Канстанцін Кучынскі
| Канстанцін Кучынскі | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 15 ліпеня 1998[1][2] (27 гадоў) | |
| Рост | 172 см[3] | |
| Вага | 71 кг[1] | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Нёман Горадня | |
| Нумар | 19 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2015—2016 | Энэргетык-БДУ | 4 (0) |
| 2016 | → Дынама Менск | 0 (0) |
| 2017—2021 | Дынама Менск | 2 (0) |
| 2018 | → Ліда | 20 (2) |
| 2019—2020 | → Белшына | 43 (0) |
| 2022—2023 | Гомель | 52 (2) |
| 2024 | Іслач | 14 (1) |
| 2024 | Жэтысу | 9 (0) |
| 2025— | Нёман Горадня | 13 (3) |
| Зборныя | ||
| 2016—2017 | Беларусь (да 19)[d] | 6 (0) |
| 2018—2019 | Беларусь (да 21) | 7 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Канстанці́н Аляксеевіч Кучы́нскі (нар. 15 ліпеня 1998 году) — беларускі футбаліст, абаронца гарадзенскага «Нёману».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхаванец сталічнага РЦАР-БДУ, з 2015 году пачаў выступаць у Першай лізе за «Зорку-БДУ». У сакавіку 2016 году на правах арэнды далучыўся да менскага «Дынама»[4], дзе стаў выступаць за дубль. У студзені 2017 году падпісаў з дынамаўцамі паўнавартасны кантракт[5]. Сэзон 2017 году правёў у дублі, а ў сакавіку 2018 году быў аддадзены ў арэнду ў «Ліду»[6].
У лістападзе 2018 году вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[7], а ў сакавіку 2019 году пасьля прагляду далучыўся да бабруйскай «Белшыны»[8]. Замацаваўся ў асноўным складзе бабруйчанаў і дапамог камандзе выйсьці ў Найвышэйшую лігу. У лютым 2020 году падоўжыў пагадненьне зь «Белшынай»[9]. Працягваў выступаць у стартавым складзе бабруйчанаў, але ня выратаваў каманды ад вылету ў Першую лігу. У сьнежні 2020 году пакінуў бабруйскі клюб[10].
З траўня 2021 году пачаў прыцягвацца да складу менскага «Дынама». Гуляў пераважна за дубль, правёўшы толькі 2 матчы за клюб у Найвышэйшай лізе. У сьнежні 2021 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Дынама»[11]. У студзені 2022 году трэнаваўся зь «Менскам», а ў лютым падпісаў кантракт з «Гомлем»[12], дзе замацаваўся ў пачатковым складзе. У студзені 2023 году падоўжыў кантракт з гомельскім клюбам[13]. Першую палову 2024 году быў футбалістам «Іслачы»[14], але ўлетку зьніў клюб на казаскі «Жэтысу». У студзені 2025 году далучыўся да гарадзенскага «Нёману»[15].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2014—2015 гадах гуляў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы. У кастрычніку 2017 году гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 14 лістапада 2018 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 гадоў), адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у таварыскім матчы супраць зборнай Харватыі (1:3). У далейшым стаў адным з асноўных абаронцаў зборнай.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2021
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2022, 2025
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д http://fcbelshina.by/komanda/osnovnoy-sostav/44399-kuchinskiy-k-a
- ^ а б в Konstantin Kuchinskiy // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в г https://www.transfermarkt.com/konstantin-kuchinskiy/profil/spieler/344552
- ^ Несколько футболистов минского «Динамо» отданы в аренду
- ^ Футбол. 18-летний Константин Кучинский подписал контракт с минским "Динамо" Архівавана 6 чэрвеня 2020.
- ^ Минское "Динамо" отдало четырех дублеров "Граниту"
- ^ Гнедько и Горбачев покинули "Лиду"
- ^ Кучинский пополнил ряды ФК "Белшина"
- ^ Глебко, Харитонович и Ясюкевич подписали контракты с "Белшиной". Еще три игрока продлили соглашения с клубом
- ^ Ковель, Рекиш, Глебко и Кучинский ушли из "Белшины"
- ^ Риос, Плотников, Динга и еще три игрока покинули минское "Динамо"
- ^ Защитник Кучинский пополнил ряды "Гомеля"
- ^ Ковалев и Кучинский подписали новые соглашения с "Гомелем" (рас.) Праверана 2023-01-10 г.
- ^ Экс-защитник молодежной сборной Беларуси Константин Кучинский, справивший 15 июля 26-летие, покинул "Ислочь" (рас.). Прессбол (2024-07-16). Праверана 2025-03-23 г.
- ^ Константин Кучинский: "Когда поступило предложение от "Немана" то, долго не раздумывая, я согласился на переход" (рас.). Football.by (2025-01-15). Праверана 2025-03-23 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball
- Нарадзіліся 15 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1998 годзе
- Нарадзіліся ў Менску
- Футбалісты клюбу «Нёман» Горадня
- Футбалісты клюбу «Энэргетык»-БДУ Менск
- Футбалісты клюбу «Дынама» Менск
- Футбалісты клюбу «Ліда»
- Футбалісты клюбу «Белшына» Бабруйск
- Футбалісты клюбу «Гомель»
- Футбалісты клюбу «Іслач» Менскі раён
- Футбалісты клюбу «Жэтысу» Талдыкарган
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты