Уладзімер Бушма
Уладзімер Бушма | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 24 лістапада 1983 (37 гадоў) Менск, БССР | |
Рост | 190 см | |
Вага | 80 кг | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Тарпэда-БелАЗ Жодзін | |
Нумар | 1 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2001 2002—2010 2011—2012 2013—2014 2015—2017 2018— |
СКАФ Менск Тарпэда Жодзін Гомель Менск Шахцёр Салігорск Тарпэда-БелАЗ Жодзін |
23 (0) 88 (0) 53 (0) 52 (0) 62 (0) 32 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Уладзімер Бушма (нарадзіўся 24 лістапада 1983 году, Менск, БССР) — беларускі футбаліст, брамнік клюбу «Тарпэда-БелАЗ». Уваходзіць у Клюб беларускіх брамнікаў, якія не прапускалі галы ў 100 і болей матчах на найвышэйшым узроўні[1].
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ужо ў дзіцячыя гады захапляўся футболам, але ўсур’ёз вырашыў займацца футболам з 16 гадоў. Дэбютаваў у складзе аматарскага сталічнага клюбу СКАФ. У 2001 годзе перайшоў у склад «Тарпэда», у якім гуляў амаль дзесяць гадоў. З 2004 году гуляў за асноўную каманду, дзе хутка стаў асноўным брамнікам. Выступаючы за жодзінскі клюб, Уладзімер выдаў некалькі працяглых сэрыяў без прапушчаных мячоў. Сэзон 2008 году прапусьціў з-за траўмы[2].
У 2011—2012 гадах зьяўляўся гульцом футбольнага клюбу «Гомель». Сэзон 2012 году, частку якога прапусьціў з-за пералому пальца[3], правёў у канкурэнтнай барацьбе за месца ў асноўным складзе супраць сэрбскага брамніка Срджана Астоіча, якую балканец ня здолеў вытрымаць і сышоў з клюбу. У сьнежні 2012 году падпісаў кантракт з клюбам «Менск»[4]. У лютым 2015 году перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[5]. У пачатку 2018 году падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ»[6].
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2016
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2011, 2015, 2017
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2011, 2013
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2012
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2016
Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Шахцёр Салігорск | 2015 | Найвышэйшая ліга | 18 | –18 |
2016 | Найвышэйшая ліга | 29 | –19 | |
2017 | Найвышэйшая ліга | 15 | –7 | |
Тарпэда-БелАЗ | 2018 | Найвышэйшая ліга | 19 | –13 |
Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Жанаты, ёсьць дачка. Уладзімер мае запамінальную сьветлую пляму на валасах, якая зьяўляецца народжанай прыкметай[3].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Сухо стой. Бушмы куш(рас.)
- ^ Владимир Бушма отвечает на вопросы телеканала ЛАД. YouTube
- ^ а б Владимир Бушма: «Физически подготовиться время есть, и моральные силы найдутся». Football.by
- ^ Владимир Бушма подписал контракт с «Минском»(рас.)
- ^ Владимир Бушма подписал контракт с «Шахтером»(рас.)
- ^ Владимир Бушма возвращается в «Торпедо-БелАЗ»(рас.)
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Профіль на сайце «Менску»(недаступная спасылка)(рас.)
- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Гомель»(рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо»(рас.)