Перайсьці да зьместу

Ігар Заяц

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ігар Заяц
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 8 студзеня 1999(1999-01-08)[1] (25 гадоў)
Рост 181 см
Вага 85 кг[1]
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2019—2022 Дынама Менск 0 (0)
2019 Смалявічы 25 (0)
2020—2021 Гомель 42 (0)
2022 Слуцак 13 (0)
2023 Слуцак 20 (1)
2024 Гомель 28 (0)

І́гар За́яц (нар. 8 студзеня 1999) — беларускі футбаліст, абаронца «Гомля».

Пачынаў займацца футболам у МТЗ-РІПА. Апасьля трапіў у структуру менскага «Дынама», дзе з 2017 году выступаў за клюбны дубль. У лютым 2019 году быў аддадзены ў арэнду клюбу «Смалявічы», дзе быў трывалым гульцом стартавага складу, дапамог камандзе выйсьці ў Найвышэйшую лігу.

У лютым 2020 году на правах арэнды далучыўся да «Гомлю»[2]. У гомельскім клюбе таксама замацаваўся ў аснове і дапамог яму вярнуцца ў элітны дывізіён. Па заканчэньні арэнды ў сьнежні 2020 году пакінуў «Гомель»[3], у пачатку 2021 году трэнаваўся з дублем «Дынама». У лютым 2021 году зноў быў арандаваны гомельскім клюбам[4]. 13 сакавіка 2021 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў матчы першага тура супраць берасьцейскага «Руху» (1:1), правёўшы на полі ўсе 90 хвілінаў. У далейшым працягваў выступаць у стартавым складзе, пазьней пачаў часам выходзіць на зьмену. У лістападзе 2021 году па заканчэньні арэнды вярнуўся ў «Дынама»[5]. У першай палове 2022 году трэнаваўся з асноўнай камандай дынамаўцаў, але выходзіў на поле толькі ў дублюючым складзе.

У ліпені 2022 году быў аддадзены ў арэнду ў «Слуцак»[6], дзе хутка замацаваўся ў першай адзінаццатцы. У сьнежні 2022 году па заканчэньні арэнды пакінуў слуцкі клюб[7], аднак у студзені 2023 году, пакінуўшы «Дынама», падпісаў паўнавартаснае пагадненьне з «Слуцкам»[8]. У студзені 2024 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Слуцак»[9] і неўзабаве вярнуўся ў «Гомель»[10], але гэтым разам як паўнавартасны гулец каманды.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]