Перайсьці да зьместу

Руслан Юдзянкоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Руслан Юдзянкоў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 28 красавіка 1987(1987-04-28)[1] (38 гадоў)
Рост 187 см
Вага 78 кг[3]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Атыраў
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2007 Дняпро Магілёў 9 (0)
2008 Спартак Шклоў 20 (1)
2009—2010 Рэчыца-2014 41 (12)
2010—2011 Гомель 10 (0)
2011—2013 Славія Мазыр 71 (8)
2014 Мікашэвічы 5 (1)
2014—2015 Гарадзея 22 (0)
2016—2021 Гомель 145 (16)
2022—2023 Мактаарал 51 (1)
2024 Кайсар 23 (5)
2025 Туран 11 (0)
2025—4 Атыраў
Зборныя
2021—2022 Беларусь 10 (0)

Руслан Юдзянкоў (нар. 28 красавіка 1987 году) — беларускі футбаліст, абаронца казаскага клюбу «Атыраў» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Пачынаў кар’еру ў магілёўскім «Дняпры», потым гуляў у розных клюбах Першай лігі. У 2010 годзе перайшоў у «Гомель», але пасьля выхаду каманды ў Найвышэйшую лігу страціў месца ў аснове і гуляў за дубль. Улетку 2011 году перайшоў у мазырскую «Славію» і дапамог ёй перамагчы ў Першай лізе. У Найвышэйшай лізе працягваў выступаць у асноўным складзе мазырскай каманды на пазыцыі цэнтральнага паўабаронцы. Паводле вынікаў сэзону 2013 году «Славія» страціла месца ў Найвышэйшай лізе, а Юдзянкоў пакінуў клюб. У пачатку 2014 году спрабаваў уладкавацца ў магілёўскім «Дняпры» і берасьцейскім «Дынама»[4], але марна.

У сакавіку 2014 году падпісаў кантракт зь мікашэвіцкім «Гранітам»[5]. Згуляў за «Граніт» у пяці матчах у пачатку сэзону, але пасьля чаго у траўні атрымаў пашкоджаньне. У выніку прапусьціў большую частку сэзону. У кастрычніку 2014 году перайшоў у «Гарадзею»[6]. Паводле вынікаў сэзону 2015 году дапамог «цукровым» выйсьці ў Найвышэйшую лігу, але да пачатку наступнага розыгрышу сышоў з клюбу. З 2016 году ізноў выступаў за клюб «Гомель»[7]. Паводле вынікаў першага сэзону па вяртаньні атрымаў перамогу ў Першай лізе. У сэзоне 2017 году заставаўся трывалым гульцом асновы гамельчукоў, выступаючы на пазыцыі цэнтральнага абаронцы. У сьнежні 2017 году на год падоўжыў кантракт з «Гомлем»[8]. Зь лета 2018 году быў капітанам каманды. Сэзон 2019 году пачынаў на лаве запасных, аднак неўзабаве вярнуў месца ў пачатковым складзе. У сьнежні 2019 году падоўжыў кантракт з гомельскім клюбам[9]. У сэзоне 2020 годк заставаўся асноўным гульцом каманды і дапамог ёй вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У студзені 2021 году склаў новае пагадненьне з «Гомлем»[10]. У сэзоне 2021 году ў якасьці трывалага гульца асновы дапамог гомельскай камандзе заняць чацьвертае месца ў чэмпіянаце Беларусі.

У лютым 2022 году пакінуў «Гомель»[11] і хутка далучыўся да казаскага «Мактааралу», у сакавіку афіцыйна стаў гульцом клюбу[12]. Замацаваўся ў асноўным складзе і стаў кампітанам каманды. У лютым 2023 году падоўжыў кантракт з клюбам[13]. Перад самым пачаткам сэзону 2024 году Юдзянкоў далучыўся да «Кайсару»[14], бо «Мактаарал» зьняўся з розыгрышу празь фінансавыя цяжкасьці. Быў адным зь лідэраў «Кайсару», амаль не прапусьціўшы матчаў. У лютым 2025 году на адзін сэзон узгодніў кантракт з казаскім «Туранам»[15]. Улетку прыяднаўся да «Атыраў».

8 кастрычніка 2021 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у адборачным матчы чэмпіянату сьвету 2022 году супраць зборнай Эстоніі (0:2).

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Гарадзея 2015 Першая ліга 17 0
Гомель 2016 Першая ліга 25 7
2017 Найвышэйшая ліга 27 1
2018 Найвышэйшая ліга 24 0
  1. ^ а б в Soccerway (мн.)
  2. ^ а б https://int.soccerway.com/players/-/128763/
  3. ^ а б https://teams.by/rusian-yudenkov/player-234/
  4. ^ Жевнеров, Юденков и Дударь находятся на просмотре в брестском «Динамо»
  5. ^ Хомляк, Евсеенко, Юденков и еще пять футболистов стали игроками «Гранита» (рас.)
  6. ^ 1-я лига. Фунт гвоздей (рас.)
  7. ^ Первая лига. Заявки команд. «Гомель» Журавля и «Днепр» Седнева: видим цель — не видим преград? (рас.)
  8. ^ "Гомель" продлил контракты с Юденковым и Ковалевым
  9. ^ Юденков продлил соглашение с "Гомелем"
  10. ^ "Гомель" продлил контракт с Юденковым
  11. ^ Футбол. Руслан Юденков покинул "Гомель" Праверана 3 сакавіка 2022 г. Архіўная копія ад 3 сакавіка 2022 г.
  12. ^ Рустал Юденков и Павел Чикида перешли в казахстанский "Мактаарал"
  13. ^ Футбол. Руслан Юденков продлил контракт с "Мактааралом" (рас.) Праверана 2023-02-04 г.
  14. ^ Юденков стал одноклубником двух белорусов в "Кайсаре"
  15. ^ Руслан Юденков стал еще одним белорусом в "Туране" (рас.). Прессбол (2025-02-27). Праверана 2025-03-02 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]