 году далучыўся да «Энэргетыка-БДУ», дзе спачатку выступаў за дубль, а 25 кастрычніка 2020 году дэбютаваў у найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з салігорскім «Шахцёрам» (1:2). У сэзоне 2021 году замацаваўся ў асноўнай камандзе. У студзені 2022 году працягнуў кантракт з «Энэргетыкам-БДУ»[4]. У сэзоне 2022 году дапамог дружыне здабыць срэбныя мэдалі чэмпіянату Беларусі.
У сьнежні 2022 году падпісаў трохгадовы кантракт зь менскім «Дынама»[5]. Дэбютаваў за новы клюб 18 сакавіка 2023 году ў матчы супраць «Іслачы». У наступным матчы 2 красавіка 2023 году супраць мазырскай «Славіі» вызначыўся галявой перадачаў. У ліпені 2023 году разам з клюбам выправіўся на кваліфікацыйныя матчы Лігі канфэрэнцыяў[6]. Першы матч у рамках эўракубкавага турніру згуляў 13 ліпеня 2023 году супраць басьнійскага «Жалезьнічару». У сакавіку 2024 году быў аддадзены ў арэнду ў «Гомель»[7]. Па заканчэньні арэнды стала вядома, што гулец пакіне сталічнае «Дынама», каб прыяднацца да берасьцейскіх аднаклюбнікаў[8][9].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць]12 кастрычніка 2021 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату Эўропы 2023 году супраць моладзевай зборнай Ліхтэнштайну (6:0).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- ^ а б в г д https://energetikbgu.by/player/рылач-андрей/
- ^ а б в г https://www.teams.by/-/player-225313/
- ^ Футбол. Хавбек Андрей Рылач покинул дзержинский "Арсенал" (рас.) Прессбол.
- ^ "Энергетик"-БГУ покинули еще четыре футболиста (рас.) Football.by.
- ^ Макавчик и Рылач стали игроками минского "Динамо" (рас.). Football.by (2022-12-20). Праверана 2022-12-20 г.
- ^ 24 игрока минского „Динамо“ отправились в Сараево на матч с „Железничаром“ в Лиге Конференций. (рас.) Football.by.
- ^ "Гомель" взял в аренду полузащитника минского "Динамо" (рас.)
- ^ «Ухо»: Андрей Рылач станет игроком брестского «Динамо» (рас.). Белорусский футбол (2025-03-07). Праверана 2025-03-07 г.
- ^ Источник: Андрей Рылач присоединится к брестскому «Динамо» (рас.). Прессбол (2025-03-07). Праверана 2025-03-07 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball