Перайсьці да зьместу

Дзьмітры Клімовіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзьмітры Клімовіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 9 лютага 1984(1984-02-09)[1] (42 гады)
Рост 181 см
Вага 78 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2003 БАТЭ 10 (0)
2004 Тарпэда-БелАЗ 3 (2)
2005—2006 БАТЭ 15 (0)
2007—2009 Тарпэда-БелАЗ 76 (6)
2010—2011 Менск 52 (3)
2012 Гомель 28 (0)
2013 Белшына 24 (0)
2014 Зымбру 18 (1)
2015—2016 Мікашэвічы 38 (4)
2016—2017 Крумкачы 28 (2)
2017—2018 Тарпэда-БелАЗ 37 (0)
2019—2020 Менск 34 (1)
2021 Арсэнал Койданаў 11 (0)
Зборныя
2002 Беларусь (да 21) 2 (0)

Дзьмітры Клімовіч (нар. 9 студзеня 1984 году) — колішні беларускі футбаліст, абаронца.

Пачаў кар’еру ў барысаўскім БАТЭ. У 2007 годзе трапіў у жодзінскае «Тарпэда», дзе стаў гульцом асноўнага складу. У 2010 годзе перайшоў у «Менск». У лютым 2012 году падпісаў кантракт з «Гомлем», быў там асноўным левым абаронцам. У студзені 2013 году падпісаў кантракт зь «Белшынай»[2]. У лютым 2014 году падпісаў кантракт на адзін год з малдаўскім клюбам «Зымбру»[3]. Разам з клюбам здабыў Кубак і Супэркубак Малдовы. У сьнежні 2014 году пакінуў малдаўскі клюб[4].

У лютым 2015 году падпісаў кантракт зь мікашэвіцкім «Гранітам»[5], які паводле вынікаў сэзону 2014 году вярнуўся ў Найвышэйшую лігу[6]. У складзе «Граніта» быў асноўным левым абаронцам. У ліпені 2016 году перайшоў у клюб «Крумкачы», зь якім падпісаў кантракт да канца сэзону[7], дзе стаў гуляць у цэнтры абароны. У студзені 2017 году на год падоўжыў кантракт з «Крумкачамі»[8]. У першай палове 2017 году заставаўся трывалым гульцом асноўнага складу. У ліпені 2017 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў кантракт з сталічнікамі[9].

У жніўні 2017 году перайшоў у «Тарпэда-БелАЗ»[10]. Хутка замацаваўся ў цэнтры абароны жодзінцаў, толькі ў кастрычніку 2017 году не гуляў праз пашкоджаньне. У сэзоне 2018 году стаў капітанам каманды ды заставаўся трывалым гульцом пачатковага складу. У студзені 2019 году па заканчэньні кантракту пакінуў жодзінскі клюб[11]. У лютым 2019 году падпісаў кантракт з клюбам «Менск»[12]. У сэзоне 2019 году быў трывалым гульцом першай адзінаццатцы, але прапусьціў пачатак сэзону 2020 году. Зь верасня 2020 году зноў пачаў трывала выходзіць на поле. У студзені 2021 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Менск»[13]. У лютым 2021 году далучыўся да койданаўскага «Арсэналу» і неўзабаве афіцыйна стаў гульцом клюбу[14]. У ліпені 2021 году пакінуў койданаўскую каманду[15].

КлюбСэзонЧэмпіянат
ДывізіёнМатчыГалы
Граніт2015Найвышэйшая ліга232
2016Найвышэйшая ліга152
Крумкачы131
2017Найвышэйшая ліга151
Тарпэда-БелАЗ100
2018Найвышэйшая ліга260

Асабістае жыцьцё

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Жонка — Яўгенія Клімовіч[18].

  1. Dmitri Klimovich // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. Игорь Воронков, Дмитрий Климович, Вадим Демидович и Максим Карпович заключили контракты с «Белшиной» (рас.)
  3. Дмитрий Климович подписал годичный контракт с «Зимбру» (рас.)
  4. Кубарев, Павлючек и Климович покинули "Зимбру"
  5. Дмитрий Климович и Павел Кирильчик стали игроками «Гранита» (рас.)
  6. Дмитрий Климович и Павел Кирильчик стали игроками "Гранита"
  7. Дмитрий Климович подписал рассчитанный до конца сезона контракт с «Крумкачами» (рас.)
  8. Дмитрий Климович подписал новый контракт с "Крумкачами"
  9. Климович покинул «Крумкачы»
  10. Дмитрий Климович стал игроком «Торпедо-БелАЗ» (рас.)
  11. Четыре игрока покинули "Торпедо-БелАЗ"
  12. Дмитрий Климович вернулся в «Минск» (рас.)
  13. Климович и Ануфриев покинули "Минск"
  14. Дмитрий Климович заключил соглашение с дзержинским "Арсеналом"
  15. "Арсенал" расстался с Дмитрием Климовичем
  16. «Зимбру» с Кубаревым, Климовичем и Павлючеком выиграл Кубок Молдовы (рас.)
  17. «Зимбру» Кубарева выиграл Суперкубок Молдовы (рас.)
  18. «Едем на тренировочку». Обзор соцактивности жен и подруг белорусских футболистов - Спорт в соцсетях — by.tribuna.com (рас.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]