Перайсьці да зьместу

Сяргей Мацьвейчык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Мацьвейчык
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 5 чэрвеня 1988(1988-06-05)[1][2] (36 гадоў)
Рост 176 см[3]
Вага 77 кг[3]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Гомель
Нумар 3
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2012 Гомель 121 (3)
2013—2020 Шахцёр Салігорск 192 (1)
2020—2021 Дынама Менск 39 (0)
2022—4 Гомель 62 (0)
2024—4 Гомель-2[d] 3 (0)
Зборныя
2009—2011 Беларусь (да 21) 19 (0)
2014—2020 Беларусь 15 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
11 траўня 2025.

Сярге́й Мацьве́йчык (нар. 5 чэрвеня 1988 году) — беларускі футбаліст, абаронца «Гомля» і колішні гулец нацыянальнай зборнай Беларусі. Капітан каманды.

Выхаванец «Гомля», гуляў спачатку за дубль, потым пачаў праходзіць у асноўны склад. Зь цягам часу стаў асноўным правым абаронцам гомельскай каманды.

У сьнежні 2012 году падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[4]. У салігорскім клюбе таксама стаў выступаць як правы абаронца. У сьнежні 2013 году падоўжыў кантракт з «гарнякамі»[5]. У сэзоне 2014 году заставаўся асноўным правым абаронцам салігорцаў. У сьнежні 2014 году кантракт з «Шахцёрам» зноў быў падоўжаны[6]. У жніўні і верасні 2015 году не гуляў праз пашкоджаньні, а пазьней вярнуўся да асноўнага складу. У лістападзе 2015 году ў чарговы раз падоўжыў супрацу з «гарнякамі»[7]. У сэзоне 2016 году заставаўся асноўным правым абаронцам дружыны, аднак часам саступаў месца ў складзе Ігару Бурко. У сьнежні 2016 году склаў новае пагадненьне з «Шахцёрам»[8]. У сэзоне 2017 году, працягваючы ў асноўным гуляць правым абаронцам, стаў часам выступаць на пазыцыі левага абаронцы. У кастрычніку 2017 году стала вядома, што Мацьвейчык застанецца ў камандзе на наступны сэзон[9].

У лістападзе 2018 году падпісаў новы кантракт з «Шахцёрам»[10]. У жніўні 2019 году, пасьля зыходу з каманды Андрэя Клімовіча, стаў капітанам каманды. У пачатку 2020 году перастаў быць капітанам каманды, а ў красавіку быў пазбаўлены месца ў аснове і адпраўлены ў дубль. У траўні 2020 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў салігорскі клюб[11]. У чэрвені 2020 году склаў угоду зь менскім «Дынама»[12]. Замацаваўся ў адзінаццатцы сталічнага клюбу. У студзені 2022 году пасьля доўгіх гадоў выступаў у іншых камандах гулец вярнуўся да «Гомля»[13]. У пачатку сэзону 2023 году стаў капітанам гомельскай каманды. Гасьцявы матч супраць гарадзенскага «Нёмана», які ладзіўся 22 жніўня 2023 году, апынуўся 500-м у кар’еры футбаліста з улікам матчаў як за клюбы, гэтак і за зборныя[14]. Не зважаючы на зьніжэньне гульнёвай практыкі, у студзені 2025 году 36-гадовы абаронца працягнуў супрацу з клюбам[15].

15 лістапада 2014 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў гульні адборачнага турніру да чэмпіянату Эўропы 2016 году супраць зборнай Гішпаніі. Пасьля гэтага некалькі гадоў не выклікаўся ў зборную, але 1 чэрвеня 2017 году пасьля доўгага перапынку зноў згуляў за нацыянальную каманду, правёўшы на полі другі тайм таварыскага матчу супраць зборнай Швайцарыі (0:1).

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Шахцёр Салігорск 2015 Найвышэйшая ліга 18 1
2016 Найвышэйшая ліга 25 0
2017 Найвышэйшая ліга 29 0
2018 Найвышэйшая ліга 29 0
  1. ^ а б в Sergey Matvejchik // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Syarhey Matsveychyk // FBref (мн.)
  3. ^ а б в г https://www.fcgomel.by/team/main-roster/sergey-matveychik/
  4. ^ Сергей Матвейчик переходит из «Гомеля» в «Шахтер» (рас.)
  5. ^ Матвейчик продлил контракт с "Шахтером"
  6. ^ Котенко, Юревич, Матвейчик, Старгородский и Ковалев продлили контракты с «Шахтером»
  7. ^ Бушма и Матвейчик продлили контракты с "Шахтером"
  8. ^ Сергей Матвейчик продлил контракт с "Шахтером"
  9. ^ Януш, Матвейчик и еще пять игроков основного состава продлили контракты с «Шахтером»
  10. ^ Бакай, Бурко и еще два игрока продлили контракты с "Шахтером"
  11. ^ "Шахтер" подтвердил уход Матвейчика
  12. ^ Матвейчик стал игроком минского "Динамо"
  13. ^ Сергей Матвейчик вернулся в "Гомель"
  14. ^ Без одышки. "Неман" после вылета из Лиги конференций оказался в порядке, но всё же не выиграл у "Гомеля"
  15. ^ 36-летний Сергей Матвейчик продлил контракт с "Гомелем" (рас.). Football.by (2025-01-11). Праверана 2025-03-07 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]