Раман Давыскіба

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Раман Давыскіба
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 31 сакавіка 2001(2001-03-31) (23 гады)
Рост 180 см
Вага 82 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Гомель
Нумар 14
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2020—2023 Дынама Менск 29 (2)
2022 Шахцёр Салігорск 8 (0)
2023 Нафтан 7 (1)
2024—4 Гомель 3 (0)
Зборныя
2019 Беларусь (да 19)[d] 3 (1)
2020—2022 Беларусь (да 21) 12 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
13 красавіка 2024.

Рама́н Давыскі́ба (нар. 31 сакавіка 2001) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Гомлю».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец ДЮСШ гораду Жлобіну. Юнаком трапіў у структуру менскага «Дынама», дзе з 2018 году пачаў выступаць за клюбны дубль. У 2020 годзе пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды. У ліпені 2020 году падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[3]. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 27 верасьня 2020 году, калі выйшаў у стартавым складзе ў матчы супраць «Віцебску» (1:0) і быў заменены ў другім тайме. У сэзоне 2021 году пачаў трывала зьяўляцца ў асноўнай камандзе дынамаўцаў. Пры гэтым спачатку выходзіў у стартавым складзе, пасьля пачаў пераважна выходзіць на замену.

У сакавіку 2022 году на правах арэнды далучыўся да салігорскага «Шахцёра»[4]. У складзе салігорскай каманды быў гульцом ратацыі, часьцей выходзіў на замену або заставаўся на лаўцы запасных. У сьнежні 2022 году па заканчэньні арэнды пакінуў «Шахцёр»[5]. У студзені 2023 году пачаў трэнавацца разам з «Дынама»[6], аднак неўзабаве быў пераведзены ў дубль, дзе і пачаў сэзон 2023 году. У ліпені 2023 году па пагадненьні бакоў скасаваў кантракт з сталічным клюбам[7] і неўзабаве далучыўся да складу наваполацкага «Нафтану»[8].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У кастрычніку 2017 году гуляў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. У кастрычніку 2019 году гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 9 кастрычніка 2020 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у адборачным матчы чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Кіпру (1:2) і забіўшы адзіны гол сваёй каманды.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Дынама»:

«Шахцёр»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]